Ганна Трубачова, фота Аляксандра Tarantino Ждановіча,

Паводле яго словаў, дзяўчаты туды ходзяць, "каб здымаць хлопцаў, а хлопцы красуюцца і таксама здымаюць дзяўчатак" - у трэнажорных залах модных спартовых комплексаў ніхто сумленна не займаецца фізкультурай. Не знайшоўшы разумення ў сваім памкненні займацца спортам, Віталь Артыст, лідар гурта "Без білета", пакінуў модную трэнажорку. І глядзіце, дзе ён цяпер!

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць відыё (29.83 МБ)
 
"Воляю лёсу нябесная энергія распарадзілася так, што мяне занесла ў гэтую нармальную негламурную трэнажорную залу, дзе ў мяне з’явілася магчымасць стаць чалавекам! - прызнаецца Віталь. - І цяпер трэнер клуба "Тонус", прафесіянал Аляксей, рыхтуе мяне да спаборніцтва натуралаў, што пройдзе ў Манрэалі. Мы актыўна працуем, не прымаем стэроідаў, падсілкоўваемся энергіяй ад пракачаных дзецюкоў з плакатаў. Я ўпэўнены, што ў Аляксея атрымаецца з тоўстага лянівага музыкі зрабіць чалавека.
 

 
Мне падабаецца пластыка Бруса Лі. Я хачу быць як Брус Лі! Калі я вучыўся ў другім класе, то хацеў быць Цоем. А цяпер я хачу быць як Брус Лі! У сэнсе не па частцы кунг-фу, а выглядаць гэтак жа выдатна.
 

 
Яшчэ паўгода таму я важыў на 6 кг больш! Скачаш на канцэрце, а ў цябе быццам да кожнай нагі прывязана па тры пакеты з цукрам - нават уявіць складана!
 

 
Калі б я гнаўся за модай, захапіўся б ёгай або якой-небудзь яе зацяганай версіяй. Але я не тое што не ганюся за ёй, для мяне наогул усё гэта чужое - ёга, у сэнсе. Першыя асацыяцыі - іголкі, бітае шкло, чорт ведае што! Магчыма, я яшчэ не дасягнуў такога ўзроўню дзэну, такой духоўнасці, такой вышыні і чысціні энергетычных каналаў, каб працягваць сваё жыццё і худнець адной толькі сілай думкі. Мне бліжэй "прыкладная матэматыка": папрацаваў фізічна, а пасля трэніроўкі - на рэпетыцыю, дзе ўжо можна і разумова сябе напружыць.
 

 
Але калі б мы былі выхадцамі Індыі, то ў нас не было б магчымасці хадзіць у трэнажорную залу: усё-ткі Індыя - вельмі бедная краіна, а абсталяванне для залаў каштуе дорага… Але трымаць сябе ў форме ўсё роўна трэба. Даводзілася б неяк "выкручвацца", маючы ў сваім распараджэнні толькі палянку і два кусцікі. У такіх умовах узнікае і квітнее паветранае ушу, наземная ёга, космапілатэс. Але нам з вамі пашанцавала: у нас ёсць ЖЭС № 101, спортклуб "Тонус", інструктар Аляксей і жаданне стаць чалавекам… як Брус Лі!
 

 
Аляксей наогул лічыць, што ад ёгі да секты - адзін крок. Лічыць, што ў нашай краіне, у якой-небудзь падваротні на просьбу "Дай прыкурыць!" лагічней прадэманстраваць біцэпс, чым кілім для індыйскай гімнастыкі. Я не быў бы такі крытычны, але ўсё ж згодны з тым, што спортклуб гартуе дух.
 

 
Патрэбны асаблівы склад характару, каб займацца ўсходнімі філасофскімі відамі спорту. І карысць ад іх – падобная да сеансаў Кашпіроўскага ці Чумака: калі канкрэтна табе дапамагае, дае шчасце ў жыцці, гэта выдатна! Клас, выдатна! Асабіста мне дапамагаюць заняткі ў трэнажорцы.
 

 
Многія займаюцца моднымі відамі спорту для фармавання свайго іміджу. "Я хаджу на пілатэс!" Куды ты ходзіш? Адно слова "пілатэс" складана вымавіць, што ўжо да яго значэння: гэта да манікюру ці да масажу бліжэйшае? Што да гурта "Без білета", то наш імідж ужо канчаткова страчаны, і аднавіць яго з дапамогай навамодных слоўцаў наўрад ці атрымаецца. Пантовыя і ультрамодныя павевы не закранулі нашую творчасць: "Без білета" - гэта сумесь дваровага мастацтва і сусветнай класікі. Моцарт і “Гражданская оборона” - вось нашыя бацькі!
 

 
Мы за практычны падыход! Калі нам спатрэбіцца перацягнуць раяль, гурт "Без білета" зможа зрабіць гэта самастойна!
 

 
Байку пра тое, што цягліцы і інтэлект несумяшчальныя, прыдумалі худыя дрышчы, якія не хочуць кідаць паліць і бухаць. Яны ўсяляк імкнуцца апраўдаць сваю ляноту.
 

 
Чалавек павінен развівацца гарманічна: сілкуючы розум новымі ведамі, не забываючы пра тое, што і цела павінна выглядаць годна. Цела і розум моцна ўзаемазвязаныя. Магчыма, яны нават раўназначныя. Ты чытаеш, думаеш, складаеш, працуеш галавой - гэта вялікая разумовая нагрузка. І замест таго каб у вольны час дабіваць сябе інтэрнэт-сёрфінгам або п’янкамі, лепш схадзі ў спартзалу або ў футбол пагуляй, набярыся новых жыццёвых сіл для далейшай творчай дзейнасці.
 

 
Пракачаныя жанчыны? Ух… Гэта крыху палохае! Я, вядома, не настойваю, але мне здаецца, што жанчынам больш пасуе быць далікатнымі і нават злёгку круглявымі. Зусім не абавязкова, каб дзяўчына была падобная да мужыка. Хай жанчыны будуць жаноцкімі, а мужчыны - мужнымі!
 

 
"Хто не курыць і не п’е, той здаровенькі памрэ", - мне падабаецца гэтая прымаўка! Я хачу ў свае 90 гадоў быць маладым, моцным, здаровым і пакінуць гэты свет менавіта такім, а не старым, напаўразбураным, шкодным вампірам.
 

 
Не буду хаваць, што стаў больш сабе падабацца з тых часоў, як пачаў трэніравацца. Прафесія музыкі патрабуе заўсёды быць маладым, здаровым, стройным і прыгожым. Sex, drugs & rock-n-roll - не зусім наш стыль. Не, сэкс, вядома - гэта выдатна! "Драгз" — ніякім чынам, і што там яшчэ стаіць за паняццем "рок-н-рол"?.. Хлопцы, якія актыўна прасоўвалі рок-н-рол яшчэ пару дзесяцігоддзяў таму, даўно памерлі. Мяне не задавальняе такі расклад. Праз 15-20 гадоў я бачу "Без білета" яшчэ больш маладымі, здаровымі і творча паспяховымі. Мы стаім на сцэне вядомага міжнароднага фестывалю, мы поўныя сіл, каб напісаць чарговую хітовую песню. Музыкі павінныя быць такімі - вечна маладымі, паспяховымі. Каму патрэбныя тлустыя тухлыя каты?
 

 
Я згадаў мульцік пра Нехачуху, які хацеў, каб за яго рабілі ўсю працу. Так і атрымлівалася, але калі прыйшоў час ёсць цукеркі, выявілася, што іх ужо з’елі памочнікі Нехачухі. Тое самае, мне здаецца, можна дастасаваць і да пэўнай музычнай братвы: калі вы, хлопцы, не хочаце займацца фізкультурай і выдатна выглядаць на сцэне, мы з задавальненнем патрэніруемся за вас, а потым за вас зграем усё клёвыя канцэрты. Правільна, хлопцы? Курыце, піце, будзьце тлустымі: самаўхіляйцеся! Мы ўсё зграем за вас!
 

 
Я не думаю, што перабіраю з фізухай. Перабор - гэта, калі чалавек не есць, не п’е, увесь час цягае жалеза і думае толькі пра прырост цяглічнай масы. Я тройчы на тыдзень хаджу ў спартзалу, імкнуся штодня ездзіць на ровары і перыядычна бегаю па лесе. Вось і ўся фізкультура! І самае цікавае, што гэта зусім не вымотвае мяне, а наадварот - надае новыя сілы. Калі чалавек здаровы і поўны сіл, яму ўсё ў кайф, ён здольны перавярнуць свет!"
 
Даведка "Будзьма беларусамі!":
Віталь Артыст (Віталь Герасімчык) - аўтар і выканаўца, нарадзіўся 10 лістапада 1977 у Вілейцы. Скончыў мінскі Інстытут культуры (2003) па спецыяльнасці “харавое дырыжыраванне”. У 1998 заснаваў гурт "Без Білета" і з тых часоў з’яўляецца яго лідарам (вакал, аўтар песняў, гітара).

Таксама вядомы як кампазітар. Сярод яго работ - саўндтрэкі да кінафільмаў ("Паляванне на піранню", "Жарт", "Каралева бензакалонкі - 2″, "Вяселле"), тэлесерыялаў ("Мужчыны не плачуць", "Супермаркет"), тэатральных пастановак (спектаклі пластычнага тэатра "Інжэст "), тэлепраектаў (цыкл перадач "Саша і Сірожа"), мультфільмаў і рэкламы.
 
Вялікі дзякуй ЖЭСу № 101, спортклубу "Тонус" і асабіста трэнеру Аляксею за сяўбу вакол разумнага, добрага, вечнага - прыгажосці і здароўя.
-50%
-10%
-50%
-15%
-10%
-45%
-10%
-20%
-45%
-10%