У адным з рэстаранаў Самары ўмельцы прыгатавалі мапу СССР з прадуктаў. Кулінарны твор у стылі фуд-арт быў заяўлены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самая вялікая мапа, складзеная з самых розных страваў.

Мапу рыхтавалі 22 кухары розных нацыянальнасцяў. Беларусь на ёй выклалі бульбай, Украіну — салам, Далёкі Ўсход — чырвонай рыбай, Сібір - пяльменямі. У даўжыню мапа апынулася амаль сем метраў, а ў шырыню крыху не дацягнула да трох.

Як паведамляе газета "Комсомольская правда", над кулінарным шэдэўрам адмыслоўцы працавалі амаль сем гадзін. Мапа, аднак, атрымалася вельмі прыблізнай. Былі і яўныя ляпы. Напрыклад, Грузінская ССР, выкладзеная шашлыком, чамусьці знаходзілася проста пад сібірскімі пяльменямі. Але арганізатары заявілі, што галоўнае не дакладнасць, а адмысловы настрой.
-13%
-40%
-20%
-50%
-10%
-50%
-30%
-90%
-50%
-20%