Па інфармацыі Таварыства аховы птушак Польшчы (OTOP) і турэцкай інтернэт-крыніцы Kusbank, 14 сакавіка на турэцка-сірыйскай мяжы на працягу некалькіх гадзін назіралася прыкладна 20 000 белых буслоў. Вопыт папярэдніх гадоў сведчыць пра тое, што птушкам патрабуецца 5-10 дзён, каб даляцець да Польшчы і да Беларусі.

Таму на выхадных можна будзе дакладна назіраць іх актыўны прылёт. Увогуле, белыя буслы з нашай краіны зімуюць у Паўднёвай Афрыцы, і іх маршрут як раз праходзіць праз Малую Азію (глядзіце на мапе*).

Таму шукайце свайго першага бусла і змяшчайце свае назіранні на сайце Жывой Вясны.

Фота белага бусла. Аўтар П. Пінчук

Каментаваць гэты пост >>>

***
Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" працуе дзеля захавання разнастайнасці відаў і экасістэм у Беларусі шляхам далучэння насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.
{banner_819}{banner_825}
-25%
-10%
-50%
-30%
-50%
-50%