170 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  2. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  3. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  4. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  5. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  6. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  7. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  8. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  9. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  10. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  11. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  12. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  13. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  14. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  15. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  16. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  17. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  18. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  19. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  20. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  21. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  22. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 9 мая
  23. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  24. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  25. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  26. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  27. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  28. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  29. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  30. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко


Сяргей Будкін,

Петр считает свое исполнение безупречным. Фото: eurovision.tv
 Фота: eurovision.tv
Беларус Пятро Ялфімаў не трапіў у фінал песеннага конкурсу “Еўрабачанне-2009”, які беларускімі дзяржаўнымі СМІ падаецца за падзею планетарнага маштабу. Музыканты, прадусары і журналісты, якія ўважліва сочаць за конкурсам “Еўрабачанне-2009”, прааналізавалі выступ Пятра Елфімава ў поўфінале і назвалі прычыны няўдачы выканаўцы.

Першыя прадстаўнікі Беларусі на “Еўрабачанні” - дуэт “Аляксандра і Канстанцін” кажуць, што ўпершыню глядзелі конкурс з такой вялікай цікавасцю, бо лічаць Елфімава найлепшым спеваком на тэрыторыі Беларусі. Канстанцін Драпеза кажа, што прычына няўдачы - у самой пастаноўцы нумару.

- Відавочна не ставала дынамікі, была статыка. На сцэне падчас выступу мусіла яшчэ нешта адбывацца. Такі час цяпер, што мусіць усё рухацца на сцэне.

З ім пагаджаецца і галоўны рэдактар газеты “Антенна” Сяргей Маліноўскі. На яго думку не ўсе магчымасці для шоў былі скарыстаныя ў пастаноўцы Ялфімава.

- Не была скарыстаная падлога, на якой можна было паказваць відэа. На экране карцінка была, а падлога аніяк не была задзейнічаная. Затое вельмі добра яе задзейнічалі баўгары, якія прайшлі ў фінал.

Зміцер Падбярэзскі мяркуе, што Пятру наогул не варта было ехаць на “Еўрабачанне”, які журналіст называе конкурсам еўрапейскай мастацкай самадзейнасці. А галоўнай прычынай паразы Падбярэзскі лічыць памылковы выбар песні.

- Песня Eyes That Never Lie настолькі невыразная і наогул ніякая. Сам музычны матэрыял не дазволіў яму паказаць напоўніцу свой голас. Я ўпэўніўся, што голас на гэтым конкурсе практычна аніякага значэння не мае.

Не ўхваляе выбар кампазіцыі і Канстанцін Драпеза з дуэту “Аляксандра і Канстанцін”:

- Ён абраў найбольш прыдатную песню для сябе - рокавую. Але гэта для “Еўрабачання” ўчорашні дзень. Тое, што здарылася тры гады таму з Lordi - гэта нонсэнс. Пётр проста пайшоў па шляху найменшага супраціўлення.

Музыкант Лявон Шырын, які быў летась у журы беларускага адбору на “Еўрабачанне”, мяркуе, што прычына паразы нашага выканаўцы - у неаб’ектыўным судзействе.

- Ён мусіў быць у сямёрцы, няхай сабе на шостым-сёмым месцы па якасці і выкананню. Несправядлівае судзейства. Я бы не сказаў, што гэта не параза, назваў гэта проста - не перамогай.

Сяргей Маліноўскі кажа, што за Беларусь у поўфінале і галасаваць не было каму. На “Еўрабачанні” як правіла сусед галасуе за суседа, а Расея, Україна, Польшча, Літва галасаваць за Беларусь на гэтым этапе не маглі. Плюс да ўсяго, Пятру папросту не пашанцавала з парадкавым нумарам.

- Пётр выступаў чацьвёртым, а першыя нумары забываюцца пры канцы, калі пачынаецца галасаванне. Паказальна, што тыя выканаўцы, што выступалі ў першай пяцёрцы - не прайшлі ў фінал.

Урэшце, на меркаванне экспертаў, не паспрыялі поспеху Ялфімава скандалы, якія суправаджалі выканаўцу падчас беларускага адбору, так і падчас падрыхтоўкі шоў у Маскве. Зміцер Падбярэзскі мяркуе, што не варта было сварыцца Пятру з польскім рэжысёрам Янушам Юзэфовічам, які ставіў нумар беларусу. Спявак і пастаноўшчык аніяк не маглі сысціся ў сваім бачанні выступу і канчаткова да згоды так і не прыйшлі.

- Няма чаго было лаяцца з рэжысёрам, бо па выніку не атрымалася ні ў таго, ні ў таго. Па-шчырасці, мне не хапіла розуму, каб зразумець задуму пастаноўшчыка.

Эксперты сыходзіцца, што дзеля поспеху на “Еўрабачанні” Беларусі трэба ставіць найперш на нацыянальную і музычную адметнасць. Калі абагульніць - гэта мусіць быць нумар з беларускім каларытам з больш смелым музычным рашэннем - ад фолку да авангарду, як акрэсліў тое Леанід Шырын.
-10%
-25%
-15%
-10%
-30%
-30%
-20%
-10%