Коронавирус
Выборы-2020
Отдых в Беларуси


Своеасаблівы конкурс аматарскай творчасці прайшоў у Гомелі сярод чыноўнікаў вобласці.

Трынаццаты па ліку фестываль мусіў прайсці яшчэ ў мінулыя выхадныя, але ў сувязі з вялікімі маразамі яго перанеслі на тыдзень.

 

Імпрэза доўжылася два дні, прычым другі дзень стаў гала-канцэртам. Сярод гледачоў былі заўважаныя галоўны прадстаўнік гомельскай улады — старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік і былы старшыня Аляксандр Якабсон, які цяпер узначальвае Камітэт дзяржкантролю.

Падчас выступу акрамя шараговых прадстаўнікоў райвыканкамаў свае таленты прадэманстравалі і кіраўнікі. Так, намеснік кіраўніка Навабеліцкага раёна Уладзімір Прывалаў праспяваў па-беларуску, старшыня Добрушскага райвыканкама Вольга Мохарава амаль акапэльна выканала рускі раманс. Старшыня Гомельскага гарсавета Іван Барадзінчык прачытаў рэп пра “Чорны зэпар”, а старшыня Гомельскага гарвыканкама Віктар Піліпец стаў “хэдлайнерам” канцэрта. 

















-10%
-10%
-40%
-15%
-30%
-12%