Упершыню ў Мінску будзе паказана поўнамаштабная рэтраспектыва работ street-art-мастака Андрэя Бусла, і гарадское асяроддзе з яго творамі вулічнай культуры будзе перанесена ў "класічную" галерэйную прастору.
 
Работы Андрэя Бусла вылучаюцца тым, што ён пераасэнсоўвае ў тэхніцы street-art агульнапрызнаныя сусветныя шэдэўры мастакоў эпохі Рэнесанса і змяшчае іх у закінутай гарадской прасторы. У яго інтэрпрэтацыі Рэнесанс - гэта "ўнікальны лагатып" мастацтва ў свядомасці чалавека. У работах, выкананых у разбураных будынках горада, якія становяцца часовымі месцамі пражывання бяздомных людзей, супрацьпастаўляюцца вечнае і імгненнае (aeternus et momentum), высокае і вулічнае мастацтва. Злучэнне ўрбаністычных пабудоў і тыповых дамоў у спальных раёнах Мінска, узростам крыху больш за 70 гадоў, з шэдэўрамі Рэнесанса прыводзіць да стварэння новых значэнняў работ агульнапрызнаных майстроў сусветнага мастацтва і да альтэрнатыўнага ўспрымання Мінска.
 
Праект Aeternus et momentum - гэта магчымасць убачыць Мінск такім, якім яго яшчэ не бачылі, гэта сутыкненне вобразаў вечных твораў у недаўгавечнай тэхніцы street-art і занядбаных прастораў горада.
 
У аснове канцэпцыі праекта Aeternus et momentum ляжаць некалькі ідэй. Першая - імкненне прыўнесці новыя сэнсы ў сучасную прастору горада і яго паўсядзённасць. Другая ідэя - стварыць новыя інтэрпрэтацыі агульнапрызнаных шэдэўраў, сціраючы межы паміж высокім і вулічным мастацтвам. Трэцяя ідэя - гэта спроба зрабіць бачнымі мінскіх мастакоў street-art і ўключыць вулічнае мастацтва ў айчынны мастацкі рынак.
 
Праект складаецца з мастацкай выставы Андрэя Бусла, круглага стала з удзелам аўтара праекта і групы ўрбаністаў на тэму street-art і двух музычных канцэртаў. Куратар праекта - Аксана Жгіроўская.
 
Рэалізацыя праекта сталася магчымай дзякуючы падтрымцы FOREX CLUB у Беларусі.
 
Адкрыццё выставы 23 чэрвеня а 19-й гадзіне, уваход на адкрыццё па запрашэннях. З 24 чэрвеня па 22 ліпеня ўваход на выставу свабодны.
 
 
{banner_819}{banner_825}
-10%
-30%
-50%
-45%
-12%
-45%
-45%
-20%