175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  2. Возле Дома правосудия в Минске во время процесса над студентами задержана журналист TUT.BY
  3. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  4. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  5. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  6. BYSOL и By_help объявляли сбор для ветеранов. Сколько денег собрано и когда их планируют выплатить
  7. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  8. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  9. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  10. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  11. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  12. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  13. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  14. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  15. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  16. Прогноз: «Без урегулирования политического кризиса экономика будет терять миллиарды в год»
  17. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  18. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  19. Дожди зарядили на все выходные? Прогноз погоды на ближайшие дни
  20. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  21. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  22. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  23. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  24. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  25. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  26. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  27. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  28. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  29. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  30. В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания


Арцём Багданаў,

фотоДа самай старой жыхаркі Беларусі, 119-гадовай Ганны Паўлаўны Рагель я завітаў ужо ў трэці раз. Жыве яна ў Маладэчне, у прыватнай хаце разам з дачкой. Мінулыя паездкі былі зьвязаныя зь ня вельмі прыемнымі акалічнасьцямі - мясцовыя ўлады не хацелі праводзіць даўгажыхарцы то газ, то ваду. Цяпер, дзякаваць Богу, усё наладзілася. І завітаў я проста з торцікам, бо Ганна Паўлаўна дужа любіць салодкае! Як заўжды, даўгажыхарка пачала размову з пажаданьняў і плянаў на бліжэйшую будучыню.

Г.Рагель: Гэта ж жыцьцё такое… Яшчэ прашуся, каб гады тры пажыць, годзікі тры… І дзякуй Богу, каб беларусы ўсе на мае гады ішлі! Каб яны, як кажуць, і жылі харашо і дзякуй Богу за жыцьцё. І мне пры дачцэ няблага, дзякуй Богу за гэтакую дачку. Яна мяне глядзіць-глядзіць добранька, дык я і жыву доўга, от!..

Вядома, у 119-гадовага чалавека я ня мог не запытацца пра сакрэт доўгажыхарства.

Раскажыце, як так доўга прыжыць, як вы, што для гэтага трэба рабіць?

Г.Рагель: А нічога… У нас, во, скаціна ёсьць: дзьве казы й казёл! Што нам? Хто так жыве, як мы жывем! Ого! Хто рабіць ня хоча - вось, таму цяжка! А мы дзякуем Богу высокенькаму - і Бог дае здароўейка, шчасьцейка. Бог над намі. І табе каб здароўейка было. І мяне ўспамінай!

Каб не стамляць Ганну Паўлаўну, пра ейную біяграфію й сёньняшні рэжым дня я пацікавіўся ў дачкі Любові Аляксандраўны.

Любоў Аляксандраўна: Маці ў коўні рабіла, дапамагала бацьку, молатам біла. Яшчэ памятаю, такі мех вялікі быў на вуглях… Коней так падкоўвалі, плугі рабілі… Цяжка яна працавала…

А колькі ў Ганны Паўлаўны дзяцей усяго было?

Любоў Аляксандраўна: Чацьвёра, я чацьвертая. Аднаго ўжо няма, памёршы. А гэныя таксама ўжо слабыя…

Як рэжым дня вашай мамы?

Любоў Аляксандраўна: А вось сьпіць сабе, устане, пасядзіць, паляжыць… Сьпіць колькі хоча: калі раней устане, калі пазьней… Тэлевізар не глядзіць, газэт не чытае…

А алькаголь ужывае?

Любоў Аляксандраўна: Не, зусім не ўжывае. Можа, калі маладая была й ужывала…

Як ейнае здароўе, на што скардзіцца?

Любоў Аляксандраўна: Кажа, што ў сярэдзіне нічога не баліць…

Тут Ганна Паўлаўна дадае ў размову…

Г.Рагель: Толькі хата цячэ, трэба ўкрыць яе, каб не цякла…

Любоў Аляксандраўна: Таблетак ня п’е, да лекараў не зьвяртаецца. Спрабавала таблеткі піць, дык толькі горш робіцца. Кінула - ніякіх ня п’е.

Дык можа і зубы ў яе яшчэ свае ёсьць?!

Любоў Аляксандраўна: Ёсьць, яшчэ ёсьць…

Перад маім сыходам Ганна Паўлаўна папрасіла паспытаць кавы, якую я піў, і бурна адрэагавала:

Г.Рагель: О не, гаркая! Ты ня пі болей, гаркая!..

Міжволі задумаешся: ці не паслухацца парады чалавека, якому 119 год?..

Гэта была Ганна Рагель - самая старая жыхарка Беларусі. Калі яна нарадзілася ў 1889 годзе, на сьвеце яшчэ не было Максіма Багдановіча, Адольфу Гітлеру было 2 месяцы, а Янку Купалу - 6 год.
-50%
-50%
-15%
-20%
-70%
-20%
-10%
-50%
-25%
-20%