175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  2. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» летит
  3. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  4. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  5. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  6. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  7. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  8. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  9. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  10. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  11. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  12. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  13. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  14. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  15. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  16. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  17. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  18. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  19. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  20. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  21. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  22. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  23. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  24. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  25. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  26. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  27. Прогноз: «Без урегулирования политического кризиса экономика будет терять миллиарды в год»
  28. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  29. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  30. В Минске начинают судить студентов, которые уже полгода сидят в СИЗО. В деле — 12 обвиняемых


Ганна ВІЛЕНЦЭВІЧ, фота аўтара,

– “Дзянніца”? Дапамажыце! – з хваляваннем у голасе прасіла жанчына, якая патэлефанавала нам у рэдакцыю. – Тут мы спрабуем выратаваць маладога лебедзя, які ў бяду трапіў.

Ужо праз некалькі хвілін я стаяла на беразе возера. З дзясятак шчучынцаў прыйшлі, каб паўдзельнічаць у неаб’яўленай выратавальнай аперацыі.

Кручок, які зачапіўся за дзюбу, і лёска, што абматалася вакол шыі птушкі

– Мы не можам быць абыякавымі! – узрушана гаворыць Рэгіна Іванаўна Шоцік, жыхарка Шчучына. – Лебедзь пакутуе не першы дзень. Мы нават у ахову прыроды звярталіся! Час ідзе, сіл у лебедзя ўсё менш, а ніхто не спяшаецца на дапамогу… Я набрала нумар інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Там пацвердзілі, што шчучынцы не толькі тэлефанавалі, але і наведвалі іх. Мяне запэўнілі, што аперацыя па выратаванні лебедзя на строгім кантролі і запланавана на 10 гадзін раніцы наступнага дня.

Зразумеўшы, што ў такім экстранным выпадку адклад не ідзе на лад, дабравольцы распачалі сваю ўласную акцыю. Ветурач Н.М. Міхайлава па першым закліку прыйшла на возера з поўным наборам медінструментаў і лекаў.



– Сітуацыя складаная. Магчыма, “нашы” лебедзі не могуць накіравацца на зімоўку не толькі з-за таго, што іх птушаняты – позні вывадак, але і з-за пакалечанага маладога лебедзя. Усяму віною кручок, які зачапіўся за дзюбу, і лёска, што абматалася вакол шыі птушкі. Гэта вынік чалавечай бяздумнасці, варварскіх адносін да прыроды, – гаворыць Наталля Мікалаеўна.

Па яе просьбе да выратавання птушкі далучыўся старшыня Шчучынскага ТВВАД Піліп Антонавіч Галаўко, між іншым, нягледзячы на свой водпуск.

Падплыць на лодцы і злавіць птушку было не так і лёгка.

Па-першае, маладога лебедзя “ахоўвала” яго сям’я, асабліва тата. Па-другое, пярнаты, як аказалася, умеў “бегаць” па вадзе, развіваючы зайздросную хуткасць. Потым былі спробы злавіць яго на сушы. Аднак складана схапіць птушку, размах крылаў якой дасягае двух метраў… Але выратавальнікі аказаліся людзьмі настойлівымі і цярплівымі. Напрыклад, Піліп Антонавіч Галаўко за вёсламі правёў больш за тры гадзіны! 

І вось нарэшце крылаты пацыент у руках валанцёраў і ветэрынара. Наталля Мікалаеўна, правёўшы дэталёвы агляд, пачынае асцярожна даставаць кручок з дзюбы. Пасля аперацыі ўрач уводзіць лекі… 



Лебедзю даюць піць – глытаць ён не можа… Асцярожна, пры дапамозе спрынцоўкі, “айбаліт” Міхайлава капае птушцы ў дзюбу цёплую ваду з мядком. Пацыент яўна акрыяў. Усе ўздыхнулі з палёгкай – будзе жыць!

Адпускалі лебедзя з нейкім трапяткім пачуццём выкананага чалавечага абавязку. Ля самай вады ён азірнуўся. “Ш-ш-ш-шш!” – вырвалася з дзюбы. Відаць, нават птушкі ўмеюць дзякаваць! Хлоп-хлоп – забіў крыламі лебедзь, выцягнуў шыю, паплыў…

Вось так звычайныя жыхары Шчучына, без асаблівых фінансавых выдаткаў, са сціплымі магчымасцямі, сваімі сіламі паспрачаліся з тэорыяй натуральнага адбору. Свае лепшыя чалавечыя якасці ў гэтай выратавальнай аперацыі праявілі Аляксей Мядзянкін, Валерый Макараў, Станіслаў Шоцік, Вольга Шышэніна і многія іншыя жыхары горада – людзі нераўнадушныя, якія любяць прыроду і ніколі не пройдуць міма чужой бяды.

P.S. Дзіўна, але супрацоўнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя навіну аб выратаванні лебедзя ўспрынялі без асобага энтузіязму. Яны з’явіліся на беразе возера на наступны дзень і, як мне падалося, былі чымсьці незадаволены. Маўляў, куды вы дзенеце бедалагу, калі ён застанецца адзін на зімоўцы? Замест удзячнасці “сур’ёзныя мужчыны” параілі дабравольцам пазнаёміцца... з тэорыяй Чарльза Дарвіна, напэўна, маючы на ўвазе тое, што слабейшы па законах прыроды павінен загінуць. Шчыра кажучы, з такой пазіцыяй хочацца паспрачацца. 

-40%
-30%
-20%
-20%
-7%
-15%
-12%
-10%
-11%
-15%