149 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В Беларуси рванули цены на курицу, свинину, картошку, сладости, пиломатериалы и туристические услуги
  2. Их фура — их дом на колесах: как работает семья дальнобойщиков из Пинска, где жена — королева красоты
  3. Белорусская и российская стороны высказались о задержании Зенковича и Федуты. Какие вопросы остались
  4. От «боевиков» до «покушения на Лукашенко». Какие громкие политические дела появлялись до выборов-2020, а какие — после
  5. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  6. «Осознание, что это действия не совсем законные, появилось позже». Замов Бабарико допрашивают в суде
  7. От выстрелов под Лиозно до погреба в Гомельской области. Как «покушались» на Лукашенко
  8. Тест не для слабонервных. Какой герой «Игры престолов» так умер?
  9. «Банк умыл руки». Помните историю с изъятием ценностей из ячеек Белгазпромбанка? Спросили, вернули ли их
  10. Нацбанк ожидает ускорения инфляции во втором квартале
  11. «На фуфайке фамилия выбита другим цветом». Родные осужденных по политическим статьям о том, как те отбывают наказание
  12. Врач — о тревожных симптомах, которые касаются зубов мудрости
  13. «Они не знают, наступит ли завтра». Белорусский фотограф показал жизнь бездомных котов без прикрас
  14. «Уже не рецессия, но еще и не рост». Эксперты — о настроении бизнеса и его влиянии на экономику
  15. Навального переводят из колонии в больницу. Он голодает с 31 марта
  16. Песков: Путин и Байден обсуждали информацию о готовившемся покушении на Лукашенко
  17. Захарова: Запад хотел «перекрыть» информацию о готовящемся в Беларуси перевороте заявлениями Праги
  18. Что происходит с ИП, которым хотят поднять налоги и взносы: теряют рынок, падает товарооборот
  19. Поставил лайк — получи срок. Как в России и Казахстане сажают за экстремизм (у нас могут повторить)
  20. «Он не тот человек, который привык жаловаться». Девушка Эдуарда Бабарико — о его 10 месяцах в СИЗО
  21. Госдеп назвал ложными заявления о причастности США к попыткам устранения Лукашенко
  22. Лукашенко обвинил американские спецслужбы в подготовке покушения на него и сыновей
  23. Сколько получает, где хранит и как тратит. Как работает Фонд соцзащиты, из которого платят пенсии
  24. «Все оказались в выигрыше». Эксперты — о «предотвращении переворота» в Беларуси и роли России в этом
  25. Рабочая неделя будет теплой, зато на выходных выпадет снег
  26. Биолог рассказал, как сделать рассаду крепкой. Нужно выполнить всего пять простых пунктов
  27. В ФСБ России рассказали подробности «дела о планировавшемся в Беларуси перевороте»
  28. Революция в футболе: 12 топ-клубов Европы объявили о создании Суперлиги. УЕФА обещает жесткие санкции
  29. Как власть услышала народ — и решила отомстить, суетливо и неразборчиво
  30. В Браславе в костеле обвенчалась пара — жениху и невесте по 91 году


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Ягоная гісторыя выбіваецца з шэрагу лёсаў іншых сусветнавядомых “тутэйшых”. Найперш таму, што
Майкл МАРКС (Michael Marks)

Нарадзіўся ў 1859? г. у Слоніме (Расійская імперыя).

Памёр 31 студзеня 1907 года ў Манчэсцеры (Брытанская імперыя).
д
ля Міхала Маркса беларуская зямля была не проста месцам нараджэння і бестурботнага дзяцінства. Менавіта тут ён уступіў у дарослае жыццё, сфармаваўся як асоба. Воляй лёсу, чалавека, які стаў адным з айцоў гандлёвай індустрыі, сімвалам Брытанскай імперыі, на радзіме забылі.
 

Рабі сябе сам

Міхал Маркс з’явіўся на свет у Слоніме ў габрэйскай сям’і. Калі? У крыніцах згадваюцца прынамсі тры розныя даты ягонага нараджэння: 1859, 1863 ці 1864.

Пра “беларускі перыяд” нашага героя, які ў адрозненне ад большасці сусветнавядомых “тутэйшых” быў дастаткова працяглым (каля 20 год), амаль нічога невядома. Мяркуюць, што, як і многія іншыя супляменнікі, ён займаўся дробным гандлем. То бок, быў каробачнікам.

Ягоная дачка Ілэйн Блонд, якая нарадзілася ўжо ў Англіі і мела вельмі прыблізнае ўяўленне аб Расійскай імперыі і яе Паўночна-Заходнім краі, пасля пісала: “Будучы падлеткам, бацька спазнаў на сабе ўсе жахі пагромаў”. Усё б нічога, толькі ніякіх пагромаў у Слоніме не было. Больш за тое, габрэі складалі больш за палову насельніцтва горада, які стаў цэнтрам новага накірунку ў хасідызме.

Інфармацыю аб пагромах абверг у мемуарах і сваяк Ілэйн Блонд Ісраэль Зіф, які прыпусціў, што Маркс быў у ліку першых габрэяў, якія падаліся на эміграцыю пасля забойства нарадавольцамі імператара-рэфарматара Аляксандра ІІ (1 сакавіка 1881). Тады па Расійскай імперыі пракацілася хваля антыгабрэйскіх пагромаў. Характэрна, што на тэрыторыі Беларусі ніводнага пагрому не было. Аднак, імкнучыся раз і назаўжды развязаць абвостранае габрэйскае пытанне, у траўні 1882-га расійскі ўрад прымае “Часовыя правілы”, якія забаранялі габрэям сяліцца ў сельскай мясцовасці і ўводзілі іншыя абмежаванні эканамічнага кшталту. Усё гэта спрычынілася да хвалі габрэйскай эміграцыі на Захад. За кароткі тэрмін з “рысы габрэйскай аселасці” выехала некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.

Адным з тых маладзёнаў, хто не стаў чакаць, да чаго прывядзе рашэнне ўладаў ды вырашыў самастойна рабіць свой лёс, быў Міхал Маркс, які ў 1882 годзе прыбыў на Брытанскія астравы. Чаму ён, у адрозненне ад пераважнай большасці супляменнікаў, скіраваўся не ў Амерыку, а ў Еўропу? Па некаторых звестках, у Лондане ўжо жыў ягоны брат.  


Ад вёсак да цэннікаў

Праз кампанію Barran, якая займалася найманнем габрэйскіх перасяленцаў. Маркс атайбаваўся ў Лідсе, дзе ў 1884 годзе пазнаёміўся з ўладальнікам гандлёвага склада Ісакам Д’юхэрстам.

Энергічны слонімец не размаўляў па-ангельску, не меў знаёмых і грошай. Аднак востры розум, бізнэсовая жылка і слонімскі досвед працы каробачнікам дапамаглі яму ўбачыць тое, на што самі брытанцы не звярталі ўвагі. Ён дамовіўся з Д’юхэрстам ды стаў закупляць у яго дробныя тавары, каб распаўсюджваць іх у абдзеленых увагай буйных гандляроў вёсках Заходняга Ёркшыру. Тавары хутка раскупляліся, Маркс атрымліваў усё новыя замовы, у яго з’явіліся пастаянныя кліенты. Справы пайшлі так добра, што ў хуткім часе дазволілі Марксу адчыніць уласныя гандлёвыя шапікі на адкрытым рынку ў Лідсе, а таксама ў Кастлфордзе і Вэйкфілдзе.

Разам з тым ён арандаваў кропку на новым лідскім крытым рынку, які працаваў шэсць дзён на тыдзень. На ўсе тавары Маркс выставіў адну цану — 1 пені, аб чым і сведчыла аб’ява, якая ўвасобіла ў сябе новую эру ў развіцці рэкламы — “Не пытайцеся пра цану, усё за пені”. Сёння немагчыма ўявіць крамаў без этыкетак з цаной тавара на вітрынах. Маркс быў першым, хто дадумаўся да гэтага.

Праз некалькі год ён валодаў ужо цэлым шэрагам шапікаў у графствах Ёркшыр і Ланкашыр. Міхал, які стаў Майклам і ў 1886 годзе ў Вялікай сінагозе ў Лідса ажаніўся з Ханнай Коэн, забяспечыў для сям’і годнае існаванне. Аднак амбітнаму слонімцу гэтага было недастаткова.


Шлях да імперыі
 

У 1894 годзе Маркс вырашае, што для далейшага росту бізнэсу яму патрэбен кампаньён ды звяртаецца з прапановай да Ісака Д’юхэрста. Той не зацікавіўся, аднак параіў звярнуцца да ягонага касіра Тома Спэнсэра (1852–1905). Выявілася, што чыстакроўны брытанец, які размаўляў на ідэальнай ангельскай мове, пільна сачыў за справамі расійскага эмігранта. І калі той прапанаваў яму агульную справу, рызыкнуў укласці ў яе 300 фунтаў на партнёрскіх з Марксам умовах. Майкл працягваў развіваць продаж, Том адказваў за офіс ды склады. Багатыя сувязі ў дзелавых колах дазволілі апошняму дамовіцца з вытворцамі і закупляць у іх тавары без гандлёвых нацэнак. Хутка крамы літвака і англічаніна з’явіліся ў Манчэсцеры, Бірмінгеме, Ліверпулі, Мідлсбро, Шэфілдзе, Кардзіфе... У 1897 годзе Маркс і Спэнсэр збудавалі ў Манчэсцеры новы гандлёвы склад —цэнтр бізнэс-імперыі, якая ўжо тады мела 36 крам. У адным Лондане іх было ажно сем!

У 1903 годзе Marks & Spencer стала акцыянернай кампаніяй з абмежаванай адказнасцю. Першапачатковае кампаньёнскае ўкладанне вырасла з 300 фунтаў да 15 тысяч, і Спэнсэр вырашыў сысці ў бок. Праз два гады яго не стала.

У рэкордны для кампаніі 1906 год кожная з крамаў Marks & Spencer прынесла ад 4000 да 10000 тысяч фунтаў. Маркс, які ў 1897 годзе атрымаў брытанскае грамадзянства, вёў бізнэс да самой смерці ў 1907-м. Ён ведаў кошт грошам, а таму ніколі не шкадаваў ахвяраваць на дабрачыннасць. Не дзіўна, што на пахаванне слонімца на габрэйскіх могілках Манчэсцера сабраўся велізарны натоўп народу.

Як “наш” Маркс стаў “іхнім”
 

Пасля смерці бацькі надзвычай паспяховы бізнэс узначаліў ягоны сын Сімон (у будучыні — барон Маркс Броўтонскі) і швагер сына Ісраэль Зіф. У 1928 годзе ён назваў новую лінію адзення ў гонар бацькі - St Michael (Святы Майкл). Гэты брэнд набыў сусветную вядомасць ды выкарыстоўваўся ажно да 2000 года.

Цягам 20 стагоддзя Marks & Spencer, якая распаўсюджвае тавары, зробленыя выключна ў Вялікабрытаніі, стала адной з найбуйнейшых у Еўропе кампаній па продажы адзення. Сёння ў трох дзесятках краінаў свету налічваецца блізу 900 ейных крамаў.

"Наш Майкл Маркс перамог Карла Маркса", — казала легендарны прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчар, падкрэсліваючы выключную ролю слонімскага эмігранта ў гісторыі краіны. Праўда, жыхары нашага Слоніма з гэтым наўрад ці пагодзяцца. Габрэяў у горадзе амаль не засталося. Унікальная барочная сінагога, збудаваная ў 1642 годзе, занядбана ды не мае гаспадара. Ёсць тут яшчэ вуліца, названая ў гонар Маркса, ды не таго. Пра выбітнага бізнэсоўца-земляка, які нарадзіўся ды пражыў на слонімскай зямлі 20 год, у самім Слоніме не нагадвае нічога. Ды, ці ведаюць пра яго сучасныя слонімцы, вялікае пытанне. 



У праекце "TUTэйшыя ў свеце" таксама чытайце:

- Цуда-доктар з Беластоку.
- Беларуска - алiмпiйская легенда ЗША.
- Зямляк Лукашэнкi - прэзiдэнт на Гаваях.
- Брадвейскi кампазiтар са станцыi Параф"янава.
- Гродзенец, якi заваяваў шведскага караля.
- Just Касцюшка
-
Ліцвінскі элін - герой Грэцыі
- Як гродзенец стаў фінансавым геніем амерыканскай мафіі
- Як местачковец з-пад Мінску стварыў тэлерадыёіндустрыю ў ЗША

-35%
-40%
-20%
-10%
-15%
-10%
-30%
-15%
-18%