Пры размяшчэннi аб’яў у сродках масавай iнфармацыi, а таксама пры ўказаннi кантактных тэлефонаў у даведнiках i на вiзiтках спецыялiсты РУП "Белтэлекам" раяць усiм пазначаць поўны фармат набору нумару, каб пазбегнуць памылковых спалучэнняў.
Як тлумачаць у прэс-службе нацыянальнага аператара электрасувязi, у Мiнску i Мiнскiм раёне нумарны дыяпазон налiчвае зараз тры мiльёны. Многiя нумары хатнiх i службовых тэлефонаў распачынаюцца з "двойкi", "тройкi" i "пяцёркi". Такiя ж мiльённыя нумарныя дыяпазоны выкарыстоўваюцца i ў сетках мабiльных аператараў "МТС" i "Велком". У сувязi з ростам абаненцкай базы аператары сотавай сувязi ўвялi дадатковыя занальныя коды — "033" i "044". Прычым у гэтых занальных кодах задзейнiчаны такiя ж мiльённыя нумарныя дыяпазоны, як i ў занальным кодзе "029".
Колькасць памылковых набораў стане намнога меншай, калi пры наборы мiжгародняга цi мабiльнага нумару з хатняга цi службовага тэлефона вы будзе набiраць "васьмёрку" перад кодам зоны.
МТС: 8 033 6ХХХХХХ,
8 033 6ХХХХХХ,
8 033 3ХХХХХХ,
ХХХХХХ,
8 029 2ХХХХХХ,
ХХХХХХ,
8 029 5ХХХХХХ,
ХХХХХХ,
8 029 7ХХХХХХ,
ХХХХХХ,
8 029 8ХХХХХХ.
ХХХХХХ.
"Велком":
8 044 4ХХХХХХ,
ХХХХХХ,
8 044 5ХХХХХХ,
ХХХХХХ,
8 044 7ХХХХХ,
ХХХХХ,
8 029 1ХХХХХХ,
ХХХХХХ,
8 029 3ХХХХХХ,
ХХХХХХ,
8 029 6ХХХХХХ
ХХХХХХ
8 029 9ХХХХХХ.
ХХХХХХ.
"Бест": 8 025 9ХХХХХХ
: 8 025 9ХХХХХХ
"БелСел": 8 029 4ХХХХХХ.
: 8 029 4ХХХХХХ.
Пры ажыццяўленнi мiжнародных званкоў з iншых краiн у Беларусь рэкамендуецца выкарыстоўваць поўны фармат набору нумару: + 375 — код горада — нумар тэлефона.
Фiлiял РУП "Белтэлекам" "Мiнская гарадская тэлефонная сетка" (МГТС) паведамляе таксама аб увядзеннi 6-й катэгорыi абаненцкiх нумароў. Для тэлефонаў 6-й катэгорыi дзейнiчае забарона выхаду праз "васьмёрку" на мiжгароднюю, мiжнародную сувязь, абанентаў мабiльных аператараў, а таксама на платныя даведачна-iнфармацыйныя паслугi. Адключэнне "васьмёркi" ажыццяўляецца па жаданнi ўладальнiкаў тэлефонаў, якiя iмкнуцца абаранiць сябе ад неапраўданых выдаткаў, напрыклад, па прычыне "злоўжыванняў" кватарантаў, супрацоўнiкаў прадпрыемства i г.д. Абанентам, якiя маюць 6-ю катэгорыю, даступны выхад на абанентаў мясцовай сувязi, усе даведачна-iнфармацыйныя службы, арганiзаваныя ў фармаце 1ХХ, а таксама выхад на службы, якiя аказваюць паслугi на ўмовах папярэдняй аплаты.
Варта нагадаць, што раней у абанентаў "МГТС" была магчымасць устанавiць на сваiм нумары 3-ю катэгорыю, якая азначае забарону выхаду на мiжгароднюю, мiжнародную сувязь, абанентаў мабiльных аператараў i ўсе платныя даведачна-iнфармацыйныя паслугi, у тым лiку i фармату 1ХХ, а гэта даволi важныя службы — даведачная аўтавакзала, аэрапорта, чыгуначнага вакзала, службы быту, аптэк i многiя iншыя. Абаненты, якiя мелi да 1 сакавiка 3-ю катэгорыю, пры жаданнi могуць атрымаць доступ да платных трохзначных даведачна-iнфармацыйных службаў фармату 1ХХ. Для гэтага iм трэба звярнуцца ў сэрвiсны цэнтр фiлiяла "Белтэлекам" i змянiць 3-ю катэгорыю на 6-ю. У гэтым выпадку замена катэгорыi ажыццяўляецца бясплатна.
Абаненты, якiя жадаюць з тэлефонаў 3-й цi 6-й катэгорыi ажыццяўляць тэлефонныя званкi праз "васьмёрку", могуць рабiць гэта з дапамогай картачнага, абаненцкага рахункаў цi сэрвiснай тэлефоннай карты, якiя ўяўляюць сабой авансавыя сродкi аплаты тэлефонных размоў.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY