168 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  2. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  3. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  4. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  5. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  6. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  7. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  8. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  9. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  10. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  11. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  12. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  13. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  14. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  15. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  16. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  17. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  18. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  19. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  20. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  21. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  22. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  23. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  24. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  25. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  26. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  27. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  28. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  29. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  30. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные


Арлоў не распачынае кніжку, калі не піша ручка, а Зелянкоўская размаўляе з вязальнымі пруткамі. "Еўрарадыё" вырашыла даведацца, што робяць творчыя людзі, каб праца ішла спарней.

Напрыклад, Уладзімір Арлоў распавёў пра свайго маўклівага дарадцу - пярсцёнак с хрызапрасам, што зрабіў ювелір Мікола Кузьміч, рэстаўратар крыжа Еўфрасінні Полацкай. Зялёны каменьчык, паводле словаў літаратара, мяняе колер некалькі разоў на дзень і такім чынам перасцерагае ад небяспекі ці, наадварот, падказвае ўзяцца за пяро. Таксама даюць пісьменніку парады ручкі.

Арлоў: "Возьмеш у рукі асадку, а яна не піша, ці натужыцца, піша занадта тлуста ці шкрабе - гэта для мяне таксама з’яўляецца прыкметай таго, што не варта пачынаць працу".

Таксама спадар Арлоў прыгадвае досвед славутага беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча.

Арлоў: "Ён прымаў ванну, апранаў бялюткую кашулю і абавязкова пісаў вельмі добрай аўтаручкай".

Для сябе ж цягам літаратурнай працы заўважыў таксама адну цікавую прыкмету-заканамернасць.

Арлоў: "Калі лёс кніжкі спярша складваецца складана, яе, напрыклад, арыштоўваюць, як “Адкуль наш род?”, то пасля доля яе будзе шчаслівай".

У акцёрскім асяродку забабонаў і прыкметаў вельмі шмат. Пра іх Еўрарадыё распавяла артыстка Купалаўскага тэатра Святлана Зелянкоўская:

Зелянкоўская: "У тэатры нельга вязаць, есці семкі. Некаторыя артысткі, каб увайсці ў ролю, да кожнай ролі карыстаюцца асобнай парфумай".

Таксама "купалаўская" традыцыя на першай у сезоне “Паўлінцы” - візітоўцы тэатра: усе акцёры-мужчыны клеюць сабе вусы.

Зелянкоўская: "А на апошнім спектаклі ў сезоне, калі ўсе артысты выходзяць на паклон, мы хорам кажам: “Усё!”

Хаця сама Святлана не вельмі прымхлівая, але на пастаноўцы “Лэдзі Макбет”, каб усё атрымлівалася, заўсёды напярэдадні размаўляе з вязальнымі пруткамі. Прыгадваючы свае працы ў кіно, яна распавяла "Еўрарадыё", што пасля першага дубля фільма талерка з імёнамі ўсіх удзельнікаў фільма разбіваецца аб камеру. Здымачная група выпівае шампанскае і расцягвае на памяць парцалянавыя аскепкі.

Мастак Алесь Марачкін перад пачаткам свайго працоўнага дня заўсёды прыгадвае сны і спрабуе іх вытлумачыць:

Марачкін: "Калі, напрыклад, я бачу ў сне маці, якой у мяне ўжо няма, гэта значыць, што здарыцца нешта благое. Яшчэ ёсць прыкмета: калі пасля доўгай вандроўкі за мяжу першай я сустрэну знаёмую жанчыну, гэта для мяне таксама прадвеснік нядобрага".

Спадар Марачкін таксама раіць усіх слухачам Еўрарадыё ніколі за кілішкам не распачынаць размову са злым чалавекам.

Музыка Зміцер Вайцюшкевіч спецыяльна перад канцэртамі нічога рытуальнага не робіць, нават не мае талісманаў, затое верыць ў духа багацця.

Вайцюшкевіч: "Ведаю, што не варта голасна хваліцца і казаць, як усё добра. У такіх выпадках я звычайна пачынаю губляць грошы".

Яшчэ выканаўца ніколі не піша ў нататніку містычную лічбу “13”. Замяняе, напрыклад, на 12+1.

А лідэр гурта “Троіца” Іван Кірчук пра свае творчыя забабоны, у тым ліку народныя, нават напісаў кніжку, якая з’явіцца ў лютым да юбілею музыкі.

Алена Акуліч
-10%
-21%
-20%
-10%
-20%
-20%
-23%
-20%
-5%