170 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 10 мая
  2. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  3. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  4. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  5. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  6. Что происходит в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  7. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  8. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  9. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  10. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  11. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  12. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  13. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  14. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  15. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  16. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  17. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  18. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  19. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  20. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  21. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  22. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  23. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  24. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  25. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  26. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  27. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  28. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  29. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  30. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ


У прамым эфіры Радыё TUT.BY Наталля Ярмалінская, член студэнцкай этнаграфічнай суполкі, распавядала пра народныя абрады, звязаныя з днём летняга сонцавароту.

- Чаму гэты дзень меў асаблівае значэнне для нашых продкаў?


- Жыццё нашых продкаў наогул рэгламентавалася сонечным календаром, і такія значныя падзеі, як сонцаварот і раўнадзенства, заўжды адзначаліся вялікімі святамі. Якраз сонцаварот быў прымеркаваны да свята Купалля.

- Як нашыя продкі рыхтаваліся і адзначалі самы доўгі дзень і самую кароткую ноч у годзе?

- Падрыхтоўка да Купалля пачыналася ўжо з раніцы: прыбіралі хаты, моладзь збірала ўсялякія старыя рэчы для таго, каб ладзіць вялікае вогнішча. Хлопцы маглі выбіраць старыя платы, дугі, калёсы - карацей, такім чынам людзі пазбаўляліся ад старога, дрэннага, непатрэбнага, спальвалі гэта ўсё і пачыналі новае жыццё. Дзяўчаты збіралі карысныя лекавыя травы ў лугах. Пад вечар ужо пачыналася само святкаванне. Ладзілася вялікае шэсце да месца святкавання - гэта звычайна была гара альбо месца ля ракі ці возера на ўзвышшы, каб быць зноў-такі бліжэй да сонца. Вогнішча складалася вельмі вялікае, на ягоную вяршыню ўсталёўвалася жардзіна, а ўжо на яе - кола ад падводы, якое сімвалізавала сваёй формай сонца. Шэсце з песнямі рушыла да месца вогнішча, і святар альбо нейкія адказныя людзі разводзілі агонь. У гэты час ладзіліся купальскія карагоды. Увогуле, усё свята суправаджалася спевамі - купальскія песні вельмі разнастайныя і па сюжэтах, і па мелодыцы. Пасля ўжо пачыналіся танцы, застолле, ладзілі рытуальны стол, на якім звычайна была раслінная ежа - улетку мяса ўжо не было, канчаліся запасы. Асноўнымі стравамі былі яешня, зеляніна, сыр, малочныя стравы. Пра ўсе гэтыя стравы можна даведацца зноў-такі з купальскіх песен, у якіх пяецца: "А чым, Купала, вячэрала?". Пасля таго, як свята распачалося, моладзь хадзіла шукаць папараць-кветку, якая, па паданнях, зацвітае толькі ў самую кароткую ноч. Таксама ладзіліся і купанні, і катанне на чоўнах. Незамужнія дзяўчаты плялі вянкі і варажылі на свой лёс. Калі вогнішча ўжо прагарала, станавілася меншым, то пачыналіся скокі праз яго. Скакалі і па аднаму, і па двое, скакалі на канях, кідалі ў вогнішча вянкі. Была такая прыкмета: калі хлопец у дзяўчыны з галавы сарваў вянок і кінуў яго ў агонь, то ён павінен з ёй ажаніцца.

- Чаму папараці адводзілася асобная роля ? Адкуль гэта пайшло?

- У нашых продкаў быў культ раслін, і папараць - гэта міфічная расліна, якую ніхто ніколі не сустракаў у перыяд цвіцення. Усе мы з біялогіі ведаем, што папараць размнажаецца спорамі, і яе кветка - гэта сапраўды нешта даволі магічнае. Таму, хто мог знайсці гэтую кветку, адкрываліся ўсе багацці, ён пачынаў разумець мову звяроў і птушак, і ўсялякае шчасце само ішло яму ў рукі. З гэтым звязана шмат казак, паданняў і павер’яў.

- Чаму ноч на Івана Купалу адзначаецца з 6 на 7 ліпеня, а мы зараз гаворым пра Купалле ў ноч на 22 чэрвеня? Як гэта растлумачыць?

- У старажытныя часы гэта свята было прымеркавана менавіта да самай кароткай ночы, якая астранамічна кожны год адзначалася ў розныя дні. У гэтым годзе санцаварот адбываўся з 20 на 21 чэрвеня. А пасля, з прыходам хрысціянства, гэтае свята было прымеркавана да Дня святога Яна, і паколькі канфесіі ў нас раздзяліліся і існуюць па розных календарах, адпаведна з 6 на 7 адзначаецца праваслаўны Ян, а 23-24 - каталіцкі. Таму зараз мы маем тры Купаллі: сапраўднае і два Дні святога Яна.
-20%
-35%
-12%
-5%
-10%
-10%
-20%
-5%