Чэскі мабільны апэратар Vodafone больш за два месяцы выкарыстоўвае галасавое самаабслугоўванне для сваіх абанентаў, "нагаворанае" таксама й па-беларуску.

"Па нумары *77 (самаабслугоўванне для кліентаў) была выкладзеная інфармацыя аб карыстанні абаненцкімі паслугамі на шасці мовах, апроч чэшскай ды ангельскай. Сярод тых моваў ёсць і беларуская", - сказаў прадстаўнік Vodаfonе Лукаш Кропік.

"Мы правялі даследаванні, на падставе якіх мы абралі самыя шматлікія меншасці ў Чэхіі, і мы далі загад, каб на мовах гэтых меншасцяў была перакладзена самая выкарыстоўваная інфармацыя аб абаненцкіх паслугах", — тлумачыць ён.

Нагадаем, на Беларусі працягваецца грамадзянская кампанія за беларусізацыю мабільнага аператара MTС, арганізуюць якую "Малады Фронт" і "Моладзь БНФ".
-10%
-10%
-20%
-20%
-50%
-25%
-10%
-12%