Арганізатары Месячніка супрацьстаяння гамафобіі, які распачаўся ў Беларусі 17 красавіка, падалі заяўкі на правядзенне вулічных акцыяў у Мінску і Гомелі.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Сяргей Андросенка, адміністратар беларускага сайту геяў, лесбіянак і транссэксуалаў gayby.org:

"У праграму месячніка таксама ўваходзяць вулічныя акцыі. Заявы ўжо пададзеныя ў Мінскі і Гомельскі гарвыканкамы. Адказу мы пакуль чакаем, ён мусіць быць пад канец наступнага тыдня".

Паводле праграмы месячніка, 4 траўня ў Гомелі ў Піянерскім парку мусіць прайсці акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй (17 траўня). Аналагічнае мерапрыемства запланаванае на 10 траўня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску.

Сяргей Андросенка таксама адзначыў, што асноўныя мэты гэтага месячніку - прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы гамафобіі ў Беларусі і прадэманстраваць, што ў Беларусі існуе гомасэксуальная супольнасць.
-35%
-5%
-40%
-40%
-20%
-20%