Коронавирус
Выборы-2020
Коллапс с водой в Минске


Супрацоўніца нашага партала Яўгенія расказала пра незвычайны выпадак, што адбыўся з ёй і яе сябрамі напярэдадні Новага года. У адным з рэстаранаў Мінска ёй адмовілі ўключыць песню Віктара Цоя “Перемен”, бо яна “забаронена законам”.

Дзяўчына расказала, што перад святам вырашыла схадзіць куды-небудзь з сябрамі. Паўсюль было шмат людзей, таму яны абралі месца, дзе дагэтуль ніколі не бывалі:

- Месца было насамрэч дзіўнаватае. Знайшлі там таўсценны каталог песень, таму і вырашылі там застацца. Праўда, усё, што мы маглі з таго спісу дазволіць сабе спець, – былі толькі Земфіра і Цой. Астатнія – гэта Пугачова, Кіркораў, Іванушкі…  І вось, як сабраліся разыходзіцца – вырашылі спець песню Віктара Цоя “Перемен”.  Каб уключылі песню, трэба назваць нумар, а не яе назву. І вось мы называем дзяўчыне, якая ставіла караоке, нумар песні, яна ўключае, на экране загараецца назва кампазіцыі.  А зал проста забіты людзьмі, гуляюць жа перад святамі, і тут раптам гэтая дзяўчына як закрычыць “Не-не-не! Стойце! Спыніцеся! Нельга!” і выключае песню! Пытаемся: а чаму нельга? Дык яна нам: “гэта забароненая песня, абярыце якую-небудзь іншую!”.

Пасля дзяўчына патлумачыла: маўляў, два гады таму, пасля выбараў, апазіцыя спела гэтую ж песню, і цяпер “Перемен” Цоя  нельга нікому спяваць.

- Яна размаўляла з намі мірна і нязлобна, канфлікта ніякага не было! Але пець яна забараніла, - расказвае Яўгенія. - У выніку мы канешне выкруціліся – абралі песню “Группа крови”, і перад выступам сказалі публіцы, што хацелі спець іншую песню Цоя, якую нам адмовілі ўключаць. Дзяўчына тая, канешне, здзівілася, а мы тым часам аб’явілі гэта песняй “Перемен” і перадалі прывітанне тым, хто два гады таму быў нераўнадушным да падзей у краіне.

TUT.BY звязаўся з кіраўніцтвам рэстарана, якое заўпэўніла,  што іх супрацоўніца памылілася, калі не ўключыла песню, і ёй нават зрабілі вымову:

- Таму ніякіх забаронаў у нас няма.

- Так значыцца песню Цоя ў вас спяваць усё ж такі можна?

- Ну, канешне!

Раней СМІ ўжо пісалі пра існаванне "чорных спісаў" музыкаў, аднак Міністэрства інфармацыі і Міністэрства культуры гэтую інфармацыю абвяргаюць 

Можа быць вы таксама сутыкаліся з падобнай сітуацыяй? Пішыце нам свае гісторыі ў каментарах да навіны!


РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/club15591739,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).

-10%
-10%
-25%
-10%
-10%
-20%