Сяржук Серабро,

У Віцебску праходзіць дабрачынная акцыя “Дапаможам заапарку!" па зборы грашовых сродкаў сярод арганізацый і жыхароў горада з мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы захавання жывёльнага свету, умацавання і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы заапарка.
Дырэктар заапарка Ірына Арлова з адным з пітомцаў — анакондай. 


Арганізатарамі акцыі выступаюць культурна-асветніцкае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Віцебскі заалагічны парк" сумесна з Віцебскай гарадской арганізацыяй грамадскага аб’яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Віцебскі заалагічны парк заснаваны 30 сакавіка 1992 года на базе існаваўшага у горадзе тэатра звяроў. Цяпер тут жывуць 76 відаў жывёл. За апошні час калекцыя заапарка папоўнілася такімі відамі жывёл, як насухі, камерунскія авечкі, свінка міні-піг, ослік, лама, антылопа нільгау, мядзведзь. А ў бліжэйшы час у заапарк прыедзе зубр, набыты на дабрачынныя грошы.

Жывёл Віцебскага заапарка, што ўсе гэтыя гады знаходзіўся ў самым цэнтры горада, на вуліцы Янкі Купалы, пачалі перавозіць у Білева, дзе жывёлам выдзелена 100 гектараў зямлі, яшчэ ў 2010 годзе. Але сёлета большасць гадаванцаў зноў застануцца зімаваць на ранейшым месцы. Заапарк просіць аказаць дапамогу ў добраўпарадкаванні тэрыторыі і будаўніцтве новых вальераў для жывёл, падтрыманні належнага стану будынкаў і збудаванняў у заапарку.

Рэквізіты для пералічэння ахвяраванняў:

КП КУП "Витебский зоологический парк"
Республика Беларусь, ул. Я. Купалы, 17, 210026, г. Витебск
ОАО "Белинвестбанк", ул. Ленина, 22/16, 210015, г. Витебск
р\с 3132201410012 (благотворительный счет)
УНН 300048235
ОКПО 28912429
МФО 701 
{banner_819}{banner_825}
-27%
-10%
-27%
-20%
-10%
-35%
-10%
-10%
-50%
-20%