Ксенія Ельяшэвіч,

На Гарачую лінію TUT.BY звярнуўся мінчанін Алег, які замовіў і аплаціў на сайце dodivana.by прадукты на Новы год. Святочны стол “едзе” да хлапца дагэтуль: нумары кампаніі не адказваюць, а сайт неспадзеўкі закрыўся.

- Я і раней замаўляў прадукты на гэтым сайце, аплочваў усё праз WebMoney. Звычайна грошы здымалі, мне тэлефанаваў аператар, удакладняў замову, абіралі зручны час - ды кур’ер прывозіў усе пакупкі дахаты, - расказвае хлопец. - У апошні раз я замовіў прадукты на Новы год, недзе ў абед 29 снежня. Усе аплаціў праз інтэрнэт. Няшмат замовіў – недзе на 170 тысяч, якраз каб была бясплатная дастаўка. Грошы знялі, але мне так ніхто і не патэлефанаваў. Пачаў набіраць ім сам - аднак усе працоўныя тэлефоны былі адключаныя, гарадскія - на аўтаадказчыку. Ну то бок грошы знялі – і зніклі.
 
Алег расказвае, што ў інтэрнэце на сайтах водгукаў ужо з’явіліся каментарыі іншых людзей з такой жа праблемай:

- На форумах я знайшоў падобныя гісторыі, аказалася, я не адзін такі. Тыя, хто расплочваўся перад Новым годам па безнаяўным рахунку, – у іх такая ж сітуацыя. Грошы пералічылі, а замова так і не “даехала”. Мяркуючы па тым, што расказваюць пра краму на форумах, – праблемы ў іх ужо даўно. Ці тое яны збанкруціліся, ці тое іх закрылі...
 
І сапраўды, не адзін Алег сутыкнуўся з такой праблемай. На сайтах ужо з’явіліся незадаволеныя водгукі:
 
нибиру (03.01.2013 22.08):
“Нет больше никакого магазина, они только товар обновляют, чтобы выкачать у людей деньги! Они обанкротились, а кто-то сидит и денежки получает, уже сколько людей обманули и не боятся! И не мы одни влетели на суМММу! Думают, с нашим вялым менталитетом все прокатит?!“
 
star69 (04.01.2013)
“Кто-нибудь в декабре там заказывал?
Нами 28 декабря был сделан заказ и оплачен, до этого 20 декабря все было нормально. Пользуемся несколько лет, а 28 пришел ответ, что заказ отменен, но деньги исчезли, никто их до сих пор не вернул. На сообщения в обратной связи не отвечают, как и на все их телефоны. Уже появилось много отзывов людей на сайтах, к примеру Отзывы.бай, которых также обманули. Я нашла у себя телефон оператора, и она сказала, что магазин обанкротился и все уволены. Но сайт продолжает работать и товар обновляется. Видно, что люди продолжают заказывать, и те, что оплачивают не по факту, могут влететь так же, как мы”.

Малады чалавек ужо звярнуўся з заявай у міліцыю. Пакуль справу разглядаюць як невыкананне ўмоў дамовы, узялі нумар яго электроннага кашальку і правяраюць пераводы грошай.
 
TUT.BY не атрымалася звязацца з адміністрацыяй крамы – тэлефоны кампаніі дагэтуль адключаны ці не адказваюць.


РАССКАЖИТЕ НАМ

Друзья, если вы или ваши знакомые стали очевидцами интересного события, – не проходите мимо! Присылайте свои сообщения через форму обратной связи – ждем с нетерпением!

А ещё можете писать нам:

в Twitter – @tutby,

Facebook – facebook.com/tutby,

Вконтакте – vk.com/club15591739,

Skype – hotlinetutby,

ICQ – 558058853,

прислать SMS на номер +375 (29) 758-88-88

воспользоваться Android-приложением

или написать на форум hotline.tut.by (регистрация не нужна).

{banner_819}{banner_825}
-20%
-50%
-30%
-15%
-80%
-40%
-50%
-50%
-90%