11 чэрвеня на хутары Шаблі, што на Валожыншчыне, адбудзецца запланаваны на 28 мая музычны фестываль пад адкрытым небам “На траве”. Хэдлайнерамі оўпэн-эйра стануць гурты "Крамбамбуля" і "J:морс", якія прадставяць слухачам новыя праграмы "Драбадзі-драбада" і "Много неба".
Нагадаем, што за два дні да анансаванага канцэрта арганізатары паведамілі, што мерапрыемства 28 мая не адбудзецца, бо "ў сувязі з вялікай колькасцю прададзеных квіткоў на канцэрт узнікла неабходнасць дадатковага ўзгаднення правядзення мерапрыемства з мясцовымі ўладамі".
Як сёння распавёў TUT.BY арганізатар фэсту Уладзімір Шаблінскі, усе неабходныя дазволы ад мясцовых ўладаў атрыманы. Канцэрт адбудзецца, як і планавалася, толькі з некаторымі ўдакладненнямі.
“Гэтак ужо не ўдасца паказаць фінал Лігі чэмпіёнаў, - жартуе Уладзімір Шаблінскі. - Калі сур’’ёзна, паколькі мерапрыемства падпадае пад масавае мерапрыемства, то паводле нашага заканадаўства, на ім забаронены продаж і ўжыванне любых спіртных напояў. Затое мы дамовіліся з Валожынскім хлебзаводам, які забяспечыць усіх наведнікаў фэсту бочкай квасу”.
Што да музычнай праграмы, праз змяненне даты мерапрыемства ад выступлення змушаны былі адмовяцца некалькі музыкаў. Апроч таго частка гледачоў, хто планаваў наведаць Шаблі 28-га траўня, здалі свае квіткі. “Гэта непрыемна, але колькасць тых, хто прыедзе на фэст у гэтую суботу будзе значна большая. Ды і ўсе галоўныя выступоўцы застаюцца ў сіле”, - кажа Шаблінскі.
Дадамо, што падчас падрыхтоўкі да “Канцэрту на траве” лідары гуртоў “Крамбамбуля” і “J:Морс” Лявон Вольскі і Уладзімір Пугач перадалі TUT.BY уласныя карціны, намаляваныя адмыслова для дабрачыннага аўкцыёну. Амаль 4 мільёны рублёў, атрыманыя за эксклюзіўныя лоты, былі пералічаны на лячэнне Варанькі Сташэўскай, хворай на дзіцячы рак.
На траве пад адкрытым небам
“Канцэрт на траве” адбудзецца 11 чэрвеня на хутары Шаблі, які месціцца на роўнай адлегласці ад беларускай і літоўскай сталіцаў. Гваздом музычнай праграмы стане выступленне “Крамбамбулі”, якая прэзентуе новую праграму "Драбадзі-Драбада", і “J:Морс” які зграе "Многа неба".
Расклад выступаў:
2MORROW2LATE 16.30 – 17.00
9 миллиметр 17.00 – 17.45
DALI 17.45 – 19.00
Йо-Йо!!! 19.00 - 20.00
Лявон Вольскі "Белая Яблоня Грому" 20.00 – 21.00
Крамбамбуля "Драбадзi – Драбада" 21.00 – 22.00
J:Морс "Много Неба" 22.00 – 23.00
Апроч таго, “Камяніца” разгарне ў Шаблях паўнавартасную рэстарацыю пад адкрытым небам, дзе кожны здолее пасмакаваць беларускія нацыянальныя стравы: дзеруны, халаднік, аладкі для дзетак, каўбаскі пальцам пханыя, халоднае піва, фірмовыя наліўкі ды капусны расол.
У намётавым мястэчку будуць прадугледжаны адмысловыя зоны для барбекю. На тэрыторыі актыўнай зоны вы абавязкова знойдзеце месцы, дзе можна будзе набыць прадукты харчавання і пітво ў належнай упакоўцы.
Ад арганізатараў. Рэгістрацыя квітка!
Пасля набыцця квітка вы павінны адправіць на e-mail mozyr@tut.by ліст дэмакратычнага фармату з пазнакай серыі і нумара квітка, яго кошту, а таксама пакінуць тэлефон для хуткай сувязі з вамі. У адказ вы атрымаеце ад нас больш падрабязную інфармацыю пра “Канцэрт на траве”, правілы паводзінаў у Шаблі, а таксама карту даезду. Адсутнасць рэгістрацыі квітка яго не анулюе, але, магчыма, зробіць вашу дарогу да нас больш складанай. Рэгістрацыя спыняецца а 18 гадзiне 10.06.2011. Пасля гэтага квіткі можна будзе набыць толькі на пляцоўцы хутара Шаблі.
Кошт квітка
Вы едзеце на канцэрт самі - 60 000 руб.
Вы едзеце на канцэрт аўтобусам ад агенцыі "Шаблi" - 105 000 руб.
Дзеці да 12-ці ў суправаджэнні бацькоў — бясплатна.
Дадатковыя паслугі
Калі вы хочаце правесці выходныя ў Шаблі, вы можаце ўзяць з сабою намёт і прыехаць да нас у пятніцу 10 траўня. Open door - 18.00. Пакінуць тэрыторыю фестывалю вы мусіце да 18 гадзінаў 12.06.2011. Кошт квітка на выходныя - 90 000 руб. Намёт можна паставіць бясплатна.
Біятуалеты - бясплатна. Паркоўка для аўто (грунт) - бясплатна.
Квіткі на "Канцэрт на траве" можна набыць:
Мінск:
Бар “Малако”, пр. Незалежнасці, 37А (запытвацца ў бармэна).
Пераход станцыіі метро "Пл. Я. Коласа" (выхад да Філармоніі).
Каса КЗ “Мінск”, Кастрычніцкая, 5.
З 17.00 гадзін 10 чэрвеня квіткі можна набыць толькі на тэрыторыі АЭУ "Хутар" Шаблi".
Пытанні агульнай інфы і наяўнасці квіткоў:
+375 17 2801510
+375 33 6555596
+375 29 6555596
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY