Урадавая камісія, якая адказвае за прывядзенне ў парадак віленскай плошчы Лукішкі, абяцае, што на працягу двух гадоў на ёй з'явіцца помнік змагарам за свабоду, а сама плошча будзе прыведзеная ў парадак.


Плошча Лукішкі, тэрыторыяй 38 000 кв. м., ахоўваецца на нацыянальным узроўні. Па звестках Дэпартамента нацыянальнай спадчыны ў 1863-1864 гг., падчас паўстання супраць прыгнёту царскай Расіі, на гэтай плошчы пакаралі смерцю больш за 20 удзельнікаў паўстання. У тым ліку і кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага. Аб гэтым сведчыць надпіс на гранітнай дошцы, устаноўленай на плошчы Лукішкі ў 1920 годзе. Гэтая гранітная дошка з надпісам "1863", а таксама 6 драўляных лаваў на чыгунных апорах і 10 дэкаратыўных ліхтароў з чырвонага граніту і чыгуну адносяцца да ліку ахоўваемых аб'ектаў.


Плошча Лукішкі была сфармаваная напачатку ХХ стагоддзя. У 1953 годзе тут ўсталявалі помнік Леніну. У 1991 годзе яго дэмантавалі, аднак планіроўку плошчы да гэтага часу не змянілі.


Фота: К. Лашкевіч, TUT.BY
-10%
-50%
-50%
-17%
-21%
-10%
-50%
-85%