У вёсцы Сянькоўшчына Слонімскага раёна падчас пракладкі водаправода быў знойдзены авіяцыйны кулямёт з нямецкага ваеннага самалёта. Гэтую знаходку перадалі ў Слонімскі раённы краязнаўчы музей.

Супрацоўнік музея Наталля Руднева расказала карэспандэнту "Газеты Слонімскай", што ў гады Другой сусветнай вайны недалёка ад гэтай вёскі нямецкі самалёт зрабіў аварыйную пасадку. Жыхар вёскі Крынчык Павел Вікенцьевіч бачыў, як самалёт рабіў пасадку. Потым ён асмеліўся і падышоў бліжэй да самалёта. У ім нікога не аказалася, нават боепрыпасаў. Хлопец выцягнуў кулямёт і закапаў яго ў зямлю.

З таго часу прайшло 67 гадоў. Няма ў жывых і Паўла Крынчыка. Але жыве яго сын Іван Крынчык, які і распавёў супрацоўнікам музея ўсю гісторыю пра гэты кулямёт.

Спадарыня Руднева распавяла таксама, што нядаўна Слонімскі ваенкамат перадаў у музей цікавыя нямецкія экспанаты перыяду Другой сусветнай вайны. Экспанаты былі знойдзеныя падчас раскопак захаванняў нямецкіх салдат на Ружанскіх могілках у Слоніме. Гэта пятліцы, пярсцёнкі, сярэбраны га­дзіннік, акуляры, запальнічка і іншыя асабістыя рэчы салдат групы СС, якія праводзілі карныя аперацыі ў горадзе над Шчарай.
-10%
-45%
-10%
-30%
-30%
-20%
-10%