опубликовано: 
обновлено: 

Ужо трэці год запар Міністэрства культуры Беларусі сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў арганізоўвае акцыю па аднаўленні традыцый калядавання. Мерапрыемствы адбыліся ў шэрагу міністэрстваў краіны, устаноў культуры, пасольствах і навучальных установах.

Сёлета калядоўшчыкі наведваюць Апарат Савета міністраў, шэраг міністэрстваў і пасольстваў замежных дзяржаў.

Так, 5 студзеня іх прымалі ў МЗС. Калядоўшчыкаў сустракаў сам міністр Сяргей Мартынаў. Артысты таксама наведалі міністэрствы спорту і турызму, адукацыі, унутранных спраў, культуры, пасольствы Расіі, Украіны і Кыргызстана, Штаб-кватэру СНД, Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь.

Сёння ўранку яны калядавалі ў Міністэрстве культуры, а толькі што - выйшлі з Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Цяпер калядоўшчыкі кіруюцца ў Апарат Саўміна.

Каляды ў Беларусі праводзіліся наступным чынам: звычайна абыходзілі хаты з выкананнем віншавальных песень, нярэдка з тэатралізаванымі прадстаўленнямі. Калядоўнікі пераапраналіся, увасабляючы разнастайныя персанажы абраду – сярод іх абавязкова былі каза, мядзведзь, журавель або бусел. Гаспадары хат, у якія прыходзілі калядаваць, павінны былі адорваць гасцей грашыма і невялічкімі падарункамі. Каляды непасрэдна былі звязаныя са святам Нараджэння Хрыстова.

Адраджэнне і папулярызацыя калядавання – выдатная магчымасць дакрануцца да вытокаў беларускіх традыцый і спроба зразумець, як і чым жылі нашы продкі. Дадзены праект Міністэрства культуры накіраваны на захаванне самабытнасці культуры беларускага народа і нацыянальных традыцый, адраджэнне, захаваннне і развіццё культурнай спадчыны і перадачу назапашаных традыцый новым пакаленням.

Міністэрства культуры звяртаецца да ўсіх дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый і грамадзян Беларусі з заклікам захоўваць традыцыі беларускай народнай культуры і ў гэтыя святочныя дні аднавіць традыцыі калядавання.

У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі ўключаны 71 нематэрыяльны аб’ект. Сярод іх і беларускі калядны абрад “Цары”, які ўключаны ў Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Калядны абрад “Цары” зарадзіўся ў XVIII стагоддзі.

Видео Сергея Сацюка, БелаПАН
-20%
-20%
-10%
-40%
-15%
-20%
-20%
-10%
-6%