Міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі лічыць неабходным увесьці рэгістрацыю сеткавых СМІ.
"Пакуль афіцыйна інтэрнэт-СМІ - гэта ня сродкі масавай інфармацыі. Гэта блогеры, магчыма, але пакуль не журналісты. Я думаю, што ў наступным годзе пастановай ураду мы гэтае пытаньне вырашым", - заявіў Праляскоўскі падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА.
Гэтак ён адказаў на пытаньне, што рабіць прэс-сакратарам дзяржаўных арганізацый і ведамстваў у сытуацыі, калі "журналісты інтэрнэт-сайтаў, якія не атрымалі рэгістрацыі ў Міністэрстве інфармацыі, спрабуюць акрэдытавацца на афіцыйныя мерапрыемствы".
Паводле міністра, у Беларусі "няма такога паняцьця, як інтэрнэт-СМІ. У нас ёсьць ацэначная норма ў законе, якую мы пакуль не рэалізавалі".
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY