фотоУ пятнiцу 23-га траўня ў межах праекту Беларускага тэлебачання "Продвижение плюс" быў зняты матэрыял для клiпа на песню гурта Neuro Dubel "Так можно жить".

Паводле сюжэту, лiдэр калектыву Аляксандр Куллiнковiч выступае ў 4-х жыццёвых увасабленнях - у вобразе музыкi, мiлiцыянта, нейкага фраера, цi бiзнесмена i бамжа. Кожнаму куплету будзе адпавядаць свой герой.

Як расказаў сам Аляксандр Кулiнковiч, "гэта будуць розныя варыянты жыцця аднаго чалавека, што будзе заўважна, хоць жыццё мiлiцыянта i бамжа вельмi адрознiваюцца. У канцы кожнага сюжэта ў галоўнага героя цi то з вуснаў, цi то са скронi цячэ кроў, таму, напэўна, ён памiрае. Але Анатоль Вечар, якi здымаў гэты клiп, лiчыць, што герой застаецца жыць, i ўвогуле вырашаць гэта будуць гледачы".

Таксама Аляксандр Куллiнковiч растлумачыў, што асноўнай iдэяй клiпа было паказаць праз гэтых персанажаў, што жыць можна i так.

Што ж датычыцца Анатоля Вечара, то на яго погляд "вiдэа атрымалася дастаткова брутальным". Маўляў, "калi здымаць брутальшчыну не для Neuro Dubel, то для каго?".

Нагадаем, што песня "Так можно жить" завяршае апошнi альбом гурта Neurodubel "Stasi". А франтмэн калектыву называе гэтую песню адной з лепшых i лiчыць, што яна пераплюне па папулярнасцi нават "Резиновый дом".

Эфiр праграмы "Продвижение плюс", дзе пакажуць новае вiдэа гурта, адбудзецца 8 чэрвеня.

Галляш Валынец

{banner_819}{banner_825}
-60%
-20%
-35%
-15%
-10%
-20%