Тамара Чарнецкая

Гэты тэкст — лаўрэат конкурсу эсэ, арганізаванага грамадзянскай кааліцыяй “Без візы!” супольна з парталам TUT.BY

Кажа мне аднойчы зяць:
- Хопiць, цешча, сумаваць!
У хаце больш ты не сядзi,
Лепш Еўропу паглядзi!

Сапраўды: усюль бывала,
А ў Еўропу не папала.
Запыталася ў зяця:
- Што рабiць? З чаго пачаць?

Адказаў мне хутка зяць:
- Трэба вiзу атрымаць!
- Як яе адкрыць? Крый Божа!
Хто мне ў гэтым дапаможа?!

Не хвалюйся, цешча, што ты!
Ну якiя ж тут турботы?!
Дакументы ўсе збярэш,
У амбасаду занясеш.

Пахне бэз, цвiце чаромха,
Жаласна пяе салоўка…
Надта ж цяжкая работа!
Брацца вельмi неахвота…

Але ж трэба пачынаць:
Спраўкi хутка пазбiраць,
Дасканала завяраць,
Каб усе лiчбы супадалi
(Бо iх нельга выпрауляць).

Больш за тыдзень я хадзiла,
Усе ногi абабiла,
Усе даведкi пазбiрала,
Фота, чэкi атрымала,

Запрашэннi i страхоўкi,
Сведчаннi, анкеты…
Ужо не хочу я вандроўкi -
Ну на што ж мне гэта?!

Усе ж прыйшла ў амбасаду,
Думала: хоць тут прысяду!
Дзе там! Занiмай чаргу,
И каб цiха - нi гу-гу!

А чарга!!! Такiх пабачыць!
Усе ўзмоклыя стаяць,
Уздыхаюць, гаманяць,
Паперы ў руках камячуць.

Вось чарга мая прыйшла:
Падбягаю да пасла:
- Вось мой пашпарт, дайце вiзу
Мне ад гэтага чысла!

Пачакайце, - кажа ён, -
У амбасадзе свой парадак,
Вас, ахвотнiкаў, мільён,
А нас, работнiкаў, - з дзесятак.

Вы прыходзьце праз два тыднi
I тады абавязкова,
Безумоўна, несумненна,
Вырашым усё паспяхова!

Пахне бэз, цвiце чаромха,
Жаласна пяе салоўка.
Ад усiх маiх "прыгод"
Неяк робiцца няёмка.

Хто мне скажа, дасць адказ:
Чаму я, у сталым стане,
Не магу, сабраўшысь ураз,
Апынуцца ў Амстэрдаме,

У Лондане, у Рыме, у Нiццы,
Або ў iншай заграніцы?
Хiба ж горш я тых кабет,
Што аб’ехалi ўвесь свет?!

… Бэз нарэшце адцвiтае,
Ужо салоука не спявае...
-10%
-50%
-50%
-55%
-46%
-25%
-21%
-21%
-15%
-20%
-20%