У Бярэзінскім раёне вясёлая працэсія развіталася з каляднымі святамі абрадавымі песнямі і танцамі. 

Цэнтрам святкавання стала вёска Навіны, дзе прайшоў традыцыйны народны абрад "Цягнулі Каляду на дуба" (ён, дарэчы, прэтэндуе ў 2010 годзе на ўключэнне ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі). Развітацца з Калядой прыехалі творчыя калектывы з усяго раёна, фалькларысты і этнографы.



Спачатку былі танцы і песні, а пасля ўдзельнікі свята павесілі Каляду на вялізным дубе. Адзначым, што старажытны абрад быў адноўлены ў 1990-я гады і ад таго часу праводзіцца штогод.














-10%
-12%
-30%
-50%
-23%
-18%
-50%
-10%