Дзяўчыну, якая 17 студзеня зладзіла аголеную фотасесію ў вагоне мінскага метро, затрымалі і даставілі ў суд. Фатографа не затрымлівалі, ён праходзіў па справе як сведка.
«Уначы, а 1 гадзіне 10 хвіліне затрымана дзяўчына ў аголеным выглядзе на станцыі метро „Усход“. Разам з фатографам яна зладзіла фотасесію ў вагоне ў голым выглядзе. Яна была затрымана і раніцай дастаўлена ў суд Першамайскага раёна. Сёння яе асудзілі за дробнае хуліганства», — паведаміў кіраўнік прэс-службы мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.
Дзяўчыне далі штраф у памеры Br70 тыс. Як высветлілася, яна студэнтка аднаго з гуманітарных факультэтаў БДУ. У адных панчохах яна ехала ў апошнім цягніку ў бок Уручча і пазіравала фатографу. На станцыі «Усход» у вагон зайшлі міліцыянеры. Нягледзячы на тое, што студэнтка паспела накінуць футра, яе разам з фатографам вывелі з цягніка.

Открыть/скачать видео (4.73 МБ)
Два гады таму аголеная дзяўчына гуляла па супермаркеце ў Пінску. Перад гэтым яна пабілася аб заклад на 5 тысяч еўра і выканала сваю частку дамовы.