170 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  2. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  3. Белгидромет предупредил о заморозках в ночь на 9 мая
  4. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  5. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  6. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  7. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  8. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  9. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  10. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  11. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  12. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  13. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  14. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  15. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  16. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  17. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  18. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  19. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  20. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  21. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  22. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  23. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  24. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  25. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  26. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  27. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  28. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  29. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  30. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата


22 лютага а 18.00 клуб “Рэактар” запрашае фанаў “нірванаўскага гранжу” адсвяткаваць дзень нараджэння культавага лідэра гурта Nirvana Курта Кабэйна. У трыб’юце прымуць удзел каманды розных музычных накірункаў: Partyzone, s.d.m., “Ліцвінтроль”, “Мутнае вока”, Unia, Zaniapad. Гурты сыграюць некалькі песень Nirvana і асабістую праграму.

Што думаюць удзельнікі канцэрта пра творчасць легендарнага музыканта і чым збіраюцца парадаваць аматараў Nirvana і сваіх прыхільнікаў, можна даведацца з іх словаў.

Лідэр гурта Partyzone Яўген: “Курт Кабэйн - сапраўды адыёзная асоба. Гурт Nirvana паказаў свету даволі цікавыя рэчы, да гэтай пары запатрабаваныя людзьмі. На канцэрце, акрамя кавераў на Nirvana мы збіраемся прэзентаваць свой новы альбом “Падаць і ўзлятаць”. Гэта будуць прыгожыя, не цяжкія песні”.

Саша, гурт s.d.m.: “Nirvana - адзін з першых гуртоў, які мы слухалі ў дзяцінстве. На гэтых песнях адбывалася наша музычнае станаўленне. Курт Кабэйн - легенда. І тут нічога не адымеш і не прыбавіш. Гэта назаўсёды. Зараз s.d.m. працуе над запісам новага альбому, які будзе ўжо хутка. Што будзем іграць на трыб’юце - пакуль сакрэт. Мы неаднаразова прымалі ўдзел у такіх канцэртах, таму хочацца падрыхтаваць нешта арыгінальнае”.

Андрэй, дудар гурта “Ліцвінтроль”: “Да музыкі Nirvana добрае стаўленне. Цікава паэксперыментаваць з гучаннем песень гурта не ў традыцыйным металёвым, а ў фолк-стылі. Чым зараз і займаемся. Да таго ж, хутка будзе гатовы наш альбом. Збіраемся запісваць ударныя партыі, дуды і вакал”.

Яўген, саліст і лідэр гурта “Мутнае вока”: “Нягледзячы на тое, што ўдзельнікі нашай каманды слухаюць розную музыку, надзвычай прыемна прыняць удзел у мерапрыемстве такога маштабу. Асабіста я і гітарыст “Мутнага вока” ўзраслі на творчасці Nirvana. Што тычыцца навінаў гурта, то не так даўно запісалі 3 дэма-песні, якія даслалі на радыё “Сталіца”. У снежні быў наш канцэрт, наступны чакаецца ў сакавіку. Зараз займаемся падрыхтоўкай да трыб’юту. Магчыма, акрамя традыцыйнай музычнай часткі прысутных чакае яшчэ і конкурс ад “Мутнага вока”!

Басіст гурта Unia Паша: “Гурт Nirvana мы паважаем як класіку. Цікава будзе зрабіць гэтую музыку ў фолк-стылі, паглядзець як можна яшчэ сыграць гранж. Чамусьці на трыб’ютах Nirvana заўсёды выступае адзін і той жа склад гуртоў. Радуе, што на гэты раз арганізатары вырашылі разнастаіць спіс удзельнікаў. Unia не так даўно запісала песню з лідэрам гурта “Палац” Алегам Хаменкам. Хутка яна будзе на “Тузіне Гітоў”. Акрамя трыб’юту, рыхтуемся да фестывалю "Фолк-безумие" ў Маскве. Амаль гатовы наш дэбютны альбом - засталося запісаць 3 трэкі. А на канцэрце нашым найлепшым падарункам аўдыторыі будзе клёвая музыка, добры настрой і “адский” раскалбас.”

Андрэй, вакаліст і гітарыст гурта Zaniapad: “Дзякуючы Nirvana, 90-я гады сталі эпохай гранжу. Zaniapad грае постгранж, таму роля Nirvana і Курта Кабэйна для сучаснай музыкі нам відавочная. Зараз пішам новы альбом, збіраемся напрыканцы лютага граць у клубе “Катакомбы”. На трыб’юце акрамя кавераў на Nirvana выканаем сваю новую песню і 2 ці 3 старыя. Для нас канцэрт 22 лютага будзе першым выступленнем на “вялікай сцэне”.

Інфармацыю пра канцэрт можна атрымаць па тэлефонах: 6490888, 7662425.

Дар’я ГАРОШКА

-10%
-20%
-10%
-21%
-10%
-20%
-20%
-10%
-10%