179 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  2. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  3. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  4. Белорусские каналы не будут показывать «Евровидение». Белтелерадиокомпания объяснила причину
  5. Суды и сутки, закон о госзащите, жена и 18 лет за госизмену, нефть, доллар и пропавший футболист — все за вчера
  6. В Минске заработает еще один пункт вакцинации от ковида для всех желающих. Рассказываем, где и когда
  7. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  8. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  9. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Журналистке TUT.BY Касперович дали 15 суток
  10. Зуд и гнойные корочки. Врач называет симптомы чесотки и рассказывает о лечении
  11. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  12. Журналистку TUT.BY Катерину Борисевич перевели в гомельскую женскую колонию
  13. Как посмотреть «Евровидение» и кто фаворит. Вопросы и ответы о главном музыкальном конкурсе Европы
  14. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  15. «Соседи даже перестали бросать окурки за окно». Посмотрите, в одном из гомельских дворов сделали «плюшевый зоопарк»
  16. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  17. Тренер по бегу объясняет, какую ошибку допускают новички и получится ли похудеть с бегом
  18. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  19. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  20. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  21. Крупные компании России в мае не поставляют нефть на «Нафтан». Сырье из Азербайджана также не ждут
  22. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  23. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  24. «Не представляет, как будет жить дальше». Поговорили с супругой военного, которому дали 18 лет колонии за госизмену
  25. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  26. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  27. Вот какие права и льготы Лукашенко дал арабам для застройки 10 квадратных километров Минска
  28. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Что произошло и что будет дальше
  29. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  30. «Он работает с онкобольными, а потом приходит на сеанс и плачет». Кто и как помогает психологу


Image 11039Напярэдадні канцэртнага сезону Еўрарадыё пацікавілася, чым збіраюцца здзівіць беларусаў самыя актыўныя канцэртныя арганізатары сталіцы. За бліжэйшы год у Беларусі з’явіцца Міжнародны фестываль некамерцыйнай музыкі, выступяць гурты “Аукцыон”, “Tequilajazzz”, De-Phazz і сусветна вядомыя DJ-і. А "Класс-Клуб Интертеймент" аднавіць традыцыю гадавога абанементу для бізнэс-эліты Беларусі.

Як высветлілася, большасць з арганізатараў пакуль не можа дакладна назваць ні даты, ні імёны выканаўцаў, якія выступяць у нас за гэты год. Менш складанасцяў выклікае недалёкая будучыня.

Так, напрыклад, кіраўнікі агенцтва IBAD.ru Ян Бусел і Нік Маторын ужо запусцілі серыю “Хатніх вечарынак у Стрыказе”, якія плануецца праводзіць па суботах. Ян растлумачыў назву мерапрыемства тым, што імпрэза не будзе шырока рэкламавацца, а кожны будзе прыводзіць сваіх сяброў, такім чынам, усе будуць паміж сабой знаёмыя.

Ян Бусел: “Ведаеш, калі дамоў прыходзяць сябры да сяброў і прыводзяць каго-небудзь з сабой. Не так, як звычайна ў клубах, дзе часта знаёмых няма. Да таго ж “Страказа” клуб невялікі, і гэта, магчыма, дапаможа стварыць атмасферу хатняй вечарынкі, толькі з большай колькасцю людзей”.

Кіраўнікі IBAD.ru таксама расказалі, што ў 20-х чыслах кастрычніка ў Night Starе будуць выступаць каралі пахавальнага дыксілэнду гурт Billys Band.

Але асноўная праца ў новым сезоне будзе весціся з клубам “Графіці”. Ужо з кастрычніку адновіцца канцэртны расклад клубу, які працягне супрацоўнічаць з лепшымі беларускімі гуртамі.

Ян Бусел: “Усё, што было ў “Графіці”, будзе працягвацца!”

Нік Маторын расказаў Еўрарадыё пра тое, што ў лістападзе і снежні ў Беларусі чакаецца “Глабальны Rave”, але запрошаных ды-джэяў называць адмовіўся, бо баіцца сурочыць.

Нік Маторын: “Магу гарантаваць, што гэта будуць супер-сусветныя зоркі, якія займаюць вельмі сур’ёзную пазіцыю ў свеце. Магу сказаць, што будзе DJ з Top-10 сусветнага чарту. Хутчэй за ўсё, гэта будзе вялікая пляцоўка, ці футбольны манеж, ці палац спорту, дзе збярэцца ад пяці тысяч чалавек”.

Кіраўнік Bo Promo Group Аляксандр Богданаў (Papa Bo) таксама рыхтуе некалькі глабальных праектаў. Першы - гэта шведскі праект у Беларусі, які называецца Band Skunk і будзе ладзіцца ў лістападзе-снежні.

Papa Bo: “Band Skunk — гэта нешта кшталту беларускага Global Battle Of The Band, толькі на шведскай аснове і з больш цікавымі гуртамі”.

Яшчэ адна ідэя Bo Promo Group зладзіць Міжнародны фестываль некамерцыйнай музыкі “ЭТА”, на якім будзе шмат замежных гасцей, у тым ліку гурты “Аукцыон” і “Tequilajazzz”.

Papa Bo: “Гэта своеасаблівы аналаг піцерскага фестывалю “СКИФ”. Фестываль нестандартнай авангарднай музыкі, дастаткова вялікага маштабу, з вялікай колькасцю замежных гасцей. Збіраемся прывесці гурты “Аукцыон” і “Tequilajazzz”

Старшыня крэатыўнага агенцтва Povorot Promo Group Павал Паварот паабяцаў у новым канцэртным сезоне шмат выдатных вечарынак, асноўны музычны напрамак якіх будзе house і minimal. Вядома, што граць на іх будуць вядомыя музыкі, але канкрэтныя імёны Павал назваць адмовіўся:

Павал Паварот: “Не хацелася б называць канкрэтныя імёны, магу сказаць, што гэта будуць людзі вядомыя па ўсім свеце. Напрыклад, Іда Кор — дзяўчына, якая спявае Let me think about it”.

А дырэктар прадзюсарскага цэнтру "Класс-Клуб Интертеймент" Генадзь Шульман вырашыў аднавіць традыцыю, якая існавала на пачатку 90-х гадоў, — гадавога абанементу для бізнэс-эліты Беларусі.

Генадзь Шульман: “Мы зрабілі стаўку на зорак сусветнай шоў-індустрыі. У нас ёсць праграма, на год распісаная. Напрыклад, ў снежні будзе гурт De-Phazz з Нямеччыны, у лютым - японская піяністка Кэйка Мацуі, у сакавіку - Ол Ды Меола, у красавіку будзе, прызнаны сёлета, лепшы гітарыст планеты аўстраліец Томі Эмануэль”.

Больш падрабязна пра абанементныя канцэрты "Класс-Клуб Интертеймент" у хуткім часе можна будзе даведацца на афіцыйным сайце кампаніі.

Фота: news.bbc.co.uk
-23%
-10%
-21%
-25%
-25%
-10%
-25%
-30%
-50%
-30%