99 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  2. «Ситуация, похоже, только ухудшилась». Представитель Верховного комиссара ООН — о правах человека в Беларуси
  3. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  4. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  5. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходило 26 февраля
  6. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  7. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  8. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  9. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  10. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  11. Лукашенко поручил госсекретарю Совбеза разработать план противостояния «змагарам и беглым»
  12. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  13. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  14. По Мстиславлю уже 5 месяцев гуляет стадо оленей. Жители говорят, что олениха с детенышем ранена
  15. Выброшенные на лед в Шклове освежеванные трупы животных оказались лисьими. Их проверяют на бешенство
  16. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  17. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  18. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  19. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  20. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  21. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  22. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  23. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  24. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  25. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  26. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  27. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  28. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  29. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  30. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился


Ганна Трубачова, фота Аляксандр Ждановіч,

Найперш яна як след выпацкалася, перамазаўшы свайго мужа, і, пракрычаўшы пераможнае "Жывуць бруд і гліна!", падабралася да ганчарнага круга. Пры гэтым Лявон, спакойны і інтэлігентны мастак-кераміст, у думках узяўся за галаву. Складана сказаць, што менавіта ён падумаў у той момант. Але ўжо праз 10 хвілін, радасна ўсміхаючыся, ён з палёгкай уздыхнуў: "Ды тут і здольнасці ёсць! Дзіўна: у яе з першага разу атрымліваецца тое, чаму мае студэнты вучацца цэлы год!" Увогуле, пасля таго, што здарылася ў майстэрні, Ганна Хітрык як сумленны чалавек проста абавязаная развіваць свае здольнасці.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Спампаваць відыё (35.14 МБ)
 
"Вядома, прыемна пачуць, што ў мяне ёсць пэўныя здольнасці, але ўсё ж я ведаю, адкуль у мяне рукі растуць. Ні маляваць, ні вязаць, ні шыць я ніколі не ўмела. Хоць усю акадэмію хадзіла ў тым, што пашыла сама - іншага выйсця не было, - але паверце мне, гэта была катастрофа!
 

 
Я вельмі баялася, што, прыйду ў такую ​​майстэрню, паляплю трохі і перагару, што на гэтым усё і скончыцца. І тое, што мне здавалася цікавым, здольным захапіць мяне, застанецца проста фішкай, якую я паспрабавала і на якую адразу ж забылася. Ведаеце, як гэта бывае: паспрабуеш, не атрымліваецца, не разумееш з ходу - і адразу "Ой, дзякуй-дзякуй, але я лепш убаку пастаю і пагляджу, як вы гэта робіце!" У мяне так з кіраваннем аўтамабілем: я лепш збоку пагляджу. А з лепкай атрымалася ўсё наадварот: мне так спадабалася, што я б тут на цэлы дзень засталася круціць збаны ды гаршчкі.
 

 
Па-мойму, кераміка, лепка з гліны - гэта сапраўднае мастацтва! Дзіўная справа! Форма і памеры збана змяняюцца проста на вачах: найлягчэйшы дотык — і гэта ўжо зусім іншы посуд, ён расце, ператвараецца, набывае новую форму. Гэта зачароўвае. Вельмі падобна да таго, як расце тваё дзіця: ты бачыш, як кожны дзень у ім з’яўляецца нешта новае, як малеча расце, як яго будучыня залежыць ад цябе. Гэта вельмі захапляльна!
 

 
Са з’яўленнем Сцёпы часу на факультатыўныя заняткі зусім не засталося, але для керамікі адназначна час адшукаю. На скрайні выпадак пачакаю, калі падрасце дзіця, і ў гурток запішамся разам. Але калі яму не спадабаецца, не буду прымушаць яго хадзіць туды, дзе хацелася б займацца маці. Але раптам яму спадабаецца, раптам будзе цікава - я буду толькі радая!
 

 
А вось Сярожа ў нас пойдзе ў падлеткавую групу па лепцы. Сярожу купім пластылін. Як у той песні: "Я леплю из пластилина. Пластилин дешевле глины".
 

 
Ой, як я пра гэта марыла! Вылепіць нешта, перапэцкацца ў гліне! Шкада, што Сцёпкі з намі цяпер няма: ён бы таксама з задавальненнем перапэцкаўся. Бо гэта выдатна! Згадваецца адразу Том Соер, індзейцы, ну і, вядома, уласнае дзяцінства, якое я цяпер дзялю з дзяцінствам майго сына: я з тых мамак, якія дазволяць дзіцяці залезці па вушы ў брудную лужыну і нават паспрабаваць яе на смак. Жывуць бруд і гліна!
 

 
Выбіраючы сабе захапленні, людзі часта памыляюцца, заўважаючы выключна рамантычны, прыўкрасны бок нейкага занятку. Самая паказальная памылка (якую, дарэчы, я адчула на сабе) — гэта лёгкасць і даступнасць верхавой язды. Здаецца, так прыгожа (асабліва ў фільме, у запаволеных кадрах), калі прыгажуня скача на кані, і валасы яе развяваюцца. Вось я думала, што гэтак жа паскачам! Валасы, вядома, у мяне не моцна луналі б, але тое, што карціна будзе выдатнай, я зусім не сумнявалася. Усё стала зразумела, як толькі мяне пасадзілі на каня: па-першае, мне стала вельмі шкада жывёлу (такі гора-вершнік, як я, не здольны паабяцаць прыемнага баўлення часу), па-другое, я сама адчувала сябе некамфортна і недарэчна. Увогуле, вырашыла я, няхай гэтая сцэна будзе прыгожай у кіно, няхай яна будзе без мяне. А яшчэ лепш, калі коні пасуцца самі па сабе, удалечыні ад такіх ідыётак, як я, ад дзяўчат, якім раптам захочацца пакатацца конна.
 

 
Сёння ёсць шмат модных захапленняў: ёга, танцы, коні ізноў жа. Кераміка - не з іх ліку: няма чым тут пантавацца ды моднічаць. Але затое я ўпэўненая, што гэта - маё. Гэта - тое, што мне сапраўды падабаецца, чым я буду займацца і далей. Я магла б на сальсу, вядома, запісацца, але думаю, што толькі пашырыла б спіс тых, хто схадзіў туды адзін раз, пракрычаўшы на ўвесь горад пра сваё моднае захапленне.
 

 
Хоць у дзяцінстве я вельмі моцна хацела пайсці на танцы. І мама запісала мяне ў гурток, адзіны, што падыходзіў да яе працоўнага раскладу. Першае наведванне стала апошнім. Народныя танцы мяне не ўразілі.
 

 
Кераміка, асабліва ганчарны круг - гэта сапраўднае выратаванне для такіх нервовых людзей, як я. Мне здаецца, што маю, мякка кажучы, імпульсіўнасць трэба лекаваць менавіта заняткамі керамікай. Неймавернае заспакаенне!
 

 
Цяпер у мяне ёсць мара: я буду збіраць 2000 на ганчарны круг і печ для абпалу вырабаў. Сярожа, ну не глядзі так на мяне! Можа, і не давядзецца прадаваць машыну. Мне, па шчырасці, для заспакаення нерваў толькі круг патрэбны.
 
Што ў вытворчасці - брак, тое для мастака - мастацтва! Акурат для нашай вілы "Курыца"! Гэта так мы з Сярожам называем нашу пакрыўленую вясковую хатку. Мы купілі стары дом у вёсцы і вельмі спадзяемся, што калі-небудзь у нас дойдуць рукі адрамантаваць яго і абставіць ганчарнымі вырабамі ўласнага выканання.
 

 
Мне здаецца, што цяпер такі час, калі людзі не тое што моцна занятыя або ў іх не застаецца часу ні на што, акрамя працы, проста яны глабальна разгультаіліся, атупелі і занадта захапіліся нейкімі айпадамі, інтэрнэтамі і іншымі навамоднымі, тыпу незамяняльнымі, штучкамі. У іх нават няма часу на тое, каб паразмаўляць з блізкімі людзьмі!
 

 
Заходзіш, бывае, у госці ў такую ​​сям’ю, а людзі сядзяць у адным пакоі, не размаўляюць, утаропіліся кожны ў свой манітор і моўчкі ядуць. Гэта проста дзіка, па-мойму! Не бачаць ні адно аднаго, ні прыгажосці вакол, не кажучы ўжо пра тое, каб захацець паспрабаваць штось новае і займальнае.
 

 
Ну, будзем шчырыя: я зарабляю 100 даляраў на месяц. Гэта, вядома, зусім капейкі, і на іх не разгуляешся, але ж заўжды можна выдаткаваць трошкі з сямейнага бюджэту, каб заняцца чымсьці цікавым і займальным. Я вось абавязкова пайду ў керамічны гурток. Лепш выдаткаваць грошы на сваё развіццё, чым на пірожнае або кавалак мяса, без якіх часам можна абысціся. І я ўжо не кажу пра тэлефоны, якія каштуюць некалькі сотняў даляраў: мне заўсёды здавалася, што тэлефон патрэбен, каб па ім размаўляць, а не ў гульні "рэзацца" і малюнкі адно аднаму паказваць.
 

 
Або папрасіць, на скрайні выпадак. Упэўненая, ёсць куча спосабаў папрасіць дапамагчы рэалізаваць сваю мару. Мне здаецца, што насустрач усе пойдуць! Вось я ж дарвалася да гліны!"
 
 
Даведка "Будзьма беларусамі!"
Хітрык Ганна Сяргееўна (нар. 25 чэрвеня 1980, Чалябінск, РСФСР) - беларуская спявачка, актрыса. У дзяцінстве марыла стаць П’еро, коцікам, цырульнікам і афіцыянткай. Скончыла Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “акторскае мастацтва тэатра лялек”. Пасля заканчэння ВНУ Ганну запрасілі ў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, дзе яна працуе па сённяшні дзень. Супрацоўнічала з Малым тэатрам. Здымалася ў кіно. Самая заўважная роля — Берта ў фільме "Снайпер. Зброя адплаты". Была лялькаводам-Ліскай у дзіцячай тэлевізійнай перадачы "Калыханка". У 2006-2010 - лідар гурта "ДзеціДзяцей". Пазней пры ўдзеле некаторых музыкаў гурта быў створаны новы праект - гурт Sunduk. Замужам за музыкам і акторам Сяргеем Рудзенем. Сын Сцяпан.


Ганна Хітрык
-10%
-10%
-10%
-10%
-20%
-40%
-25%