Поддержать TUT.BY
141 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса
  2. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  3. Доски стали «золотыми»: пиломатериалы подорожали в два раза. Разбираемся, что происходит
  4. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  5. «Не надо изобретать велосипед». Минский архитектор показал, как выглядит его загородный дом
  6. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  7. «Папа сказал: «Будешь делить имущество — ты мне не дочь. Я крысу не растил». Интервью с Таис Рыбакиной
  8. «Запретили пить, курить и заниматься музыкой. Он спросил, зачем тогда жить». Вышла биография культового белорусского музыканта
  9. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  10. МВД прокомментировало жалобы на условия в ИВС на Окрестина и в Жодино и показало видео из изолятора
  11. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  12. В Мингорисполком подана заявка на проведение «Чернобыльского шляха»
  13. За прошлый год белорусов стало меньше на 60 тысяч
  14. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  15. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  16. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  17. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  18. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  19. Что сейчас происходит между Россией и Украиной и при чем тут Беларусь: поясняем простыми словами
  20. Умер муж королевы Великобритании принц Филипп. Ему было 99 лет
  21. Последняя официальная статистика по коронавирусу в Беларуси: за сутки умерло 10 человек
  22. В Украину не пустили автобус из Беларуси: у всех 35 пассажиров — поддельные справки о ПЦР-тестах
  23. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  24. «Больше 1000 долларов за две недели». Бухгалтер на пенсии открыла онлайн-школу и учит печь хлеб
  25. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  26. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  27. Налоговики создадут «супербазу» доходов населения. Какую информацию включат в нее
  28. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  29. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  30. «Затеял игру в президентство». В суде над Бабарико допросили свидетеля в наручниках и озвучили жалобы


фотоУ краіне ўжо распачатыя крымінальныя справы супраць распаўсюднікаў “пірацкага” праграмнага забеспячэння. У “піратаў” Windows каштуе каля 5 умоўных адзінак, а ў афіцыйных дыстрыб’ютараў - у 40 разоў больш.

Калі генеральны дырэктар прадстаўніцтва Microsoft ва Украіне і краінах СНД Валерый Ланавенка апошні раз быў у Мінску, ён заявіў, што больш за 80% праграмнага забеспячэння, якім карыстаюцца ў Беларусі, - пірацкае. Па меркаванні генеральнага дырэктара партала TUT.BY Кірыла Валошына, гэтая лічба не меншая за 90%.

10% карыстальнікаў ліцэнзійных праграмаў у нашай краіне - гэта найперш супрацоўнікі дзяржаўных прадпраемстваў і ўстаноў. Такіх, напрыклад, як адміністрацыя “Парку высокіх тэхналогіяў”. Каментуе намеснік дырэктара адміністрацыі “ПВТ” Аляксандр Марцінкевіч: “Мы набываем камп’ютары, на якіх ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне праінсталявана вытворцам. Вось, напрыклад, у мяне стаіць ноўтбук “Toshiba”, там уся сістэма ўбудавана”.

Дакладна вядома, што ліцэнзійным праграмным забеспячэннем карыстаюцца ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь і ў Беларускім доме друку. Не карыстаюцца пірацкімі копіямі камп’ютарных праграм і ў Белдзяржуніверсітэце. Распавядае Наталля Новікава, начальнік аддзела праграмнага забеспячэння Цэнтра інфармацыйных тэхналогіяў БДУ: “Мы як установа адукацыі карыстаемся зніжкамі, якія гандляры робяць для дзяржаўных, медыцынскіх і адукацыйных устаноў. Зніжкі часам даходзяць да 80%”.

Адзін з “бацькоў” сучаснага Рунэту Антон Носік тлумачыць зацікаўленасць дзяржаўных устаноў у ліцэнзійным ПЗ наступным чынам: “Дзяржава аплочвае свае выдаткі не са сваёй кішэні. У дзяржавы няма прычынаў эканоміць грошы. “Пірацтва” ж узнікае там, дзе ў людзей ёсць прычына лічыць свае грошы”.

Сапраўды, ліцэнзійная праграмнае забеспячэнне каштуе параўнальна вялікіх грошай. За копію Windows Vista Business у прыгожай скрыначцы беларускія дыстрыб’ютары просяць ад 380 да 485 тысяч рублёў. І атрымліваюць-такі гэтыя грошы, але нячаста.

Апошняя - восьмая версія праграмы для распазнавання тэкстаў Fine Reader крыху таннейшая за Windows: кошты на яе трымаюцца ў межах 300 тысячаў. А вось базавы пакет графічнага рэдактара Adobe Photoshop CS3 каштуе ў Беларусі каля 1000 умоўных адзінак.

Сутыкаючыся з такімі коштамі, беларускія карыстальнікі софту, натуральна, звяртаюцца да “піратаў”. У іх дыскі з праграмным забеспячэннем любога кшталту каштуюць амаль аднолькава - каля 5 умоўных адзінак. Антон Носік бачыць наступнае выйсце з сітуацыі: “Падвышэнне ўласнага прыбытку - вось які ёсць добры спосаб”.

"Пірацтва" не падабаецца ні вытворцам праграмнага забеспячэння, ні дзяржаве. Аднак, па меркаванні Аляксандра Марцінкевіча, ні вытворцы, ні дзяржава нічога не могуць з ім зрабіць: “У краіне адзін з найлепшых законаў па абароне аўтарскіх правоў і інтэлектуальнай уласнасці ў СНД. Але механізмы яго здзяйснення не адпрацаваныя. Тое, што робіцца, робіцца спантанна”.

Юрый Шапёлкін, дырэктар кампаніі “Мисофт” - адзінага ў Беларусі афіцыйнага дыстрыб’ютара бухгалтарскай праграмы “1С” - мяркуе, што на 20 тысяч яе ліцэнзійных копій у Беларусі ўсталявана не менш за 20 тысяч кантрафактных. Па словах адмыслоўцы, у нашай краіне ўжо распрацоўваецца некалькі крымінальных спраў, звязаных з камп'ютарным “пірацтвам”.

Юрый Шапёлкін: “У Беларусі ўжо распачатыя крымінальныя справы і за ўсталяванне неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, і за гандаль кантрафактнымі камп’ютарнымі дыскамі. І ў Гомелі, і ў Маладзечне, і ў Жодзіне, і ў Мінску ёсць справы. І супраць камп’ютарных клубаў - за выкарыстанне неліцэнзійнага ПЗ на камп'ютарах”.

ДАРЭЧЫ

Пра тое, чым “пірацкія” праграмы горшыя за ліцэнзійныя, Еўрапейскае радыё запыталася ў Юрыя Зісера, генеральнага дырэктара кампаніі “Надзейныя праграмы”:

Юрый Зісер: “Пірацкія копіі прадаюцца без суправаджальнай дакументацыі, без ключоў, без гарантыі. Звычайна такія копіі своечасова не абнаўляюцца. Нярэдкія выпадкі, калі іх карыстальнікі губляюць важныя звесткі”.

Мікалай Карняйчук
-10%
-20%
-31%
-10%
-20%
-10%
-25%
-15%
-20%
-50%
-10%
-16%