
Першапраходцай у нованароджаным фетыш-руху сталася спявачка Руся, якая прадала ўласныя дрэды аднаму са сваіх фанатаў за 300 долараў.
Як патлумачыла Еўрарадыё сама аб’ект фанатызму, прычына гэткага гучнага кроку абсалютна трывіяльная — пустыя кішэні ды нясплочаныя пазыкі.
![]() |
Фота Tarantino |
Ужо легендарным айчынным фетышыстам №1 стаў мінскі інтэрнаўт pomidor_sp, вядомы як стваральнік Інтэрнэт-радыё “Говорящие помидоры”. Адданы фанат сённяшняй вакалісткі гурту “Akana-NHS”, даведаўшыся пра гаротны стан Русі, сам прапанаваў ёй здзелку. А набытыя дрэды збіраецца калі-небудзь уплесці ва ўласныя валасы.
Pomidor_sp: “Калі Руся мне сказала, што такая сітуацыя і незразумела, што рабіць, я сам прапанаваў ёй гэткую своеасаблівую дапамогу. І да таго ж, я хачу заплесці іх з цягам часу, калі ў мяне адрастуць якія-небудзь валасы”.