98 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Что сулит Беларуси арест украинской «трубы», которую в 2019 году купил Воробей?
  2. «Они только успели поставить машину на платформу». Минчанин отказался платить за эвакуацию, и вот чем это закончилось
  3. Гинеколог и уролог называют типичные ошибки пациентов на приеме. Проверьте, не совершаете ли вы их
  4. Глава бюро ВОЗ в Беларуси: «Возможно, в 2022 году мы сможем сказать, что с пандемией покончено»
  5. «Самая большая покупка — 120 рублей». История Маргариты, которая работает продавцом в деревне
  6. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  7. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  8. Лукашенко поручил госсекретарю Совбеза разработать план противостояния «змагарам и беглым»
  9. Как сложилась судьба участников групп, известных в 1990-е и 2000-е? Оказалось, очень по-разному
  10. Погибшего Шутова признали виновным, Кордюкову дали 10 лет. По делу о выстреле в Бресте огласили приговор
  11. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  12. Когда будут арестовывать авто, а когда — забирать права на время: новое в ПИКоАП для водителей
  13. «Стояла такая тишина, что можно было услышать жужжанье мухи». Как Хрущев развенчал культ Сталина
  14. Адвокат Статкевича отказался дать подписку о неразглашении, теперь его могут лишить лицензии
  15. Песков прокомментировал итоги встречи Путина и Лукашенко
  16. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  17. Минское «Динамо» обыграло в гостях рижских одноклубников
  18. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  19. Экономист: Есть ощущение, что сменись Лукашенко даже на силовика, часть людей вернется в Беларусь
  20. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  21. Беларусь оказалась между Тунисом и Кувейтом по готовности к развитию передовых технологий
  22. «Люди с дубинками начали бить машину, они были везде». Судят водителя, который уезжал от силовиков и сбил гаишника
  23. Проверка слуха: Виктора Бабарико отпустили под домашний арест? Адвокат не подтверждает
  24. «Дешевле, чем в секонде». В модном месте Минска переоткрылся благотворительный магазин KaliLaska
  25. Доклад о Беларуси в Совете ООН и обвинительный приговор Шутову. Что происходило в стране 25 февраля
  26. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле
  27. «Политических на зоне уважают». Поговорили с освободившимся после 6,5-летнего срока политзаключенным
  28. Поставщики сообщили о сложностях у еще одной торговой сети
  29. Журналистика не преступление. Как Катерина Борисевич готовила статью о «ноль промилле», за которую ее судят
  30. Верховный суд отменил летнее решение о сутках. Районный суд рассмотрел дело заново и опять назначил арест


фотоВысветліўшы, што 90% беларусаў - камп'ютарныя піраты, Еўрапейскае радыё вырашыла абмеркаваць гэтую тэму з генеральным дырэктарам прадстаўніцтва кампаніі Microsoft па Украіне і краінах СНД Валерыем Ланавенкам. Спадар Ланавенка адказаў таксама на некалькі нашых пытанняў наконт перспектываў Microsoft на беларускім IT-рынку.

Мікалай Карняйчук: Якая дынаміка попыту ў Беларусі на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне кампаніі Microsoft?

Валерый Ланавенка: Мы цалкам задаволеныя тэмпамі развіцця бізнэсу ў Беларусі. У параўнанні з мінулым годам аб’ёмы продажаў нашых беларускіх партнёраў падвоіліся. Для параўнання: еўрапейскі рынак расце тэмпамі прыкладна ў 10-15% штогод. Таму можна сказаць, што ў Беларусі мы бачым надзвычайную цікавасць да прадукцыі Microsoft.

Што датычыцца Windows Vista, попыт на яе мы бачым у асноўным у сферы хатніх спажыўцоў. Сёння ў Беларусі карпаратыўныя кліенты даволі стрымана ставяцца да гэтага прадукту, але я думаю, што гэта пытанне часу. Пасля таго, як пройдзе пачатковая стадыя тэставання на інфраструктуры карпарацый, попыт на Windows Vista будзе досыць высокі і там.

Хто з’яўляецца самымі буйнымі кліентамі Microsoft у Беларусі?

Гэта шэраг буйных прадпрыемстваў у банкаўскай сферы і ў галіне тэлекамунікацый, якія выяўляюць цікавасць да будавання больш сур’ёзнай, інтэграванай інфраструктуры сваіх камп'ютарных сістэм.

Ці плануе Microsoft дадатковае стымуляванне беларускага рынку? У якім стане, напрыклад, працэс адаптацыі Windows для беларускамоўных карыстальнікаў?

Пасля кансультацый з шэрагам дзяржаўных устаноў, а таксама з нашымі партнёрамі мы бачым, што попыт на беларускамоўны варыянт нашых прадуктаў будзе невысокі.

Microsoft - камерцыйная кампанія. Калі мы прымаем рашэнні па лакалізацыі нашых прадуктаў, мы арыентуемся на спажыўцоў. Праект, пра які вы кажаце, напэўна, будзе развівацца, але не ў тыя тэрміны, якія мы першапачаткова планавалі.

У Інтэрнэце ёсць інфармацыя, што ў 2000 годзе паміж кампаніяй Microsoft і ўрадам Беларусі было падпісанае пагадненне, якое прадугледжвала набыццё органамі дзяржаўнай улады краіны ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння. Ці сапраўды былі такія пагадненні?

Выкарыстанне ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння - гэта патрабаванне заканадаўства. Таму аніякіх дадатковых пагадненняў паміж уладальнікам правоў і дзяржавай у гэтым выпадку не патрабуецца.

З іншага боку, я вельмі рады, што ўрад Беларусі зацвердзіў апошнім часам некалькі пастаноў, якія рэгулююць гэтую галіну і, у прыватнасці, ускладаюць на кіраўнікоў прадпрыемстваў персанальную адказнасць за карыстанне неліцэнзійным ПЗ. Гэта, на маю думку, прагрэсіўны крок, які набліжае Беларусь да Еўрапейскага саюза і да нормаў, прынятых ва ўсім свеце.

Як бы Вы ацанілі ўзровень камп'ютарнага пірацтва ў Беларусі?

Microsoft не займаецца ацэнкай узроўню неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння. Гэтым займаюцца іншыя кампаніі, такія, напрыклад, як IDC. Шкада, але апошнім часам Беларусь не трапляла ў спіс краін, дзе праводзяцца такія даследаванні, таму сітуацыю ацаніць даволі складана. Але я ўжо адзначаў надзвычайную цікавасць да нашага ліцэнзійнага ПЗ у Беларусі і часткова звязваем гэта са змяненнем стаўлення беларусаў да інтэлектуальнай уласнасці.

У мінулым годзе ўзровень пірацтва ў Расіі кампаніяй IDC быў ацэнены ў 85%. Мне складана казаць, вышэй ці ніжэй гэтая лічба ў Беларусі, але дыяпазон прыкладна той самы.

Ці праўда, што складаная сітуацыя з абаронай інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі з’яўляецца асноўным бар’ерам на шляху адкрыцця прадстаўніцтва Microsoft у нашай краіне?

Пры адкрыцці прадстаўніцтва мы кіруемся шэрагам фактараў. Ахова інтэлектуальнай уласнасці і аўтарскіх правоў, безумоўна, важны кампанент і грае сваю ролю, але гэта толькі адзін з такіх фактараў.

Да таго ж, у любым сваім рашэнні мы кіруемся інтарэсамі акцыянераў. Сёння мы не бачым неабходнасці ў адкрыцці асобнага прадстаўніцтва ў Беларусі, але сітуацыя можа змяніцца ў любы час.

Мікалай Карняйчук
-43%
-50%
-20%
-35%
-10%
-40%
-15%
-10%