102 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  2. Экс-президента Франции Саркози признали виновным в коррупции и приговорили к тюремному заключению
  3. Суды над журналистами, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  4. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  5. В Новогрудке кто-то расстрелял из пневматики собаку. Пес умер, волонтеры обратились в милицию
  6. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  7. Наказание за зарплаты «в конвертах», ответ Латушко жене Макея, звание сына Лукашенко — все за вчера
  8. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  9. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  10. Читаете канал «Советская Белоруссия»? Говорим с его автором (нет, это не то же самое, что газета)
  11. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  12. Получающих зарплату «в конвертах» планируют привлекать по «административке»
  13. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  14. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  15. Водители жаловались, что после поездки по М-10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  16. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  17. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  18. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  19. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  20. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  21. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  22. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  23. Витеблянину с онкозаболеванием за насилие над милиционерами дали 3,5 года колонии
  24. «Личная инфляция»: лекарства и отдельные продукты в феврале подешевели, но в целом цены растут
  25. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходило в Беларуси 1 марта
  26. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  27. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  28. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  29. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  30. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино


Глеб Лабадзенка,

Трэцяга лістапада "Звязда" напісала пра кур'ёзны выпадак. Мінскаму пенсіянеру прыйшла эсэмэска: вы выйгралі 450 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 715 тысяч долараў)! Шчасліўчыку прапаноўвалася для атрымання выйгрышу патэлефанаваць на нумар, адкуль прыйшло паведамленне, або зайсці на сайт і далей кіравацца інструкцыямі. Дзядуля накруціў тэлефон міліцыі. Але не каб паведаміць пра махлярства, а каб... папрасіць міліцыянераў дапамагчы яму атрымаць выйгрыш! Ці трэба казаць, што ў міліцыі небараку засмуцілі: гэта — выхадкі аферыстаў?

Каментуючы тады выпадак, прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі заклікаў грамадзян не весціся на такія прапановы: халявы не бывае.

Вы будзеце смяяцца, але назаўтра такая смс прыйшла мне. Толькі мне пашчасціла ўдвая больш, чым таму дзеду: я "выйграў" цэлы мільён фунтаў стэрлінгаў. Каб пацвердзіць, што я не супраць такога прыза, я быў павінен выслаць ліст на пазначаны адрас электроннай пошты. Як законапаслухмяны грамадзянін, я неадкладна накруціў "102".

— Міліцыя, слухаем, чым можам дапамагчы?

— Ведаеце, мне тут эсэмэска прыйшла, што я мільён фунтаў выйграў. Я чуў, што гэта махлярства. Разбярыцеся!..

— Чакайце, зараз вышлем вам спецыялістаў!

Чакаць давялося хвілін 10 — спецылістам аказаўся дзяжурны бліжэйшага да мяне гарадскога аддзела міліцыі №3.

— Трэба напісаць заяву, будзем разбірацца.

Я, акрылены ідэяй раскрыцця міжнароднай аферы, нават сам пайшоў у аддзяленне пісаць заяву.

Гарадскі аддзел міліцыі №3 сустрэў мяне трохпавярховымі мацюкамі. Гэта міліцыянты высвятлялі ў п'яненькага мужычка, навошта ён ляжаў пасярод дарогі.

— Якога ты ляжаў там, табе што, жыць надакучыла?!

Я запытаўся, ці з усімі затрыманымі яны размаўляюць так.

— Дык гэта, ён інакш не разумее!.. — адказаў мне чалавек у форме і пры пагонах.

Я напісаў заяву, дзе пазначыў нумар, адкуль прыйшла эсэмэска і акалічнасці справы.

Праз пару дзён — званок.

— Я — ваш участковы Сяргей Сушчыц. Трэба вас дадаткова апытаць, што да чаго.

— Дык я ўсё што ведаў, напісаў у заяве.

— Усё адно, трэба яшчэ апытаць. Вам гэтае паведамленне з Расіі прыйшло?

Тут я ўвайшоў у ступар. Як так? Вы за некалькі дзён нават не даведаліся, адкуль гэтае СМС? А чаму я, увёўшы гэты код у пошукавую сістэму, адразу пабачыў, што яно з Ірландыі?!

— Нічога, ажно з Ірландыі!.. — прысвіснуў участковы. — Будзем разбірацца.

Мяне яшчэ раз апыталі. Ці адзін раз прыходзіла паведамленне. Ці дасылаў я адказ. Ці плаціў якія грошы.

...І вось учора ў паштовую скрыню ўкінулі ліст з УУС Фрунзенскага раёна. У завядзенні крымінальнай справы (менавіта так паводле правілаў складалася заява) мне адмоўлена. Пішуць, што я магу гэта абскардзіць у судзе ці пракуратуры. Матывавалі міліцыянеры адмову тым, што я ніякія грошы не пералічваў, а паведамленне прыходзіла адзін раз. Маўляў, пацярпелых няма, складу злачынства таксама.

Аднак мяне такі адказ засмуціў. Я звяртаўся ў міліцыю не таму, што мяне надурылі. Я журналіст, і ўцяміў, што гэта "лахатрон". Але колькі такіх пенсіянераў, як той дзед, ці проста даверлівых людзей могуць купіцца на такі падман? І бывалі выпадкі — чалавек адказвае на СМС, а з ягонага нумара спісваецца кругленькая сума. Я прасіў абараніць не сябе, а іншых, даверлівых грамадзян. І пішучы першую заяву, і размаўляючы з участковым, я вусна тлумачыў, што мая мэта — каб яны праз сотавага аператара заблакавалі нумар махляроў. Але гэта для мінскай міліцыі, відаць, апынулася невыканальнай задачай. 

Каментар міліцыі  

"Але ад такіх "лістоў шчасця" паратунак адзін — не звяртаць увагі"

Участковы Сяргей Сушчыц патлумачыў: ён зрабіў усё, што мог.

— Я перадаў матэрыялы кіраўніцтву, яны кансультаваліся, вырашалі, што вам адказаць. Гэта не я вырашаў. Магчыма, вам трэба напісаць заяву мабільнаму аператару, каб яны заблакавалі гэты нумар. Вы на гэтую СМС не адказвалі, грошы ім не слалі — фармальна складу злачынства тут няма.

Прэсавы сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі кажа, што ад жадання атрымаць задарма нейкі прыз людзей абараніць вельмі цяжка.

— Разумееце, мінская міліцыя да ірландскіх правапарушальнікаў мае вельмі ўскоснае дачыненне. Магчыма, быў пададзены запыт праз Інтэрпал — такія запыты апрацоўваюцца вельмі доўга, бо ідуць туды з усяго свету. Калі адказ прыйдзе, што асобы, якія даслалі вам СМС, высветленыя, тады справа будзе адноўленая. Але ад такіх "лістоў шчасця" паратунак адзін — ставіцца да іх скептычна, не звяртаць увагі. Гэта ж відавочна: калі чалавек нічога не зрабіў — і раптам атрымлівае паведамленне, што выйграў вялікія грошы — гэта ашуканства! Але вы сапраўды можаце альбо абскардзіць рашэнне міліцыі ва ўсталяваным законам парадку, альбо звярнуцца ва Упраўленне "К", якое займаецца злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій.

— Спадар Аляксандр, але я не прасіў злавіць ірландскіх бандзюкоў. Я спадзяваўся, што міліцыя заблакуе праз мабільнага аператара гэты нумар...

— А якое дачыненне мае міліцыя да мабільнага аператара? Факту злачынства няма — таму і паўнамоцтваў адпаведных у нас няма. У мінскай міліцыі няма ўпраўлення, якое займаецца злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій. Гэтае ўпраўленне выведзена з нашага падпарадкавання. Таму вы можаце звярнуцца непасрэдна туды — ва Упраўленне "К". 

-15%
-5%
-30%
-10%
-40%
-10%
-30%
-10%
-20%