20-гадовую Маргарыту Герасімовіч, больш вядомую як спявачка Дакота, тэрмінова шпіталізавалі ў адну з клінік Мінску. Дзяўчына трапіла ў аддзяленне сківічна-тваравай хірургіі.
Як перадае сайт postironic.org, лекары дыягнаставалі дзяўчыне перыхандрыт. Прычынай хваробы спявачкі стаў пірсінг.
Хутчэй за ўсё, Дакоце давядзецца рабіць аперацыю. Пірсінг дзяўчына зрабіла яшчэ ў 15 гадоў самастойна, дома. Першыя болевыя сімптомы Дакота адчула, калі ўзімку каталася на сноўбордзе, з-за рэзкай змены тэмпературы яе нос чырванеў і пухнуў.
Маргарыта адразу зняла ўпрыгожанне, але потым, беручы ўдзел у "Фабрыцы зорак", ізноў яго апранула. Нядаўна дзяўчына ізноў адчула востры боль. У маскоўскай лякарні ёй паставілі дыягназ. Цяпер артыстка знаходзіцца ў Мінску, там ёй і будуць рабіць аперацыю.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY