108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  2. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  3. Суды над студентами и «Я — политзаключенная». Что происходило в Беларуси и за ее пределами 7 марта
  4. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  5. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  6. Минздрав сообщил свежую статистику по коронавирусу в стране
  7. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  8. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  9. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  10. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу: снова 9 умерших
  11. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  12. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  13. На воскресенье объявлен оранжевый уровень опасности
  14. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  15. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  16. Стильно и минималистично. В ЦУМе появились необычные витрины из декоративных панелей
  17. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  18. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  19. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  20. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  21. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  22. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  23. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  24. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  25. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  26. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  27. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  28. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  29. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  30. Госконтроль заинтересовался банками: не навязывают ли допуслуги, хватает ли банкоматов, нет ли очередей


фотоНа сваёй малой радзіме народны паэт прызнаўся Еўрарадыё, адкуль у яго зямельны надзел на Каўказе, чым ён падобны да Мао Цзэдуна і навошта суседзі пакінулі для яго два пеўні.

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін праводзіць лета ва Ушачах, на сваёй малой радзіме. Цяпер гэта асабліва важна для яго. Узімку дзядзька Рыгор сустрэў сваё 75-годдзе ў рэанімацыі, з цяжкім запаленнем лёгкіх. А Вушачы яму, прызнаецца паэт, лепшыя ад усякіх лекаў. Мы наведалі Рыгора Барадуліна ў роднай хаце і распыталі, як тут праходзяць ягоныя дні.

Рыгор Барадулін:Я па-ранейшаму раблю запісы Вушацкага словазбору, пішу патроху вершы, стараюся ўспомніць нешта вушацкае – гэтым і жыву…

Барадулін з сумам кажа, што з усяе вуліцы застаўся ён адзін – даўнія суседзі ці пайшлі ў лепшы свет, ці пераехалі.

Рыгор Барадулін:
Суседзі ўжо ўсе новыя. Дапусцім, насупраць сусед, які нячысты на руку, між намі кажучы. Мяне ж тры разы абкрадалі, да ікон! Гэта ўдзячныя мае землякі так цікавіліся маёй спадчынай! Пакуль я не паставіў сігналізацыю”.

Ці ёсць ў Барадуліна нейкія стравы, якія асацыююцца менавіта з Ушачамі, з парою маленства?

Рыгор Барадулін:Ёсць клёцкі з душамі, “сцяклянныя клёцкі” – без душы, без нічога, проста з малаком. Поліўка… А клёцкі з душамі, ведаеце, што такое? Гэта з мясам. Заўсёды, калі варылі клёцкі, варылі адну сароку – прадаўгаватую клёцку, а ўнутры не фарш, а адрэзаны кавалак сала. Гэта называлася “сарока”.

Клёцкі – гэта зразумела. А чым жа запівалі іх раней ва Ушачах?

Рыгор Барадулін:Ну квас ушацкі быў…  Дарэчы, кава пасля вайны была з жалудоў, жалудовая кава! Цяпер ёсць, напэўна, і нармалёвая, але я цяпер каву не п’ю… Мне сказалі, што нельга. Дык я, як Мао Цзэдун, п’ю зялёны чай. Вялікі Мао піў такі – і я па ягоным прыкладзе”.

Кожны, хто меў гонар піць з Барадуліным гарбату, мог назіраць дзіўны рытуал: паэт налівае яе з глінянага чайніка ў піялу, пасля пералівае назад. Так – тры разы. І толькі пасля прыступае да піцця. У чым сакрэт гэтага рытуалу?

Рыгор Барадулін:
Гэта я прывёз з Усходу. Заварваеш зялёны чай, ён стаіць трошку, нацягваецца. Пасля піялу пераліваеш назад у чайнік – лай! Пасля другі раз – май! І пасля – чай! І пасля трэба піць. “Лай” – гэта гліна. “Май” – гэта пах, водар. А “чай” – гэта ўжо чай. Гэта я навучыўся ў Сярэдняй Азіі. З піялы – зусім іншы смак! Асабліва калі яна гліняная. Мне шкада, што пабілася мая самая любімая піяла, калмыцкая, ручная работа… Цяпер ужо з фарфоравай – смак ужо не той…

Аказваецца, у свой час Барадулін прывёз з Сярэдняе Азіі не толькі рытуал піцця гарбаты, але і шыкоўны набор. Прычым набор дастаўся яму вельмі незвычайным чынам.

Рыгор Барадулін:Наогул, у Сярэдняй Азіі ў мяне было многа вясёлых гісторый. Я помню, як мы паехалі ва Узбекістан, па-мойму. Кіраўнік дэлегацыі, здаецца, Пашкевіч, намеснік – Вярцінскі, як парторг, і я – уся дэлегацыя. Нас трое, у пакоі жывём. Ад’язджаем – ляжаць сувеніры. Ім там нейкія кніжкі ці што. А мне — выдатнейшы чайны набор! Вярцінскі гаворыць: “Давай дзяліцца!” Я кажу: “Чаму?!” Той адказвае: “Мы ж кіраўнікі дэлегацыі, чаму гэта табе лепшае дастанецца!?” Я гляджу на каробку з наборам – а там напісана “Барадуллін”, з дзвюма “л”! За свайго прынялі! Што там “Вярцінскі”?.. А “Барадуллін” – гэта свой! Адно “л” дабавіць – і ўсё!..

Тэма Азіі дагэтуль блізкая Барадуліну. Не так даўно ўсе пабачылі здымак, дзе паэт стаіць ва ўбранні горца.

Рыгор Барадулін:Папаху гэту мне падарылі каўказцы. Папаху, грамату і зямельны надзел на Каўказе. Што я магу там прыязджаць і будаваць хату. Каб раней – дык паехаў бы, а цяпер па здароўю не магу. Але прыемна. Некаторыя там у Еўропе купляюць цэлыя вілы, замкі. А ў мяне ёсць надзел на Каўказе!

Што яшчэ засмучае народнага паэта Беларусі ва Ушачах? Як высвятляецца – адсутнасць пеўняў і кароў, якія таксама нагадвалі Барадуліну пра юнацтва…

Рыгор Барадулін:
Раней тут было многа пеўняў. А цяпер раніцай адзін певень як з перапою хрыпіць. Я думаю: чаго ён напіўся?.. Раней па вуліцы ішоў цэлы статак кароў. Цяпер ніводнай каровы, толькі машыны зрэдку праходзяць. Урбанізацыя Вушачы захапіла… Рэдка пачуеш, каб карова замычэла. Яшчэ два пеўні ёсць. Можа, мне іх для настрою пакінулі? Дзякуй землякам…”
-30%
-10%
-50%
-50%
-12%
-20%
-40%
-30%
-20%
-25%