Сенсацыяй завяршылася апошняя тэлепраграма “Времечко” (тэлеканал ЛАД). Падчас размовы аб тым, як беларусы здымаюць псіхалагічнае напружанне, у студыю патэлефанаваў мужчына, які паскардзіўся на дэпрэсіўны стан ад разводу з жонкай.
Як высветлілася, дэпрэсію ён здымае з дапамогаю рыбалкі, а вось на пытанне вядучай “А якая ваша самая вялікая мара?” нечакана адказаў пра гранатамёт у руцэ і прэзідэнта насустрач.
Раней у гэтай жа перадачы адбылася падобная неспадзяванка, за якую пэўны супрацоўнік паплаціўся пасадаю. Тады на пытанне “Што вы хацелі б змяніць у сваім жыцці?” прагучаў адказ наконт змены прэзідэнта.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY