101 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  2. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  3. Минчане пришли поставить подпись под обращением к депутату — и получили от 30 базовых до 15 суток
  4. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  5. Минское «Динамо» проиграло в гостях питерскому СКА
  6. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  7. Во всех районах Беларуси упали зарплаты, в некоторых — больше чем на 300 рублей
  8. Пенсионерка из электрички рассказала подробности о задержании и Окрестина
  9. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  10. Акции солидарности и бойкот футбольных фанатов. Что происходило в Беларуси 28 февраля
  11. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  12. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  13. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  14. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  15. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей
  16. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  17. Один из почетных консулов Беларуси в Италии подал в отставку из-за несогласия с происходящим после выборов
  18. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  19. Защитник Бабарико и Колесниковой подал жалобу в суд на лишение его лицензии, но ему отказали
  20. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее, на конкретных примерах
  21. Судьба ставки рефинансирования, обновленный КоАП, дедлайн по налогам, заморозка цен. Изменения марта
  22. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  23. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  24. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  25. Год назад в Беларуси выявили первый случай COVID-19. Что сделано за год, а что — нет
  26. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  27. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  28. Показываем, как выглядит часть зданий БПЦ на улице Освобождения, ради которых снесли объекты ИКЦ
  29. Год назад в Беларусь пришел коронавирус. Рассказываем про эти 12 месяцев в цифрах и фактах
  30. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой


Першы фестываль беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! стане своеасаблівым мікрадаследаваннем, якое надасць рэкламістам і замоўцам рэкламы упэўненасці, што рэклама "на мове" працуе эфектыўна.
 
7 чэрвеня, ў панядзелак, гуру рэкламнага рынку, культурныя дзеячы і арганізатары Першага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! разважалі на тэму прэс-ланча: "Якое месца нацыянальнай мовы ў рэкламных камунікацыях у Рэспубліцы Беларусь? Ці можна навучыць рэкламу размаўляць па-беларску?".
 
У выніку прыйшлі да высновы, што беларусам не хапае:
· дакладных даследаванняў пра эфектыўнасць выкарыстання беларускамоўнай рэкламы;
· гістарычных брэндаў, якія можна было б выкарыстаць у рэкламе;
· сучасных тэхнічных тэрмінаў, якія прыходзіцца прыдумваць.
 
Калі ў рэкламе пачне выкарыстоўвацца беларуская мова?
 
Аляксандр Васілевіч, дырэктар агенцтва Publicis Hepta Belarus:
 
Можна вылучыць чатыры выпадкі, калі рэкламісты распрацоўваюць рэкламу на "мове":
1. Калі міжнародныя кампанія, сусветныя брэнды самі патрабуюць беларускамоўную рэкламу, яны так выражаюць павагу да беларускага насельніцтва.
2. Калі адна і тая ж рэклама адначасова існуе на некалькіх рынках, напрыклад працуе ва Украіне, Расіі і Беларусі. Яркім прыкладам такога выпадку можа стаць рэклама кавы Nestle "Варушыся". Для таго каб падкрэсліць, што рэклама распрацавана для беларускага рынку, яна была перакладзена.
3. Калі ў замоўцы ёсць вялікае жаданне адрознівацца ад агульнай масы рэкламы, быць адметным, стаць непаўторным. Мова тут выступае вельмі дзейным інструментам.
4. Калі неабходна падкрэсліць беларускасць тавару. Тады такую рэкламу выкарыстоўваюць айчыныя вытворцы тавараў і замоўцы.
 
У чым рэальная праблема, чаму беларускамоўнай рэкламы так мала на рынку Беларусі?
 
Ян Карпаў, дырэктар рэкламнай студыі Яна Карпава:
 
У адсутнасці рэальных даследаванняў. Тыя дадзеныя, што існуюць не будуць сёння ўпэўніваць замоўцаў рэкламы ў эфектыўнасці выкарыстання беларускамоўнай рэкламы.
 
Чаму калі ў ЗША ідуць выбары, то ля выбарчых пунктаў звычайна праводзіцца апыт людзей, ім прапаноўваюць адказаць на пытанне: "За каго вы аддалі свой голас?", людзі адказваюць, а затым што мы бачым? Рэальныя вынікі выбараў значна розняцца ад вынікаў сацыялагічнага даследавання.
 
Вось чаму патрэбен Першы фестываль беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! Ён стане такім своеасаблівым мікрадаследаваннем, якое надасць рэкламістам і замоўцам упэўненасці.
 
Калі па выніках даследавання 70% беларусаў гатовы ўжываць культурны прадукт на беларускай мове, то вы не правяралі, якая колькасць насельніцтва гатова спажываць гэты самы прадукт на рускай мове, і калі такі адсотак будзе роўны 90, то замоўцы рэкламы зробяць свой выбар не ў бок беларускамоўнай рэкламы. Таму пазітыўных зрухаў варта чакаць менавіта пасля фестывалю.
 
Надзея Зелянкова, дырэктар па развіццю інтэрактыўнага  агенцтва Red Graphic Расія-Беларусь :
 
Думаю, што пытанне выкарыстання беларускай мовы не павінна ставіцца так: "Чаму мы не размаўляем на беларускай мове? Чаму наша рэклама мала гаворыць па-беларуску?". Думаю, галоўная ідэя фестывалю Adnak! – яшчэ раз падтрымаць тых, хто ўжо працуе з рэкламай на беларускай мове. Яшчэ раз падтрымаць тых, хто хаця б раз у тыдзень размаўляе па-беларуску.
 
Якія адносіны сёння існуюць да беларускай мовы ў нашым грамадстве?
 
Аляксандр Васілевіч: Існуе пункт гледжання, што беларуская мова – мова вясковага насельніцтва. Аднак мы забываемся на тое, што большая частка гарадскога насельніцтва менавіта ўчорашнія вяскоўцы, якія ў большай сваёй часцы хочуць адмовіцца ад свайго мінулага, вось і пачынаюць размаўляць на "амаль рускай" мове.
 
Другі пункт гледжання, што беларуская мова – мова інтэлегенцыі. Шэраг адукаваных людзей робяць свой выбар у бок роднай мовы. І калі мы будзем падтрымліваць менавіта гэты кірунак развіцця мовы, то яна стане мовай будучыні, мовай масавай культуры.
 
Выкарыстанне вобразу "вясковага быту" не самы лепшы варыянт, мова павінна развівацца разам з моладдзю, якая падарожнічае і адпавядае сучасным тэндэнцыям развіцця сусвету.
 
Хочаце, каб было больш беларускай мовы ва ўжытку грамадства, друкуйце "Гары Потэра" на беларускай мове тады, калі існуе толькі англамоўны варыянт, распрацоўвайце на ёй рэкламу, прыдумайце ненарматыўную лексіку.
 
Як бы незвычайна гэта ні здавалася, гэта вельмі дзейныя інструменты.
Памылка ў тым, што ў нас час ад часу з’яўляюцца людзі, якія моцна змагаюцца за чысціню выкарыстання мовы. Тэлефануюць у рэкламныя агенцтвы са скаргамі: "Вы тут слова не ў правільным ужытку выкарыстоўваеце… А вось вы выступалі і памылку зрабілі…" Вазьміце за веру, што нават у рускай мове, якой карыстаецца такая значная колькасць насельніцтва, нярэдка ўзнікаюць спрэчныя моманты ўжытку слоў. Што ж тады казаць пра беларускую? А вось такія "змагары" за чысціню мовы дасягаюць таго, што беларускую рэкламу проста замяшчаюць рускай.
 
Алесь Пушкін, мастак: Думаю беларуская мова пераможа тады, калі на ёй будзе распрацавны якасны рэкламны прадукт. Добрая рэклама будзе гучаць і глядзецца на беларускай мове.
 
Ці можна сёння сказаць, у якой рэкламе - камерцыйнай і ці сацыяльнай - больш эфектыўна выкарыстоўваюць беларускую мову?
 
Ян Карпаў: Сёння на беларускай мове так мала рэкламы, што любы тавар, што будзе рэкламавацца па-беларуску, адназначна пачне прывабліваць увагу. Мова стане працаваць у любым выпадку. Калі ж на рынку беларускамоўнай рэкламы будзе 40-60%, тады мы зможам сказаць, для якіх тавараў яна будзе больш падыходзіць, для выканання якіх задач будзе найбольш эфектыўнай. Пакуль сказаць вельмі складана. Няма трэнда. Практычна я не магу ўявіць кліента, які б адмовіўся выкарстоўваць беларускамоўную рэкламу. Эфект "А што яны там гавораць?" – ужо грае на руку рэкламе.
 
Лічыцца, што беларускамоўная рэклама становіцца незвычайнай з-за сваіх прышпільных слоганаў.  Як яны прыдумваюцца?
 
Аляксандр Васілевіч: У нас ёсць капірайтэры, якія, размаўляючы між сабой, час ад часу прыдумваюць новыя словы, якія адпавядаюць сучаснай рэчаіснасці. Спецыяльна да кагосьці мы не звяртаемся. Другі выпадак, калі ўзнікаюць пытанні з адаптацыяй слоганаў сусветных брэндаў на беларускую мову, тады лепш звярнуцца да англійскіх, французскіх лінгвістаў, гледзячы з якой мовы трэба адаптаваць рэкламу.
 
Ці патрэбна праходзіць дапаўняльныя ўзгаднені для размяшчэння рэкламы, выкананай на беларускай мове?
 
Аляксандр Васілевіч: Усё робіцца па закону. А ў шэрагу законаў аб рэкламе беларуская мова займае такую ж пазіцыю, што і руская. Таму адказ на пытанне: не. Дапаўняльных узгадненняў не патрабуецца.
 
Ацаніце ўзровень сацыяльнай рэкламы Беларусі.
 
Надзея Зелянкова: Калі вы глядзіце на білборды з сацыяльнай рэкламай, у вас павінны абуджацца пачуцці любві да сваёй краіны, пачуцці гонару, што вы жывеце ў гэтай краіне. А калі вы глядзіце на дрэнную рэкламу, вы не можаце ідэнтыфікаваць сябе ёй, не атрымаецца.
 
Чаму так рэдка выкарыстоўваюцца гістарычныя тэмы ў рэкламе Беларусі?
 
Алег Сташэўскі, дырэктар рэкламнага агенцтва "Адвента Інішыятыў Медыя": Калі замоўца прыходзіць за распрацоўкай рэкламы свайго брэнда, то менавіта ён дыктуе, якімі словамі пра брэнд распавядаць. Калі неабходна падкрэсліць традыцыі распрацаваных рэцэптаў, тады там сам Бог загадаў выкарыстаць тэму гісторыі, беларускіх традыцый і г.д. Калі ж гаворка ідзе пра глабалізацыю і пра сусветныя брэнды, што прыходзяць на наш рынак, то цяжкавата іх падвязаць да гісторыі Беларусі. Нярэдка пачынае выкарстоўвацца англійская мова, не кажучы ўжо пра рускую. А беларуская мова застаецца ідэнтыфікатарам нашага ўнутранага вытворцы.
 
Ян Карпаў: Не думаю, што гістарычная тэма працуе вельмі эфектыўна. Калі ў любое рэкламнае агенцтва прыходзіць кліент, замоўца рэкламы, то ён плаціць грошы за рэкламу і хоча, каб яна працавала. А рэкламнае агенцтва не мае права марнаваць грошы на тое, каб рабіць рэкламу беларускай гісторыі. Тут вельмі вялікая рызыка. Шмат прыкладаў было, калі ў рэкламе выкарыстоўвалася тэма ваяроў-крыжаносцаў, калі тэма не заходзіла, не працавала патрэбным чынам.
Думаю праблема і ў тым, што ў беларусаў малавата гістарычных стэрыятыпаў, сваіх герояў, брэнд якіх можна было б выкарыстаць у рэкламе.
 
Алена Макоўская, каардынатар грамадска-культурнай кампаніі "Будзьма беларусамі!": Хачу не згадзіцца з Янам. Гістарычных постацей ў беларускай гісторыі нямала. Сутыкнуўшыся з распрацоўкай плакату для нашай кампаніі, мы назбіралі больш за 3 дзесятка адметных асоб Беларусі. Пытанне ў іншым – няма брэндаў. Дык хто павінен займацца распрацоўкай гістарычных брэндаў?
 
Надзея Зелянкова: Калі мы гаворым пра рэкламу, то трэба быць крышачку больш крытычнымі. Рэкламныя агенцтвы не займаюцца брэндынгам гісторыі Беларусі, нацыянальным брэндынгам. Гэта будзе не прафісійна, калі рэкламісты будуць шукаць, якім спосабам прычапіць гісторыю нашай краіны ў той ці іншай рэкламе. Будзе прафесійна, калі да нас звернецца кліент з просьбай распрацаваць такую рэкламу, і калі яна будзе выканана на высокім узроўні. Агенцтвам плацяць грошы за тое, каб тавар прадаваўся, значыць, трэба разлічваць на масавую аўдыторыю, якой не трэба будзе тлумачыць, пра што рэклама.
 
Калі на заканадаўчым узроўні будуць уведзены зніжкі для рэкламадаўцаў, якія будуць выкарыстоўваць рэкламу на беларускай мове, ці павялічыць гэта колькасць беларускамоўнай рэкламы?
 
Усе разам: Да, канешне, павялічыць.
 
Тады да якога эканамічнага эфекту гэта можа прывесці?
 
Алег Сташэўскі: Дзяржава атрымае недахоп паступленняў у бюджэт краіны ад зніжкаў. Думаю, ён будзе перавышаць прыбытак агенцтв, што будуць займацца адаптаваннем рэкламы на беларускую мову. Так, мабыць, гэта павялічыць колькасць рэкламы на беларускай мове, аднак гэта спосаб з вельмі высокімі выдаткамі, трэба быць падрыхтаванымі, што дзяржава не пойдзе на такія саступкі.
 
Дык ці можна навучыць рэкламу размаўляць па-беларуску?
 
Надзея Зелянкова: Гэта пытанне накшталт, ці можна навучыць беларусаў размаўляць па-беларуску. Калі так, то першае таксама дасягняльна.
 
Аляксандр Васілевіч: Думаю, што так, гэта наша рэальнасць.
 
Фотаздымкі можна спампаваць тут.


-35%
-10%
-15%
-5%
-10%
-25%
-20%
-10%
-40%
-50%