175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  2. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  3. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  4. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  5. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  6. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  7. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  8. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  9. 14 мая будут судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Рассказываем про обвиняемых
  10. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  11. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  12. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  13. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  14. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  15. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  16. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  17. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  18. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  19. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  20. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  21. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  22. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  23. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  24. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  25. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  26. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  27. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  28. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  29. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  30. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете


Зміцер Панямонаў,

фотоЕўрарадыё даведалася, куды паедуць адпачываць чыноўнікі, калі Еўропа раптам скасуе спіс неўязных.

Не выключаны варыянт, што пасля выбараў у Палату прадстаўнікоў 4 склікання Еўрапарламент здыме забарону на наведванне краін Еўрасаюза з тых беларускіх чыноўнікаў, якія ў тым спісе “неўяздных” знаходзяцца. Еўрарадыё вырашыла даведацца, якія краіны Еўропы ў такім выпадку гэтыя людзі наведаюць у першую чаргу.

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына прызналася Еўрарадыё, што ёй ужо надакучылі Турцыя і Егіпет і з нецярплівасцю чакае магчымасці наведаць Еўропу.

Лідзія Ярмошына:Я баюся верыць у магчымасць такога шчасця, але калі гэта здзейсніцца, то ўжо ў наступным годзе я змагу з густам выбраць сабе паездку”.

І ўжо зараз пералічыла, куды яна марыць патрапіць і паміж чым будзе рабіць выбар.

Лідзія Ярмошына:Гэта, безумоўна, Парыж, безумоўна, Венецыя і, безумоўна, дзесьці восенню, Іспанія. Пра гэта марыцца. Я дзяўчына адукаваная і цікаўлюся музеямі, таму наведванне іх для мяне галоўнае. Увогуле, я лічу, што галоўнае ў кожным новым месцы - дух гэтага месца. Таму магчымасць проста паблукаць па вуліцах, пасядзець у кавярні, магчыма, нават узяць з сабой кнігу Хэмінгуэя “Свята, якое заўсёды з табой”, якую ён напісаў пра Парыж, і будзе спрыяць пранікнуцца духам гэтага горада”.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 3 склікання Сяргей Касцян правесці адпачынак у Еўропе не імкнецца. Але, кажа, калі забарону з яго на наведванне краін Еўрасаюза здымуць, перш за ўсе адправіцца ў Чэхію і Сербію.

Сяргей Касцян:Адпачываць у Еўропе я ніколі не меў настрою і не марыў пра гэта, бо люблю адпачываць у Беларусі. Але я вельмі хацеў пабываць у дзвюх Еўрапейскіх краінах - Чэхіі, дзе знаходзіцца цэнтр Міжнароднага славянскага камітэта, і Сербію, каб пабачыць, як яна змянілася за тыя 5 гадоў, калі я там быў апошні раз”.

Як стала вядома Еўрарадыё, і ў Чэхію, і ў Сербію Касцяна запрашаюць па справах. У лютым 2009 года ў Празе пройдзе паседжанне Міжнароднага славянскага камітэта і там яго чакаюць з выступам. А ў Сербію запрашае тамтэйшая радыкальная партыя. Як старшыню Славянскага парламенцкага саюза. Таму і спадзяецца, што забарону з яго здымуць да Новага года, каб дакументы паспець аформіць.

Не жадае ехаць адпачываць у Еўропу і сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік. Кажа, сёлета добра адпачыў ў беларускім санаторыі “Баравое”. Але за тое, што не патрапіў на шматлікія міжнародныя канферэнцыі, на складальнікаў спісу крыўдзіцца.

Мікалай Лазавік:Пасля ўвядзення гэтых санкцый я не змог паехаць на шэраг канферэнцый, якія арганізоўваліся па лініі АБСЕ, Асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Еўропы, дзе разглядаліся пытанні развіцця выбарчага працэса, яго дэмакратызацыі”.

Да гэтага часу знаходзіцца ў спісе “неўяздных” у Еўропу і суддзя суду Маскоўскага раёна Мінска Надзея Равуцкая. Нягледзячы на тое, што яна ўжо некалькі гадоў як не працуе - знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. А вось суддзя суду Цэнтральнага раёна Мінска Леанід Ясіновіч па-ранейшаму працуе ў сістэме Феміды. Але ад каментароў пра магчымыя скасаванні санкцый супраць яго адмовіўся. За “добрую” працу патрапілі ў спіс старшыня Гомельскай акруговай выбарчай камісіі Уладзімір Міхасёў, Гродзенскай - Леанід Лучына, Мінскай - Ігар Карпенка. Сёлета яны за выбары не адказваюць. Але ў спісах застаюцца. За былыя заслугі.

Пакуль дзеючы сенатар Савета Рэспублікі Мікалай Чаргінец прызнаўся, што санкцыі Еўрасаюза супраць яго ніякага выніку не мелі - ён як ездзіў у краіны Еўропы да іх увядзення, так працягваў ездзіць і пасля.

Мікалай Чаргінец:Калі мне трэба, я еду ў Еўропу. Прымаюць спісы, а калі без нас абыйсціся не могуць, то мы ўсё адно з імі працуем. Я быў ва ўсіх краінах свету. Летась у Парыжы быў ці то 10, ці 15 раз. У якасці краіны адпачынку Еўропа мяне не цікавіць”.

Але сам факт занясення яго ў спіс невыязных пісьменніка абурае.

Мікалай Чаргінец:Хто мае права абвінавачваць мяне ў фальсіфікацыі выбараў?! Калі я не сябра Цэнтравыбаркама і не ўдзельнічаў у падліку галасоў?! Адзінае, за што мяне пакаралі - за тое, што я прадэманстраваў свабоднае волевыяўленне і як выбарца прагаласаваў за Лукашэнку”.

Чакае адмены санкцый супраць яго і начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Каляда. Ёсць у яго краіны, якія ён даўно марыць наведаць.

Аляксандр Каляда:Мне вельмі цікавы Лондан. Увогуле, вельмі цікавіць Англія. Ад яе ідзе дух грунтоўнасці, старадаўнасці. А яшчэ мне цікавая Германія. Я вельмі люблю парадак і мне падабаецца схільнасць немцаў да парадку. Праўда, зараз Германію цяжка назваць нямецкай краінай з-за засілля людзей іншых нацыянальнасцяў. Але тым не менш”.

Не асабліва хвалююць адмены санкцый супраць яго з пункту гледжання новых турыстычных маршрутаў і сенатара ад тэлебачання Аляксандра Зімоўскага.

Аляксандр Зімоўскі:Не так шмат засталося краін Еўрасаюза, у якіх бы я не быў. Нават на момант увядзення санкцый. Толькі вось у Іспаніі не быў. Таму, магчыма, гэта была б Іспанія. Што ж тычыцца Парыжа, Берліна ды іншых буйных сталіц Старой Еўропы, то я практычна ва ўсіх пабываў”.

Ці будзе праводзіць Еўрапарламент “амністыю” беларускіх чыноўнікаў з “чорнага спісу”, дакладна не вядома. Як і таго, будзе ануляваны ўвесь спіс агулам, ці кожнага канрэтнага чалавека будуць разглядаць паасобку. Самым цікавым у гэтым спісе, безумоўна, будзе лёс галоўнага чыноўніка Беларусі - Аляксандра Лукашенкі.
-10%
-10%
-35%
-22%
-15%
-10%
-20%
-12%