Ігар Аскірка,

Нараджальнасць змяншаецца ў Мастоўскім раёне. Паводле звестак мясцовага ЗАГСу, летась на Мастоўшчыне нарадзілася 316 дзяцей, а гэта на 42 дзіцяці менш, чым у 2007 годзе. Пры гэтым адзначаецца, што вялікая колькасць дзяцей нарадзілася па-за шлюбам - 50.

Самым маладым мамам і татам было па 17 гадоў, найстарэйшай маці споўніўся 41 год.

Найбольш папулярным імем сярод дзяўчынак стала Анастасія, далей ідзе Аляксандра і Ксенія. Папулярнасцю карысталіся таксама імёны Мілана, Ангеліна і Ўльяна.

Называлі дзяцей і такімі рэдкімі імёнамі, як Данкэла, Златаслава і… Ясенін. Сярод жа хлопчыкаў найбольш Арцёмаў, пасля ідуць Кірылы, Мікіты і Арсеніі.
{banner_819}{banner_825}
-17%
-30%
-18%
-12%
-20%
-50%
-10%
-35%