Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


Першыя гарады, дзе будзе прадстаўленая “Белая яблыня грому” — Гродна і Брэст.

“Сусветнае” — так мы яго паўжартам называем, — тлумачыць Лявон Вольскі. — Наш сусвет — ад Брэста да Оршы, ад Паставаў да Гомеля. “Белая яблыня грому” — праграма на вершы класікаў — пераконвае ў гэтым. Беларуская літаратура — гэта нашая нацыянальная Біблія. І як у Бібліі на ўсё можна знайсці адказ, гэтак і ў нашай класіцы ў цяжкую хвіліну можна пашукаць падказку і дапамогу”.

Прэм’ера кружэлкі “Белая яблыня грому” адбылася летась на сцэне сталічнага тэатра Янкі Купалы.


Скачать видео

Цяпер настала чарга іншых гарадоў. Першымі з іх стануць Гродна (25 красавіка) і Брэст (28 красавіка).

“Мне сорамна, што я даўно не быў у гэтых гарадах, — прызнаецца музыка. — Мо, два гады, а можа, і больш. Карацей, цягнуць далей няма куды — едзем!”

“Белая яблыня грому” — сакральная праграма Лявона Вольскага на вершы нашых класікаў: Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Броўка, Танк, Куляшоў, Геніюш, Панчанка, Барадулін. Акрамя гэтага на канцэртах прагучаць усімі любімыя хіты Вольскага і новыя песні.

“У кожным горадзе турнэ ёсць нейкая прывязка да праграмы, — распавядае Лявон. — У Гродне жыў Максім Багдановіч, і цяпер гэты дом стаў музеем. А ў Брэсце, скажам, універсітэт названы імем Пушкіна. Таму трэба паказаць, што і нашыя пушкіны не горшыя. Да таго ж, няня Пушкіна была беларускай… Карацей, усё звязана!”

Пасля Гродна і Брэста “Белую яблыню грому” чакаюць у Віцебску, Гомелі і Магілёве.

ЗАНАТУЙЦЕ!

Гродна, 25 красавіка (панядзелак). Канцэртная зала філармоніі, вул. Гарнавых, 17. Пачатак а 19 гадзіне. Квіткі ў касах філармоніі, кошт ад 15 да 40 т. руб. Тэл. для даведак: 8 (0152) 52-72-48, 52-71-51.

Брэст, 28 красавіка (чацвер). Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр, вул. Камуністычная, 1. Пачатак а 19 гадзіне. Квіткі ў касах філармоніі, кошт 30 і 35 т. руб. Тэл. для даведак: 8 (0162) 95-93-01, 23-21-50; 8 (029) 313-21-50.




-15%
-25%
-15%
-30%
-50%
-17%
-33%
-15%