168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка
  2. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  3. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  4. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  5. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  6. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  7. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  8. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  9. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  10. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  11. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  12. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  13. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  14. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  15. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  16. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  17. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  18. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  19. Знак госслужащего, планы на День Победы, «мясной король» и 10 необычных экскурсий — все за вчера
  20. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  21. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  22. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  23. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  24. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  25. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  26. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  27. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  28. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  29. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  30. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»


Кансультанты па сямейных адносінах у Эўропе занепакоеныя тым, што колькасьць мужчынаў, якія не цікавяцца сэксам, падвысілася на 40%. Калі верыць найбуйнейшай брытанскай кансультацыі Relate, многія мужчыны сьцьвярджаюць, што фізычна здольныя на сэкс, але ён іх не цікавіць.

Брытанскія сэксолягі кажуць, што скаргі іхніх кліентаў больш нагадваюць псыхасэксуальнае расстройства, чым праблему адносінаў, бо мужчыны адмаўляюцца ня проста ад сваіх сэксуальных партнэрак, але ад сэксу наагул. Ці ёсьць такія праблемы ў Беларусі?

У Беларусі дасьледаваньні сэксуальных праблемаў не праводзяцца, і таму называць нейкія лічбы не выпадае. Але сэксолягі, псыхолягі, іншыя адмыслоўцы часьцяком сутыкаюцца з сытуацыяй, калі мужчыну, які ня мае фізіялягічных праблемаў, сэкс не цікавіць.

Гаворыць псыхоляг Менскага гарадзкога Цэнтру сям’і і дзяцей Жанна Міцкевіч: “Я лічу, што з сэксам у нашай краіне цяжка. І гэтую праблему трэба разглядаць з розных бакоў, ня так, як яна заяўлена жанчынамі: маўляў, мужчына можа, але ня хоча. Але яны ня ўлічваюць, што сэкс — гэта ня толькі полавы акт, а яшчэ павінна быць эмацыянальная прэлюдыя да яго. Вось зусім нядаўна ў мяне на прыёме быў малады чалавек, які сказаў: “Калі жонка раніцай мне зрабіла гістэрыку, канцэрт, а вечарам я разумею, што яна хоча сэксу — я яе не хачу”. Вельмі многія жанчыны лічаць па-іншаму: што сэкс — гэта службовы абавязак мужа. Але гэта шырэйшая і глыбейшая праблема, якая зьвязаная, перш за ўсё, з унутраным сьветам чалавека”.

Сэксолягі іншых краінаў высьветлілі некалькі цікавых фактаў. Самы папулярны час для сэксу — позна вечарам у суботу. Самы непапулярны — удзень у панядзелак. Мужчынаў, якія лічаць, што напаўаголеная жанчына выглядае больш сэксуальнай за цалкам аголеную — 43%. Мужчына думае пра сэкс у сярэднім 2 гадзіны на суткі. За год мужчына траціць на сэкс 23 гадзіны. Пасьля сэксу сярэднестатыстычны мужчына: сьпіць, спажывае ежу і глядзіць тэлевізар.

Адам Глобус: “Хопіць мужыкоў прыніжаць!”

Літаратар Адам Глобус, у чыёй сям’і ўсё ў парадку, вельмі скептычна ставіцца да досьледаў заходніх адмыслоўцаў. А абвінавачваньні з жаночага боку ў тым, што мужчыны ня хочуць займацца сэксам, яго проста абурылі: “Па-першае, я ня веру гэтым досьледам. Апытвалі, хутчэй за ўсё, тых жанчын, якіх не задавальняюць. Хопіць мужыкоў прыніжаць! Прыніжэньне мужыкоў сканчаецца вайной. Даўно нашы мужыкі не даказвалі, якія яны. І іх можна прыніжаць, што ў іх не стаіць, што яны крывыя… Вось у нас бабы харошыя, а мужыкі такія крывыя. Паўтараю: хопіць прыніжаць мужыкоў! Таму што мужыкі могуць і ў пысу даць. Вось такое меркаваньне сьціплага беларускага мужчыны — літаратара”.

“Хтосьці проста сачкуе. У сэксе шмат лайдакоў”

Другі беларускі мужчына, Юры, у якога прыгажуня-жонка і няма праблем у сямейным жыцьці, у заходнюю статыстыку таксама ня верыць. Але што такая праблема ёсьць, пагаджаецца, і нават распавёў, чаму так бывае: “Я думаю, што лічба перабольшаная. Мне падаецца, менш ня хочуць”.

Карэспандэнтка: “А чаму ня хочуць? Вось ваша меркаваньне…”

Юры: "Ну, у каго што. У кагосьці ня склалася кантакту зь нейкім сталым партнэрам. У кагосьці проста няма такога чалавека. Хтосьці не зусім здаровы. А хтосьці проста сачкуе. Шмат і лайдакоў таксама. Валер Мэладзэ неяк сказаў: “Каханьне — гэта вам ня што якое. Каханьнем трэба займацца”.

Карэспандэнтка: “А занятасьць? Ёсьць жа працаголікі, якія шмат працуюць і стамляюцца?”

Юры: “Але ж уначы яны не працуюць. І перад працай, раніцай, таксама не працуюць”.

Карэспандэнтка: “А напружаная праца можа неяк паўплываць?”

Юры: “Гэта ж наадварот, павінна стымуляваць. Перамена віду дзейнасьці — гэта ж адпачынак. Гэта вельмі добры адпачынак”.

Псыхоляг Жанна Міцкевіч: “Шмат хто задавальняецца сэксам візуальна”

Псыхоляг Менскага гарадзкога Цэнтру сям'і і дзяцей Жанна Міцкевіч, як адмысловец, расклала ўсё па паліцах: “Першая прычына — гэта тыя дзённыя непаразуменьні, якія не прыводзяць да сэксуальных хвілін. Другое — сёньня маладыя людзі сапраўды настолькі стомленыя, асабліва ў такім мэгаполісе, як Менск. Ён настолькі стомлены, бо даводзіцца шмат працаваць, што калі жанчыне, пры ўсіх яе цяжкасьцях, хочацца сэксу, мужчына ня хоча гэтага. Яшчэ ёсьць вельмі шмат маладых людзей, якія маюць столькі экстрыму на працы, што ім ужо не да сэксу. Таксама вельмі многія людзі задавальняюцца сэксам і візуальна: яму дастаткова пасядзець у інтэрнэце, прагледзець сайты — і яму ўжо ня трэба сэксу. Таму я лічу, што трэба разглядаць гэту праблему ў кожным выпадку індывідуальна”.

-10%
-20%
-10%
-15%
-5%
-20%
-20%
-10%
-15%