Поддержать TUT.BY
59 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры


Даніла Стрыжак,

фотоСпявачка ў апошні дзень падала заяўку на беларускі адбор да “Еўрабачання”. А заспяваць нечакана вырашыла на роднай мове. Тэкст для новага хіта Дакоты напісаў паэт Глеб Лабадзенка.

Падача заявак на “ЕўраФэст” завяршылася ў мінулы аўторак 25 лістапада. Да апошняга дня не было вядома, ці возьме ўдзел у конкурсе спявачка Дакота, адна з асноўных фаварытак.

У інтэрв’ю "Еўрарадыё" месяц таму яна пакрыўдзілася на беларускіх чыноўнікаў ад культуры, якія адмыслова яе не падтрымліваюць. Хоць у той жа Расіі 18-гадовая Дакота напраўду папулярная артыстка з мноствам фан-клубаў у дзясятках гарадоў. Аднак паўдзельнічаць у беларускім адборы яе пераканалі прадзюсеры і расійскі Першы канал, з якім у спявачкі падпісаны кантракт.

Дакота:Я пабачыла, што за маёй спінай такая падтрымка, і вырашыла паспрабаваць. Песня ўжо амаль гатовая. Я праспяваю ад імя ўсіх дзяўчат і нявест, якія не дачакаліся каханых з вайны. Музыку напісала я, а тэкст - беларускі паэт Глеб Лабадзенка. У яго словы я дадала нешта ад сябе, атрымаўся творчы тандэм”.

Расійскія прадзюсеры падтрымалі ідэю Дакоты, а сама спявачка мяркуе, што надышоў час паказаць Еўропе, што ў нас ёсць родная мова і на ёй можна спяваць прыгожыя песні.

У мінулым годзе я была на “Еўрабачанні” ў Бялградзе, - узгадвае Дакота. - Тады я пачула нямала прыгожых песень на розных мовах свету. Краіны прадстаўлялі свае культуры, свае мовы. І мне стала крыўдна, што беларусы ўвесь час спяваюць па-англійску, бо найперш трэба паказаць сваю родную мову”.

Гэта не першая беларускамоўная песня Дакоты. Высветлілася, што спявачка напісала ўжо не адну кампазіцыю на роднай мове. Але яе фаны пакуль ніводную з іх не пачулі.

Як высветліла "Еўрарадыё", Дакота ледзь не адзіная выканаўца, якая хацела б заспяваць на "Еўрабачанні" па-беларуску. Як паведаміла прадзюсер “Еўрафэста” Анастасія Ціхановіч, сярод заявак пераважаюць песні па-руску і па-англійску.

З асноўных канкурэнтаў Дакоты выступяць Пётр Ялфімаў, Гюнеш, гурт Litesound, Вольга Плотнікава, Аляксандр Патліс і іншыя. Але канкурэнты беларускую мову не выкарысталі.

“Але некалькі беларускамоўных песень усё ж будзе, - кажа прадзюсер Анастасія Ціхановіч. - Хоць вядомыя артысты ў асноўным выбіраюць англійскую мову”.

Такім чынам, упершыню ў гісторыі на “Еўрабачанні” можа прагучаць беларускамоўны суперхіт. Дакота без ваганняў праспявала для "Еўрарадыё" невялікі ўрывак сваёй песні:

Дакота:Сонца тваім агнём натуе нас на досвітку сусвету,
Дзесьці ідзе вайна, а дзесьці людзі думаюць пра лета.
Можа, ты мой герой, ці ты са мной, ці можна не, 
Ды зрэшты,
Мы кроплі на вагне
…"

www.dakota-muz.ru
-5%
-70%
-17%
-10%
-20%
-10%
-23%
-50%
-57%
-10%