172 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  2. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  3. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  4. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  5. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  6. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  7. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  8. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  9. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  10. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  11. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  12. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  13. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  14. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  15. Журналиста TUT.BY Катерину Борисевич перевели из Жодино в СИЗО Могилева
  16. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  17. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  18. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  19. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  20. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  21. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  22. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  23. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  24. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  25. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  26. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  27. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  28. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  29. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  30. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался


Васiль Шакун,

фото15 гадоў таму "Звязда" стала сведкай масштабнай акцыi па захаваннi папуляцыi белавежскiх зуброў. Больш за тое, была непасрэднай удзельнiцай перасялення групы рэлiктавых жывёл у Валожынскi лясгас. Журналiсты "Звязды" суправаджалi "рагаты рэйс" працягласцю амаль у 300 кiламетраў i назiралi, як зуброў у спецыяльных скрынях-кантэйнерах аўтакранам грузiлi на кузавы "мазаў", як выпускалi потым у лес за вёскай Рум.

Па-сутнасцi гэта было вяртанне зуброў на сваю спрадвечную радзiму — у Налiбоцкую пушчу. Падзея была незвычайнай, бо ўпершыню лясгас браў на сябе гiстарычны абавязак па захаваннi сусветнай спадчыны. Якi працяг у гэтай прыродаахоўнай акцыi i як складваўся далейшы лёс незвычайных перасяленцаў?. Адным з першых егераў, прызначаных даглядаць за зубрамi-навасёламi, быў Юрый Рудовiч (на фотаздымку). Пятнаццаць экзатычных жывёлiн трэба было адаптаваць да новых умоў у невялiкiм вальеры пад хвоямi, "падрыхтаваць да самастойнага жыцця". Егерскiя клопаты не былi дарэмнымi. За паўтара дзясятка гадоў зубрыная сям’я павялiчылася ў шмат разоў i рассялiлася па розных куточках Налiбоччыны. Юрый Рудовiч па-ранейшаму з’яўляецца старшым егерам лясгаса i адказным за зубрагадавальнiк за вёскай Рум. Як i раней, у зiмовы час гэты спецыялiст напаўняе кармушкi духмяным сенам, назiрае за паводзiнамi жывёл, сочыць за iхнiм выглядам i станам. І як узнагарода — жывёлы, пачуўшы прыезд свайго апекуна, спяшаюцца на смачную пляцоўку.

У сённяшнiм нумары "Звязды" яшчэ адзiн непасрэдны ўдзельнiк незвычайнага перасялення дзелiцца сваiмi назiраннямi. Чытайце пра гэта на старонцы 6.

Гiстарычным праект пятнаццацiгадовай даўнасцi па выратаваннi самых старажытных насельнiкаў Белавежскай пушчы з удзелам Мiнпрыроды, Мiнлясгаса i Нацыянальнай акадэмii навук на тэрыторыi Налiбоцкай пушчы дагэтуль з’яўляецца падставаю для гонару многiх жыхароў Валожынскага раёна. Цяпер гэты куток, як i Белавежская пушча — месца сталага пражывання зуброў. Выконваючы пастанову ўрада па захаваннi рэдкай папуляцыi, у лютым 1994 года сюды прывезлi пятнаццаць асобiн (10 зубрых i 5 самцоў), ад якiх пачаўся зубрыны радавод Валожыншчыны. Гэта быў вымушаны крок, якiх гiсторыя ведае ўжо нямала. Як вядома, у Белавежскай пушчы павялiчыўся рост захваральнасцi зуброў. Пра гэта забiлi трывогу навукоўцы i пераканаўча сведчылi лiчбы: з 1971-га па 1980 гады ў пушчы загiнулi 46 асобiн, а ў 81-97 гады страты склалi каля 250 жывёлiн. Навукоўцы прыйшлi да высновы, што знаходжанне зуброў у адным тэрытарыяльным рэгiёне — Белавежскай пушчы — з’яўляецца, бадай, галоўным фактарам масавага захворвання i вымiрання. Першым крокам для выпраўлення сiтуацыi стала рассяленне. Была распрацавана "Дзяржаўная праграма па рассяленнi, захаваннi i выкарыстаннi зубра ў Беларусi". Да гэтага часу лясныя волаты ўжо абжывалi мясцiны ў Барысаўскiм раёне (туды яны перавандравалi з суседняга Бярэзiнскага бiясфернага запаведнiка), а таксама ў Прыпяцкiм нацыянальным парку. I вось зубры на Валожыншчыне. Але не так проста было атрымаць права на гэты гiстарычны шанец.

Сапраўды, пакуль зубры даехалi да Валожына, было шмат сустрэч, спрэчак, меркаванняў. З аднаго боку, усе добра разумелi, што беларускiх патрыярхаў трэба тэрмiнова ратаваць, з iншага — нiхто не выказваў жадання ўзяць на сябе адказнасць за рэлiктавых жывёлiн. I толькi дырэктар Валожынскага лясгаса Уладзiмiр Боршч пераканаў, што зуброў можна засяляць не толькi на тэрыторыi нацыянальных паркаў i запаведнiкаў, але i ў iншыя месцы, з умовай падтрымкi праекта з боку дзяржавы. З палёгкай уздыхнулi ў мiнiстэрстве лясной гаспадаркi i ў спецiнспекцыi дзяржкантролю па ахове жывёльнага свету, бо i гэтым установам была даручана лёсавызначальная справа. Далучылiся да яе навуковыя супрацоўнiкi Iнстытута заалогii НАН Беларусi, яны распрацавалi рэкамендацыi па рассяленнi зуброў у Налiбоцкай пушчы. Важна было вызначыць месца першачарговага ўтрымання жывёл, стварыць належныя ўмовы. Гэтым займалiся мясцовыя лесаводы. У рэшце рэшт кампетэнтная камiсiя пагадзiлася з месцам абрання спецыяльнага вальера.

За паўтара дзесятка гадоў валожынскi зубрыны статак павялiчыўся больш чым у 5 разоў. I гэта не ўлiчваючы натуральны адбор, у вынiку якога статак недалiчыўся амаль трох дзясяткаў асобiн. Прычынай былi i смяротны траўматызм (у бiтвах памiж сабой), i гiбель маладняка ў мелiярацыйных каналах. I выпадкi мiграцыi (2 самцы сышлi ў суседнюю Лiтву). I смерць па старасцi, i селекцыйны адстрэл, i нават выпадкi браканьерства. Лясных волатаў цяпер можна сустрэць i ў куточках Iўеўшчыны, на Стаўбцоўшчыне, Навагрудчыне. Рассяленне зуброў па ўсёй Налiбоцкай пушчы, альбо, Лiтоўскай, як называлi яе з часоў Вялiкага Княства Лiтоўскага, зусiм не дзiва. Бацькоўскiя гены i iнстынкт цягне жывёлаў да мясцiн, дзе калiсьцi iснавалi продкi. А доказаў таму, што налiбоцкiя нетры былi заселены зубрамi, хапае ў выглядзе гiстарычных фактаў. У тым лiку гэта адлюстравана ў легендарнай паэме "Песня пра зубра" нашага вядомага паэта-земляка Мiколы Гусоўскага. Ён дакладна абмаляваў родную прыроду i паляванне на зуброў у часы сярэднявечча.

За гэты час валожынскiя зубры нярэдка траплялi ў розныя, часам недарэчныя сiтуацыi, i многiя моманты зубрынай адысеi запомнiлiся валожынцам надоўга. Аднойчы ранiцай жыхары вескi Дарагунь патэлефанавалi ў лясгас i з абурэннем у голасе паведамiлi, што некалькi вечароў запар на iхнiя агароды наведваюцца зубры, каб паласавацца бульбай, капустай, буракамi. Усе спробы адагнаць iх, нават з сабакамi i стрэламi ў паветра са стрэльбаў, поспехаў не прынеслi. Мяжою цярпення вяскоўцаў стала з’едзенае сена: на месцы, дзе стаялi стажкi, прыкрытыя снегам, засталiся толькi чорныя плямы. Не абаранiлi ад прышэльцаў нават жэрдкi агароджы. У жыхара вёскi Козлiкi Алёйзы Мазалеўскага за ноч, статак зуброў знiшчыў амаль гектар азiмых. Не столькi з’елi, колькi вытапталi, абураўся гаспадар. Давялося яму нанова рыхтаваць поле i перасейваць збажыну.

Былi выпадкi, калi ў ваколiцах урочышча Цякава аўтааматары не маглi праехаць углыб пушчы цi вярнуцца адтуль, бо лясныя волаты стаялi на дарозе i не рэагавалi нi на аўтамабiлi, нi на чалавечыя галасы i пагрозы. Аўтаўладальнiкам даводзiлася гадзiнамi чакаць з-за зайздроснай упартасцi жывёлаў, а нехта нават варочаўся назад, адкладваючы паездку ў лес.

Два гады таму невялiкi зубрыны статак аблюбаваў ваколiцы вёскi Белакорац. Жывёлы пасвiлiся па лясных дзялянках, выходзiлi на ўскраiну пушчы, а доўгiмi зiмовымi начамi "гастралявалi" ў вёсцы. Улiчваючы вопыт дарагунцаў i шкадуючы зуброў, жыхары вёскi Белакорац выкладвалi падкормку ўздоўж платоў. У статку была смелая зубрыха, якая магла падыходзiць да самага ганку, нават адпачываць ля яго, не звяртаючы ўвагi на пагрозы. Аднойчы на падворку крайняй хаты ўвечары пачуўся брэх сабакi. Паводзiны вартаўнiка на падворку нагадвалi нейкую сутычку. Спярша сабака, залiваючыся брэхам, кагосьцi атакаваў, потым наадварот, ад некага ўцякаў да ганка. Выходзiць з хаты гаспадар не асмельваўся, бо за вокнамi нават платы трашчалi. Пазней, калi ўсё сцiхла, зiрнуў з сенцаў i, ўбачыўшы павалены плот, зразумеў, ад каго баранiўся хатнi вартаўнiк.

А вось адзiн з выпадкаў каля зубрынага гадавальнiка, якi ледзь не прывёў да бяды. Статак у паўтара дзясятка рознаўзроставых жывёлiн спакойна ласаваўся ля кармушак. Наведвальнiкi ўважлiва слухалi расповед гiда-паляўнiцтвазнаўца i з непрыхаванай цiкавасцю назiралi за жывёламi. У гэты час аднекуль прыбегла невялiкая лайка i пачала апантана, па-паляўнiчаму, аблайваць лясных волатаў. У першае iмгненне статак лянiва павярнуўся ў бок "моськi", агледзеўся, потым, як па камандзе, шырокiм фронтам кiнуўся на парушальнiка спакою. Не чакаўшы такога павароту падзей, лайка адбегла ўглыб лесу, але нават яна не ўяўляла ў тое iмгненне, што гэткi манеўр прывядзе статак у злосць i ён кiнецца наўздагон. Спачатку ўсе з захапленнем назiралi за нахабствам сабакi, потым за няроўным паядынкам. Але, убачыўшы, што хутканогая лайка, зрабiўшы кола па лесе, iмклiва бяжыць у бок людзей, а следам за ёю — раз’юшаны статак, зразумелi: трэба ратавацца. У гэтай крытычнай сiтуацыi вытрымана i мужна павёў сябе егер-зубравод: з распрасцертымi рукамi ён выскачыў насустрач зубрам i скамандаваў гаспадару сабакi злавiць i схаваць свайго сябра. Смелыя дзеяннi егера прадухiлiлi непрадказальныя наступствы.

Дагэтуль не забываецца ў лясгасе адна з сумных падзей першых дзён знаходжання зуброў на валожынскай зямлi, калi егеру Юрыю Рудовiчу давялося выходжваць зубраня, пакiнутае нядбайнай маткай-зубрыхай. Нiхто не мог прадбачыць, што ў зубрыхi з першага дня не стане малака i яе немаўля будзе асуджана на галодную смерць. Спробы падтрымаць жыццяздольнасць зубраняцi, нават у хатнiх умовах, нiчога не далi…

У першы год шэсть з десяцi зубрых-самак абзавялiся нашчадкамi. Колькi радасцi i ўзрушэнняў было ў егераў, але пры гэтым колькi хваляванняў i турбот. Калi з’яўлялася на свет новае зубраня, егеры па чарзе неслi дзяжурства ля вальера.

Не без падстаў сёння iснуе меркаванне, што зубр у Валожынскай мiкрапапуляцыi развiваецца стабiльна. Пра гэта ўпарта сведчыць статыстыка: 1994 г. — 15 асобiн (завезена); 1999 г. — 36; 2004 г. — 46; 2009 г. — каля 80 галоў. Можна смела лiчыць, што ў Беларусi з’явiўся яшчэ адзiн вольны статак зуброў валожынскай мiкрапапуляцыi. У свой час навукоўцы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi казалi: "Тое, што зрабiлi валожынцы — своеасаблiвы прарыў. Леснiкi даказалi на практыцы, што ва ўмовах краiны зубр можа жыць у любым рэгiёне, а не толькi ў запаведнiках i нацпарках. Але да жывёл i наогул да даручанай справы неабходна ставiцца з адказнасцю, прафесiяналiзмам i любоўю".
-5%
-10%
-20%
-10%
-50%
-20%
-25%
-70%
-50%