Спецыялісты Інстытута лічбавага тэлебачання і ВА "Віцязь" распрацавалі прыстаўку для прыёму спадарожнікавага лічбавага тэлевізійнага сігналу ў фармаце DVB-S "Horizont-700D", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны інжынер інстытута Аляксандр Браднёў.
Паводле яго слоў, прыстаўка прымае сігналы ў лічбавым выглядзе праз спадарожнікавую антэну, апрацоўвае іх і сумяшчае з любой мадэллю тэлевізара. Гэта апаратура дае магчымасць атрымліваць больш якасны сігнал у параўнанні з аналагавым, які рэтрансліруецца праз перадаючы цэнтр /фільтруюцца скажэнні, пабочныя шумы/.
"Horizont-700D" створаны на сучаснай элементнай базе. А прыёмнае ўстройства здольна апрацоўваць каля 45 мегасімвалаў у секунду, падкрэсліў Аляксандр Браднёў.
Прыстаўка, распрацаваная беларускімі інжынерамі, не ўступае замежным аналагам, аднак на 10-15 працэнтаў таннейшая за іх. Акрамя таго, у "Horizont-700D" прадугледжана меню на рускай мове.
Спецыялісты Інстытута лічбавага тэлебачання і ВА "Віцязь" працавалі над стварэннем прыстаўкі для прыёму спадарожнікавага лічбавага тэлевізійнага сігналу ў фармаце DVB-S каля двух гадоў. Першасную вытворчасць плануецца ажыццяўляць на базе інстытута. Серыйны выпуск будзе наладжаны на прадпрыемствах спадарожнікавага кабельнага тэлебачання ААТ "Гарызонт".
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY