Коронавирус: свежие цифры


Пра гэта на гарачую лінію TUT.BY паведаміў наш чытач Аляксей і падзяліўся фотаздымкам няўдалага прэзенту: “Пазаўчора гэта купіў мой сын у сувенірнай краме замка”. У беларускім надпісе на магніце - руская літара “и”.

Аляксей заўважыў памылку, калі сын вярнуўся з вандроўкі ў Нясвіж: “Такія вось сувеніры… Літара "и" руская”. Магчыма, дызайнер магніціку забыўся пераключыць раскладку клавіятуры? Цяпер пра гэта можна толькі здагадвацца.



Усе “памылковыя” магніты будуць вынятыя з продажу

TUT.BY звярнуўся па каментары ў маркетынгавы аддзел Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніку "Нясвіж". Нам патлумачылі, што вытворчасцю значнай часткі сувенірнай прадукцыі займаюцца беларускія прадпрымальнікі, але назвалі такую памылку простым “непаразуменнем”:

- Амаль усе вытворцы нашых сувеніраў - беларускія. Як правіла, такую дробную сувенірную прадукцыю робяць для нас індывідуальныя прадпрымальнікі. Першапачаткова з імі заключаецца дамова, а ўзоры прадукцыі правяраюцца і зацвярджаюцца намі. Навуковы аддзел вызначае дакладнасць і праглядае граматыку. Нават у выпадку таго, што прадукцыя зробленая за мяжой. Калі праца з пэўным вытворцай добра наладжана, а тавар адабраны, тады такую прадукцыю замаўляюць пастаянна. І кожная партыя можа не правярацца. Магчыма, гэтую адрукоўку не заўважылі прадаўцы пры прыёме тавару. Таму дадзены выпадак мы можам назваць непаразуменнем. Проста так атрымалася. Хто не працуе - той не памыляецца. Заўтра мы дакладна высвятлім, колькі яшчэ засталося такіх магнітаў, і ўсе яны будуць вынятыя з продажу.

РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/club15591739,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).

-10%
-40%
-40%
-20%
-17%
-25%
-25%
-10%
-50%