“Даведаўся я пра гэта выпадкова: мне патэлефанавала маці і сказала, што прыйшла газета “Беларус–МТЗ обозрение”. Толькі я нічога не выпісваў”, - расказаў Гарачай лініі TUT.BY наш чытач А.

- Каб не быць галаслоўным, дасылаю фотаздымак разлікаў за снежань. Можаце ўбачыць справа вылікі з заробку. Сума 80 700 рублей. Спачатку падумаў, што, можа, нешта сам паблытаў, таму вырашыў спытаць калег. Але ў іх гісторыя такая ж – пра падпіску нават нічога не чулі. Проста прыйшла газета і такая ж як у мяне разлікоўка за месяц. Раней хоць прымусова афармлялі, а цяпер дык зусім без апавяшчэння рабочых.


Каб не сумнявацца, што грошы пайшлі менавіта на газету, заходзім на сайт РУП “Белпошта” і праглядаем каталог падпіскі на друкаваныя выданні. “Кошт падпіскі на 6 месяцаў на газету складае роўна 80 700 беларускіх рублёў”:


- Працую я на Мінскім трактарным заводзе ўжо другі раз. Майстар неяк спытаўся пра дамашні адрас. Пытаюся: "Навошта?" – Кажа: "Так трэба". Думаў, можа, дадзеныя абнавіць… А потым вось даведваюся, што нават без майго ведама падпісваюць мяне на гэту газету. Нават не спыталіся нічога. І так адбываецца пастаянна. Гэта можа пацвердзіць любы, хто працуе на трактарным заводзе.

Па словах мужчыны, гэту газету ён чытаць не любіць:

- Разумееце, яе проста ніхто не чытае. Ніхто ўвогуле! Там жа проста няма чаго чытаць, няма ніякай інфармацыі. Такім чынам нас, відаць, прымушаюць падтрымліваць прэсу? Калі б мы гэтую газету не выпісвалі – была б справа, як з “Советской Белоруссией” - незразумела, хто гэта выпісвае…  Да прыкладу, магу дадаць, што мая маці працуе настаўніцай, і іх у школе прымушаюць выпісваць “Настаўніцкую газету”. Але яна абсалютна не чытае яе. Кажа, што як настаўнік для сябе там ніякай інфармацыі не знаходзіць. Хоць цікавае што-небудзь. Размова ідзе пра тое, што ўсё ідзе па прыступках: нас прымушаюць майстры, але самім ім гэта не патрэбна. Значыць, як я думаю, загад ідзе “зверху”.

Атрымаць афіцыйныя каментарыі на Мінскім трактарным заводзе TUT.BY не атрымалася.  

РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/club15591739,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).

-30%
-50%
-47%
-50%
-40%
-60%
-30%
-20%
-52%
-15%
-10%