З 19 лістапада 2011 года ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” будзе адкрыта для наведвальнікаў выстава Аксаны Аракчэевай “Краіна цудаў”. Выстава арганізавана сумесна з Пасольствам Чэхіі ў Рэспубліцы Беларусь у рамках праекта “Сябры Пасольства Чэшскай Рэспублікі”. Тут будуць прадстаўлены ілюстрацыі да дзіцячых кніг, часопісаў, афішы і запрашальнікі Тэатра юнага гледача, а таксама работы да анімацыйнай стужкі “Прылятай, ветрык!”, дзе Аксана Аракчэева выступіла ў якасці мастака-пастаноўшчыка.
 
Аўтар стварае свет, які добра разумеюць хлопчыкі і дзяўчынкі. Галоўнае ў прадстаўленых малюнках – гумар, цяпло, разнастайнасць і разнаколернасць. Іх цікава разглядаць і кожны раз знаходзіць штосьці новае. Вялікую ўвагу мастак надае дробязям, пры рабоце над кнігай пражывае жыццё яе герояў, імкнецца, каб кожная кніга жыла сваім уласным жыццём, не дубліруючы пяпярэднюю.
 
Аксана Аракчэева скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне станкавай графікі. З’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў, удзельнікам шматлікіх Рэспубліканскіх і Міжнародных выстаў, у тым ліку, персанальных. Пэўны час мастачка працавала ў выдавецтвах “Вышэйшая школа”, “Мастацкая літаратура”. Зараз супрацоўнічае з выдавецтвам “Азбукварык", “Пачатковая школа”, часопісам “Рукзачок”, а таксама выкладае малюнак, жывапіс і кампазіцыю ў мінскай школе №185.
 
Работы аўтара знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у фондах Беларускага саюза мастакоў, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Літаратурным музеі М. Багдановіча, у дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі і замежжа (Расіі, ЗША, Венесуэлы, Канады, Ізраіля, Нарвегіі, Галандыі, Італіі, Сербіі, Чэхіі, Славакіі, Польшчы і інш.)




















Выстава будзе працаваць па 10 снежня 2011 года. Уваход вольны.

Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, 
Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі); кант. тэл.: 227-26-12. 
Наведаць выставу можна з 11.00 да 19.00, вых.: нядзеля, панядзелак.
-50%
-30%
-15%
-50%
-10%
-15%
-10%
-15%
-20%
-10%