“На днях бацьку майго хлапца са словамі “куды ж вы так названілі?” прынеслі квітанцыю за гарадскі тэлефон. Сума за месяц склала 110 тысяч рублёў - тысяча за мабільную сувязь, 6 000 - абаненцкая плата, 3 000 - званкі на гарадскія і 100 000 - за адзін званок у нейкую фірму “М.”, - напісала на гарачую лінію TUT.BY мінчанка Настасся.
 
- Падыйшла да бацькі, настойліва папрасіла ўспомніць, куды ён званіў. Успомніў, што неяк хацеў уладкавацца працаваць “на даму”, - расказвае дзяўчына. - Набраў нумар, які ўбачыў у аб’яве адной мінскай газеты. Там яму падказалі патэлефанаваць на яшчэ адзін гарадскі нумар. У выніку, на другі званок яму адказалі, што супрацоўнікі ім больш не патрэбныя. За гэтую інфармацыю пенсіянер, былы ваенны, 73-гадовы падпалкоўнік заплаціў 100 тысяч рублёў!

 
 
Ужо потым дзяўчына высветліла, што нумар, па якім спачатку званіў пенсіянер, належыць фірме, якая насамрэч займаецца толькі даведачна-інфармацыйнымі паслугамі, а сама супрацоўнікаў не шукае. І хаця канчатковай арганізацыі пенсіянер як работнік не спатрэбіўся, за такую інфармацыйную "падказку" пенсіянеру прыйшлося заплаціць:
 
- Да глыбіні душы крыўдзіць гэты развод, разлічаны на пажылых і інвалідаў, студэнтаў і беспрацоўных, якім вельмі неабходная праца, бо не хапае грошай. А нашы канторы бяруць і так нахабна іх “разводзяць” ды нажываюцца. Хочацца хоць засцерагчы пенсіянераў, інвалідаў, якія, можа, не валодаюць добрым зрокам ды не звяртаюць увагі на такія допісы знізу, указаныя дробным чорным шрыфтам. На маю думку, гэта кошт за “мнімыя” паслугі.
 
Юрыдычна ўсе правільна!
 
Тым не менш, рэклама адпавядае ўсім нормам афармлення, а таму пенсіянеру наўрад ці атрымецца вярнуць грошы. Як нам расказалі ва ўпраўленні абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю, да іх ужо паступаў зварот па падобнай рэкламе, аднак з юрыдычнага боку парушэнняў ніякіх няма - у ёй пазначаны назва кампаніі, нумар УНП і кошт паслугі - 990 рублёў за хвіліну і 99 000 (!) за злучэнне.
 
- Сапраўды, інфармацыя ў канцы дапісаная, але ж мы ўсе самі разумеем - старыя людзі часам не дачытваюць аб’явы да канца, - расказвае Настасся. - А на гэтым усё і заснавана. Проста даюць нейкі “левы” нумар нейкай там арганізацыі, якім супрацоўнікі і не патрэбныя. Можа юрыдычна ўсё і чыста - але па-чалавечы зразумець можна!
 
З пункту гледжання закона, пытанні тут могуць узнікнуць толькі да фармулёўкі аб’явы - калі пазначаецца, што супрацоўнікі “патрабуюцца”, значыцца адказу “ніхто не патрэбны” проста не можа быць. У дадзеным выпадку застаецца толькі яшчэ раз нагадаць, што аб’явы ўсё ж такі трэба чытаць да канца, не ігнаруючы нават дробныя допісы ўнізе. Іншым чынам засцерагчы сябе ад такіх “нечаканак” немагчыма.

РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/club15591739,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).

-75%
-10%
-30%
-40%
-50%
-20%
-50%