Фото: photo.bymedia.net
Фото: photo.bymedia.net
"Учора вяртаўся з працы на трамваі і не змог купіць у кіроўцы квіток, таму што ў яго не аказалася рэшты са 100-тысячнай купюры. А ў мяне дробязі не было. На наступным прыпынку ў транспарт увайшлі кантралёры. Я патлумачыў ім сітуацыю, але яны запатрабавалі аплаціць штраф за безбілетны праезд", - напісаў на Гарачую лінію TUT.BY мінчанін Аляксей.
 
- Але я не згадзіўся плаціць штраф, на што яны мне паказалі пастанову, што пасажыр абавязаны (!) мець пры сабе купюру наміналам максімум 10 000. Толькі пастанова гэтая выглядала, як брудны аркуш паперы фармату А4 з тэкстам, набраным у простым тэкставым рэдактары, нават без пячацяў. Я палічыў, што дадзены дакумент не мае юрыдычнай сілы і настойваў на сваім. Рэвізоры патэлефанавалі дыспетчару, выклікалі міліцыю і прапанавалі ехаць да канцавога прыпынку для афармлення пратакола. А вось паказаць свае службовыя пасведчанні яны адмовіліся. Таму я выйшаў на патрэбным мне прыпынку, хаця рэвізоры і білі мяне па плячах, да галавы дастаць не змаглі. Хачу даведацца, ці сапраўды я павінен быў аплаціць штраф?
  
Сітуацыю нам пракаментавалі ў дзяржаўным прадпрыемстве “Мінсктранс”:
 
- Заўсёды ў транспарце можна пачуць паведамленні пра тое, каб людзі мелі пры сабе купюры, наміналам менш за 10 000 рублёў. Так мы яшчэ адзін раз нагадваем, што пасажыр сам павінен паклапаціцца пра аплату праезда. У дадзеным выпадку, калі разважаць з пункту гледжання закона, пасажыр праезд не аплаціў, значыць, яго прававы статус – безбілетны. А безбілетныя пасажыры павінны аплочваць штраф. Гэта ўсё агаворваецца Адміністрацыйным кодэксам. Праезд пасажыра без квітка – гэта адзін з артыкулаў кодэксу. Да таго ж узнікае пытанне, чаму пасажыр загадзя не паклапаціўся аб квітках. Ён жа чакаў транспарт на прыпынку. Справа ў тым, што кіроўца мае разменную купюру пры выхадзе на лінію, а калі да яго падыйдуць два такіх пасажыры, ён не зможа даць рэшту астатнім. Яго ж не суправаджае якая-небудзь інкасатарская машына, якая, напрыклад, магла б забяспечыць пастаянна вось гэтую разменную купюру. У такім выпадку пытанне не выклікае сумневаў - пасажыр сапраўды быў абавязаны аплаціць штраф.

РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/club15591739,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).

{banner_819}{banner_825}
-50%
-35%
-20%
-27%
-50%
-38%
-30%