171 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  2. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  3. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  4. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  5. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  6. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  7. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  8. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  9. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  10. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  11. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  12. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  13. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  14. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  15. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  16. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  17. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  18. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  19. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  20. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  21. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  22. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  23. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  24. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  25. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  26. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  27. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  28. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  29. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  30. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы


Аляксей Шадзько пазбягае курортаў, папулярных у суайчыннікаў, Саша Ракавец з гурта IQ-48 марыць хаця б некалькі дзён улетку правесці на прыродзе, Аляксандр Саладуха летам будзе абжываць свой новы катэдж, а Ілля Міцько адпачывае там, куды яго занясуць гастролі. У сярэднім зоркі трацяць на адпачынак ад 500 да 1000 долараў.

Маша Яр

Аказалася, большасць музыкаў плануюць сумясціць “прыемнае з карысным”, бо лета - гэта яшчэ і актыўны фестывальны час. ВІА “Харлі”, напрыклад, ужо сядзяць на валізках: іх чакае канцэртны тур па Адэскай і Мікалаеўскай абласцях Украіны, які працягнецца амаль да канца лета. Так што музыкі, па словах Яўгена Чалышава, маюць магчымасць не толькі працаваць, але набыць паўднёвы загар.

Яўген Чалышаў:У прынцыпе, калі адпачынак сумешчаны з працай - гэта ўдвая прыемней. Літаральна праз 2 тыдні мы паедзем у тур па Адэскай і Мікалаеўскай абласцях. І нашае турнэ працягнецца да канца лета”.

Музыка кажа, што калі ўсё ж такі будзе магчымасць, ён не супраць падацца ў сапраўдны адпачынак са сваёй другой паловай і згодны патраціць на гэта каля дзвюх тысяч долараў.

Падобная сітуацыя з адпачынкам склалася і ў фронтмэна гурта “Лепрыконсы” Іллі Міцько. Ён застаецца тусавацца там, дзе выпадае граць канцэрты, а грошы на гэта траціць тыя, якія ёсць у ягоным партманэ.

Ілля Міцько:Я звычайна спалучаю адпачынак з гастролямі. Еду куды-небудзь з канцэртамі і там жа застаюся. Гэта можа быць Крым, Турцыя, Егіпет…А грошы трачу тыя, што ёсць у маім кашальку”.

Удзельнікі гурта “Дразды” плануюць летам паіграць канцэрты і рвануць у выніку на мора. Толькі вось спусціць на забавы больш за 600 долараў галоўны “дрозд” Віталь Карпанаў не збіраецца, бо лічыць сябе артыстам сярэдняга дастатку.

Віталь Карпанаў:500 долараў-чырвоны кошт! Можна і 600. Артысту з сярэднім дастаткам больш за тысячу траціць няправільна”.

Саша Ракавец з гурта “IQ48” не прагне цёплых пяскоў. Ён плануе адпачынак браць кавалкамі, і ўсё дзеля таго, каб паіграць канцэрты і адпачыць некалькі дзён на прыродзе.

Саша Ракавец:Буду кавалкамі браць адпачынак, каб з’ездзіць некуды канцэрцікі паіграць. А так мару выбрацца на некалькі дзён на прыроду. Там і адпачну”.

У роднай Беларусі збіраеца адпачываць і Аляксандр Саладуха. Спявак распавёў, што 5 дзён таму ён з сям’ёю засяліўся ў катэдж ля Пцічы і загар плануе атрымаць беларускі.

Аляксандр Саладуха:Планую тут дабраўпарадкаваць тэрыторыю, купацца ў вадасховішчы Пціч, садзіць зялёную траву…”

Шчыльны гастрольны графік не дазваляе музыкам з гурта “Drum Extasy” расслабіцца напрацягу 3 апошніх сезонаў адпачынку. Таму каманда вымушана адпачываць у лютым за грошы, заробленыя ў снежні. Філіп Чмыр, да прыкладу, сабраўся наведаць Кітай і Іспанію.

Філіп Чмыр:Лета - для нас дастаткова шчыльнае канцэртнае жніво, таму адпачываем мы ў лютым. Я збіраюся паехаць у Кітай. А ў студзені, паколькі канцэртаў у гэтым месяцы няшмат, хачу зганяць у Іспанію. Таму што спёку не пераношу. А там зімою мне будзе добра.”

Гэтым летам спявак і актор Аляксей Шадзько заняты ў здымках фільма, рэпетыцыяй новай ролі ў тэатры і гастролямі. Па словах музыкі, яго вабяць месцы для адпачынку, дзе мала суайчыннікаў. Ды і ўвогуле музыка аддае перавагу зімоваму адпачынку, за які гатовы выкласці каля 1000 долараў.

Аляксей Шадзько:Я не люблю ехаць туды, дзе можна сустрэць нашых, а аддаю перавагу катанню на лыжах у верхніх ці ніжніх Татрах. На гэтае задавальненне сыходзіць няшмат: недзе ад 500 да 1000 долараў. Даражэй я не езджу”.

-25%
-53%
-25%
-7%
-99%
-30%
-5%
-17%